Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі арыштаваная расейская маёмасьць па пазове ЮКАСа


Як паведамляе «Інтэрфакс», расейскія ўстановы ў Бэльгіі, за выключэньнем дыппрадстаўніцтваў, атрымалі ў сераду дакумэнт судовых прыставаў аб накладаньні арышту на дзяржаўную маёмасьць Расейскай Федэрацыі, якая знаходзіцца ў іх распараджэньні.

У дакумэнце пазначана, што арышт робіцца на падставе рашэньня бэльгійскага арбітражнага суду ад 18 ліпеня 2014 г па пазове кампаніі «Юкас Юнівёрсал Лімітэд».

Сума пазову — 1.6 млрд. эўра. Як патлумачыла «Інтэрфаксу» прадстаўнік канторы судовых прыставаў «Марк Сакрэ — Стэфан Сакрэ — Піт Дэ Смэт», пералічаныя ў сьпісе арганізацыі абавязаныя ў двухтыднёвы тэрмін заявіць пра грашовыя сродкі і маёмасьць Расейскай Фэдэрацыі, якія знаходзяцца ў іх распараджэньні

У сьпіс трапілі амаль усе буйныя банкі, зарэгістраваныя ў Бэльгіі, а таксама ўсе прадстаўніцтвы расейскіх арганізацый — акрамя дыпляматычных.

У пастанове аб арышце згадваецца ў тым ліку рашэньне Эўрапейскага суду па правах чалавека аб выплаце кампэнсацый былым акцыянэрам канцэрну ЮКАС, якое РФ адмовілася выконваць. ЭСПЧ запатрабаваў у Расеі плян выплаты больш за мільярд эўра не пазьней за 15 чэрвеня 2015 году. Масква ніякага пляну не падала.

Другім абгрунтаваньнем названы той факт, што расейскі ўрад неаднаразова заяўляў, што лічыць судовае рашэньне чыста палітычным, і ў бюджэце РФ няма ніякіх указаньняў на яго выкананьне.

У сераду ж Мінюст Расеі заявіў, што рашэньне судовых прыставаў Бэльгіі аб арышце актываў РФ можа быць абскарджана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG