У Расеі і ЗША зьбіралі подпісы, каб нанесьці прэвэнтыўны ядзерны ўдар па ворагу. Бальшыня падпісвала.
Літва заяўляе, што Беларусь не дае згоды на транзыт газу з Клайпеды ва Ўкраіну. Беларускі экспэрт: «Як Літва можа пастаўляць гэты газ празь Беларусь ва Ўкраіну, калі для гэтага трэба пабудаваць асобную трубу?»
Два дні таму Ўладзімір Пуцін абвясьціў, што сёлета Расея ўмацуе свой ядзерны арсенал сарака новымі міжкантынэнтальнымі балістычнымі ракетамі, якія здольныя прабіць любую супрацьракетную абарону.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) пачала зьбіраць подпісы за адмену дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
Вячаслаў Дыянаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды прызнаў, што напісаў ліст у Міністэрства інфармацыі са скаргай на kyky.org, але не хацеў рэпрэсіяў супраць сайту.
Судовыя загады аб арышце маёмасьці атрымалі ў карпунктах агенцтва ТАСС у Бэльгіі і Францыі.
У Менскім абласным судзе абвешчаны прысуд былому першаму намесьніку міністра лясной гаспадаркі Фёдару Лісіцу. Ён прызнаны вінаватым у службовых злоўжываньнях, якія нанесьлі вялікія страты дзяржаве.
У Беларусі з працоўным візытам знаходзіцца дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту. У полі зроку эўрадэпутатаў — сытуацыя ў краіне перад выбарамі.
Паводле пастановы, Мікашэвіцкі актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі парушыў пастанову Савету Міністраў аб добраўпарадкаваньні населеных пунктаў.
Падаўжэньне санкцыяў Эўразьвязу супраць афіцыйнай Масквы наўпрост рэзануе на сытуацыі ў расейскай эканоміцы: інвэстары канстатуюць рэцэсію, згортваньне рынку і страту прыбыткаў.
Рэйтынг недзеяздольнасьці дзяржаваў — гэта індэкс, які ацэньвае няздольнасьць уладаў кантраляваць цэласьць тэрыторыі, а таксама дэмаграфічную, палітычную і эканамічную сытуацыю.
Вярхоўная рада Ўкраіны адправіла ў адстаўку кіраўніка Службы бясьпекі краіны (СБУ) Валянціна Налівайчанку. Адпаведную ініцыятыву прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі падтрымалі 248 дэпутатаў, пры мінімальна патрэбных 226.
Аўтар тэкста, за які Мінінфармацыі заблякавала доступ да сайта www.kyky.org абураны рашэньнем уладаў.
Блякаваньне сайта www.kyky.org камэнтуе намесьнік старшыні грамадзкай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Аляксандар Старыкевіч.
Дырэктарка заблякаванага ўладамі kyky.org Дар’я Мацявіна заявіла, што будзе аспрэчваць несправядлівае рашэньне Мінінфарму.
18 чэрвеня адзначаецца 200-я гадавіна бітвы пад Ватэрлоо. Свабода запытала мінакоў, хто зь беларускіх палітыкаў падобны да Напалеона.
Міністэрства інфармацыі Беларусі ўбачыла ў публікацыях на папулярным беларускім сайце прыніжэньні Дня Перамогі. ДАДАЮЦЦА КАМЭНТАРЫ.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў лічыць, што за забойствам расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова стаяць украінскія і амэрыканскія спэцслужбы.
Канфлікт Расеі і Ўкраіны ня мае хуткага вырашэньня і зьяўляецца часткай сфабрыкаванага канфлікту з Захадам, які мае на мэце адцягнуць расейцаў ад карупцыі і некампэтэнтнасьці ўлады, заявіў 17 чэрвеня ў выступе ў Атлянтычнай Радзе ЗША расейскі апазыцыянэр Міхаіл Хадаркоўскі.
Галасаваньне за адстаўку Валянціна Налівайчанкі з пасады кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны можа абыцца ўжо сёньня.
Канфлікт Захаду з Расеяй ня вырашыцца на працягу тыдняў ці месяцаў, гэта будзе працягвацца гадамі, нават дзесяцігодзьдзямі, — перакананы аналітык Радыё Свабода Браян Уітмар.
Расейскія ўстановы ў Бэльгіі, за выключэньнем дыппрадстаўніцтваў, атрымалі дакумэнт судовых прыставаў аб накладаньні арышту на дзяржаўную маёмасьць Расейскай Федэрацыі, якая знаходзіцца ў іх распараджэньні.
Сёньня у Кіеве на пляцы перад Вярхоўнай Радай Украіны, які яшчэ год назад быў перакрыты парканам, пратэставалі сотні ўкраінцаў.
Сустаршыня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец — у перадачы Віталя Цыганкова «Інтэрвію тыдня»
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка запрасіў былога прэм’ера Вялікабрытаніі Тоні Блэра падзяліцца сваім вопытам дзяржаўнага кіраваньня ў рамках кансультацыйнай міжнароднай рады рэформаў пры прэзыдэнце Ўкраіны.
Ці пасьпеюць да 1 ліпеняпадрыхтаваць сьпісы сябраў ініцыятыўных групаў патэнцыйныя прэтэндэнты?
Заява расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра павелічэньне ядзернага арсэналу Расеі аднавіла апасеньні, што расейцы могуць разьмясьціць частку сваіх ядзерных сіл на тэрыторыі Беларусі. Ці гэта магчыма?
Паслы краін ЭЗ у Брусэлі падоўжылі эканамічныя санкцыі супраць Расеі на шэсьць месяцаў, да канца студзеня 2016 году. На адзін год падоўжанае і дзеяньне забароны на інвэстыцыі ў Крым.
У Лошыцкім парку адбыўся велапрабег. Ён быў прымеркаваны да Эўрапейскага дня кліматычнай дыпляматыі.
У расейскім Валгадонску пачалі вырабляць рэактар для Беларускай АЭС. Іншае абсталяваньне для яе вырабляюць у Петразаводзку.
Сотні амэрыканскіх марскіх пяхотнікаў будуць несьці службу на эўрапейскіх баявых караблях у Міжземным моры ў якасьці сіл хуткага рэагаваньня ў выпадку дзеяньняў Расеі супраць краін НАТО ва ўсходняй Эўропе, піша брытанская газэта The Times.
Пасьля амаль месячнага перапынку ў Менску адбылося чарговае паседжаньне кантактнай групы па ўрэгуляваньні ўкраінскага крызісу. Тым часам у раёне гораду Мар’інкі ідуць баі.
Грамадзкая тэлевізія Чэхіі мае намер набыць правы на паказ расейскага дакумэнтальнага фільму «Варшаўская дамова», прысьвечанага падзеям 1968 году, які ўжо выклікаў нэгатыўную рэакцыю чэскіх і славацкіх уладаў — пасьля яго паказу ў Расеі.
Пра гэта распавёў у інтэрвію «Фокусу» добраахвотнік зь Беларусі з пазыўным Кім. Ён сказаў, што ў беларускага і ўкраінскага народа агульны вораг — Крэмль.
Расея дарма падазрае ўвесь сьвет у змове супраць яе, «дэкамунізацыя» па-ўкраінску непрадуктыўная, а зразумець мінулае можна, толькі выйшаўшы за рамкі нацыянальных межаў.
Вось сядзеў ты ў цёплай кватэры, еў ананас, а тут р-р-раз – і ты ўжо ня проста вязень ГУЛАГу, а ўмееш знайсьці гэтаму апраўданьне.
Каардынатары кампаніі незалежнага назіраньня «Праваабаронцы за свабодныя выбары» сустрэліся з прадстаўнікамі БДІПЧ АБСЭ, якія 15–16 чэрвеня наведалі Менск з афіцыйным візытам.
Карэспандэнт «Новой газеты» Павел Каныгін напярэдадні быў затрыманы і зьбіты «органамі дзяржбясьпекі ДНР». Вярнуўшыся ў Маскву, Павел даў інтэрвію Свабодзе пра парадкі ў так званай ДНР.
Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг абвінаваціў Расею ў «бразганьні зброяй» пасьля таго, як Крэмль абвясьціў аб павелічэньні расейскага ядзернага арсэналу. Столтэнбэрг папярэдзіў, што такія дзеяньні зьяўляюцца «дэстабілізучымі і небясьпечнымі».
Мінулай ноччу прарасейскія сэпаратысты распачалі спробу прарыву: штурмавая група атакавала ўкраінскіх вайскоўцаў у раёне горада Мар’інкі, што пад Данецкам.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры лічыць, што павелічэньне колькасьці расейскіх міжкантынэнтальных ядзерных ракет будзе «крокам назад».
У ЗША Белы дом пацьвердзіў гібель намесьніка лідэра ісламісцкай сеткі «Аль-Каіда» Насэра аль-Вухейшы ў выніку ўдару з амэрыканскага бесьпілётніка ў Емэне.
Спэцыяльны карэспандэнт расейскай «Новой газеты» Павел Каныгін, якога затрымлівалі сэпаратысты з узброенай групоўкі «ДНР», прызнанай ва Ўкраіне тэрарыстычнай, паведаміў пра зьдзекі, якія ён зазнаў.
Дзеля барацьбы за прэзыдэнцтва Трампу прыйдзецца адмовіцца ад кар’еры тэлевядоўцы.
Паводле Пуціна, гэтыя новыя ракеты «здольныя пераадольваць любыя, нават тэхнічна дасканалыя сыстэмы супрацьракетнай абароны».
Новая фракцыя пад назвай «Эўропа нацый і свабодаў» атрымае на сваю дзейнасьць ад ЭЗ на працягу 4 гадоў 17,5 млн. эўра.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з паслом ФРГ Вальфрамам Маасам, які завяршае сваю дыпляматычную місію ў Беларусі.
Баявыя аддзелы сырыйскіх курдаў, якія падтрымліваюцца Злучанымі Штатамі, да вечара ў панядзелак выбілі баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» з ключавога горада на мяжы з Турэччынай.
Улады Кіеву разглядаюць магчымасьць перайменаваць адну з вуліц украінскай сталіцы ў гонар расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова, забітага ў цэнтры Масквы ў канцы лютага.
Менск наведала кіраўніцтва АБСЭ. Пра што сьведчыць высокі ўзровень дыпляматычных кантактаў? Ці сапсуюць адносіны Беларусі з Захадам прэзыдэнцкія выбары? Як паўплывае на Беларусь ваенна-палітычнае напружаньне паміж Расеяй і Захадам?
Загрузіць яшчэ