20 чэрвеня ў Гомелі супрацоўнікі дэпартамэнту службы «Ахова» затрымалі грамадзкага актывіста, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых. Ён ішоў па вуліцы Савецкай у белай майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі».
Беларусь, Малдова і Ўкраіна заслугоўваюць шанец далучыцца да ЭЗ і НАТО, калі будуць адпавядаць крытэрам гэтых арганізацый, заявіў амэрыканскі сэнатар Джон Макккейн падчас дыскусіі на міжнароднай канфэрэнцыі ў Братыславе ў пытаньнях глябальнай бясьпекі.
«Мы будзем заклікаць прэзыдэнта ЗША паважаць волю Кангрэсу і амэрыканскага народу, і даць абарончую зброю народу Ўкраіны, які цяпер зьнішчаюць,» — заявіў амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн на канфэрэнцыі па глябальнай бясьпецы ў Братыславе.
Пра гэта кіраўнік краіны заявіў на сустрэчы з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.
Сёньня пачаўся візыт у Беларусь кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы, патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Беларуская эканоміка трапіла ў рэцэсію. Што гэта азначае для дабрабыту беларусаў, для прамысловасьці і сацыяльнай сфэры? Колькі часу можа працягнуцца падзеньне і да якіх наступстваў прывядзе?
Новым адмысловым прадстаўніком Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) у трохбаковай кантактнай групе, якая займаецца ўрэгуляваньнем сытуацыі на Данбасе, стане вядомы аўстрыйскі дыплямат Марцін Сайдзік.
Лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык зьбіраецца вяртацца ў Беларусь пасьля 5-гадовай палітычнай эміграцыі.
У Менску 19 чэрвеня а 21-й гадзіне на Лагойскім тракце каля крамы «Гіпа» былі затрыманыя актывісты Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і Сяргей Мацкойц.
«Ведаю, што адмаўляецца ён з прычыны бясьпекі, бо ад такіх суседзяў, якіх да яго раней падсялялі, можна чакаць любых правакацый, што раней і было», — тлумачыць жонка Марына Адамовіч.
Украінскі палітык Барыс Тарасюк, які ў розны час займаў пасады міністра замежных справаў, распавёў пра сваё бачаньне ўкраінска-беларускіх стасункаў і патлумачыў, чаму ён ня верыць у «перавыхаваньне» Лукашэнкі.
Эўразьвяз у пятніцу афіцыйна зацьвердзіў рашэньне падоўжыць на год санкцыі, уведзеныя ў сувязі з анэксіяй Крыму Расеяй, у прыватнасьці забарону на наведваньне партоў паўвострава круізным судамі з краін ЭЗ.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў указ, згодна зь якім творчым работнікам будуць выдаваць сэртыфікаты.
Супраць незалежнага журналіста Алеся Леўчука рыхтуецца новая адміністрацыйная справа. Ад журналісткі Іны Хоміч запатрабавалі сплаціць штраф, хоць тэрмін для яго спагнаньня фармальна скончыўся.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што заходнія краіны не павінны ўмешвацца ў справы Масквы і ніхто не павінен размаўляць з Расеяй на мове ўльтыматумаў.
У дзень народзінаў Васіля Быкава прадстаўніца руху «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч завітала на вуліцу Быкава ў Ждановічах, дзе пагаварыла з мясцовымі жыхарамі.
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ініцыявала збор подпісаў у інтэрнэце за вылучэньне Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты і вызваленьне ўсіх беларускіх палітвязьняў.
Пасьля выбараў 2010 міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы, Швэцыі, Чэхіі апублікавалі супольны артыкул пад загалоўкам «Лукашэнка прайграў». Сярод аўтараў быў і Карл Більт. Як ён бачыць Беларусь у новых геапалітычных рэаліях?
Многія думалі, што сэрыял пад назвай «Мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў» скончыўся судом над дырэктарам «Барысаўдрэва». Аж не.
Сястра затрыманай у Беларусі Шабнам Худайдодавай праз тыдзень пасьля затрыманьня сястры не атрымлівала аб яе лёсе ніякіх вестак.
Фармаваньне сьпісаў так званых «дармаедаў», які падпадаюць пад дзеяньне прэзыдэнцкага дэкрэту № 3, яшчэ не пачалося.
Суд Ленінскага раёну Менску адправіў на перагляд адміністрацыйную справу Юрыя Шульгана, які абвясьціў сябе прэтэндэнтам на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, заснавальніка так званай «партыі дармаедаў».
У Санкт-Пецярбургу праходзіць Міжнародны эканамічны форум. Прысутныя на ім расейскія чыноўнікі зрабілі шэраг гучных заяваў.
Банкаўскія ўкладчыкі ў Грэцыі вывелі з банкаў за чацьвер больш як мільярд эўра, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў банках Грэцыі.
Кантактная група па мірным урэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны можа сабрацца ў Менску двойчы бліжэйшым часам — 23 чэрвеня, а таксама 7 ліпеня.
На прыпынках грамадзкага транспарту ў Менску зьявіліся каляровыя плякаты з выявай актывісткі ініцыятывы «Народны рэфэрэндум» Тацяны Караткевіч.
У Менску з працоўным візытам знаходзіцца дэлегацыя Эўрапарлямэнту. Напярэдадні эўрадэпутаты спаткаліся з прадстаўнікамі ўрадавых колаў краіны, сёньня адбылася сустрэча зь лідэрамі апазыцыйных палітычных партыяў і рухаў.
На запыт уладаў Таджыкістану ў Беларусі затрыманая сябра эміграцыйнага аб’яднаньня таджыцкай апазыцыі «Група 24» Шабнам Худайдодава.
У Менску затрыманы прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, заснавальнік так званай «партыі дармаедаў» Юры Шульган.
З 23 чэрвеня кансуляты Польшчы ў Беларусі распачынаюць выдачу шэнгенскіх біямэтрычных візаў.
Заява Ўладзімера Пуціна пра 40 новых міжкантынэнтальных балістычных ракет выклікала ня той рэзананс, на які, магчыма, разьлічваў расейскі прэзыдэнт, піша «Голас Амэрыкі».
Эўрапейскія дзяржавы падрыхтавалі новы раўнд санкцыяў супраць энэргетычнага і фінансавага сэктараў расейскай эканомікі ў рамках стратэгіі своечасовага плянаваньня санкцыяў на розныя выпадкі, паведамляе агенцтва Associated Press.
Заснавальнік «Плятформа інавэйшн» Міхаіл Жамчужны даслаў ліст віцебскай актывістцы Тацяне Севярынец з падрабязнасьцямі пра закрыты судовы працэс над ім.
Міністэрства замежных спраў Расеі патрабуе ад Бэльгіі неадкладна аднавіць парушаныя ў гэтай краіне яе правы ў сувязі з арыштам маёмасьці расейскай дзяржавы.
Сэнат Кангрэсу ЗША, нягледзячы на пярэчаньні Белага дома, ухваліў законапраект аб выдатках на абарону, які, сярод іншага, прапануе даць Украіне ўзбраеньне і іншую вайсковую дапамогу.
У Расеі і ЗША зьбіралі подпісы, каб нанесьці прэвэнтыўны ядзерны ўдар па ворагу. Бальшыня падпісвала.
Літва заяўляе, што Беларусь не дае згоды на транзыт газу з Клайпеды ва Ўкраіну. Беларускі экспэрт: «Як Літва можа пастаўляць гэты газ празь Беларусь ва Ўкраіну, калі для гэтага трэба пабудаваць асобную трубу?»
Два дні таму Ўладзімір Пуцін абвясьціў, што сёлета Расея ўмацуе свой ядзерны арсенал сарака новымі міжкантынэнтальнымі балістычнымі ракетамі, якія здольныя прабіць любую супрацьракетную абарону.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) пачала зьбіраць подпісы за адмену дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
Вячаслаў Дыянаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды прызнаў, што напісаў ліст у Міністэрства інфармацыі са скаргай на kyky.org, але не хацеў рэпрэсіяў супраць сайту.
Судовыя загады аб арышце маёмасьці атрымалі ў карпунктах агенцтва ТАСС у Бэльгіі і Францыі.
У Менскім абласным судзе абвешчаны прысуд былому першаму намесьніку міністра лясной гаспадаркі Фёдару Лісіцу. Ён прызнаны вінаватым у службовых злоўжываньнях, якія нанесьлі вялікія страты дзяржаве.
У Беларусі з працоўным візытам знаходзіцца дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту. У полі зроку эўрадэпутатаў — сытуацыя ў краіне перад выбарамі.
Паводле пастановы, Мікашэвіцкі актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі парушыў пастанову Савету Міністраў аб добраўпарадкаваньні населеных пунктаў.
Падаўжэньне санкцыяў Эўразьвязу супраць афіцыйнай Масквы наўпрост рэзануе на сытуацыі ў расейскай эканоміцы: інвэстары канстатуюць рэцэсію, згортваньне рынку і страту прыбыткаў.
Рэйтынг недзеяздольнасьці дзяржаваў — гэта індэкс, які ацэньвае няздольнасьць уладаў кантраляваць цэласьць тэрыторыі, а таксама дэмаграфічную, палітычную і эканамічную сытуацыю.
Вярхоўная рада Ўкраіны адправіла ў адстаўку кіраўніка Службы бясьпекі краіны (СБУ) Валянціна Налівайчанку. Адпаведную ініцыятыву прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі падтрымалі 248 дэпутатаў, пры мінімальна патрэбных 226.
Аўтар тэкста, за які Мінінфармацыі заблякавала доступ да сайта www.kyky.org абураны рашэньнем уладаў.
Блякаваньне сайта www.kyky.org камэнтуе намесьнік старшыні грамадзкай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Аляксандар Старыкевіч.
Дырэктарка заблякаванага ўладамі kyky.org Дар’я Мацявіна заявіла, што будзе аспрэчваць несправядлівае рашэньне Мінінфарму.
Загрузіць яшчэ