Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад Радай паставілі ўнітаз для «зьліву» карупцыйных справаў


Сёньня у Кіеве на пляцы перад Вярхоўнай Радай Украіны, які яшчэ год назад быў перакрыты парканам, пратэставалі сотні ўкраінцаў. Акрамя ашуканых укладчыкаў «Дэльта-банку» і студэнтаў-мэдыкаў, незадаволеных графікамі іспытаў, вышлі грамадзкія актывісты якія імкнуцца не дазволіць прэзыдэнту ўзяць пад кантроль Антыкарупцыйную пракуратуру і Антыкарупцыйнае бюро.

Прэзыдэнцкая фракцыя хоча зрабіць прызначэньні ў гэтыя новаствораныя ворганы прэрагатывай самога прэзыдэнта і генэральнага пракурора. Пратэстоўцы нагадваюць, што генэральны пракурор сам можа быць зьвязаны з карупцыяй, пра што сьведчыць адсутнасьць рэальных арыштаў карупцыянэраў з каманды Януковіча і вымагаюць максымальнае незалежнасьці для новых структураў.

Як сымбаль таго, да чаго можа прывесьці прэзыдэнцкі варыянт законапраектаў, моладзь ўсталявала на плошчы велізарны макет унітаза, у які акторы з маскамі палітыкаў з атачэньня Пятра Парашэнкі «зьлівалі» справы вядомых дзеячоў часоў Януковіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG