Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў, а таксама жанчын, прадпрымальнікаў і іншых асобаў сумнеўных прафэсій.
У Беларусі не было і ня будзе «нейкіх нацыяналістычных памкненьняў», заявіў міністар замежных справаў Макей. Старшыня ТБМ Трусаў згодны: «Нацыяналістычных ня будзе. Толькі патрыятычныя».
Каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка адказвае на пытаньні, чаго можна дабіцца назіраньнем і колькі назіральнікаў трэба, каб афіцыйныя вынікі выбараў былі зусім іншыя.
Актывісту з Капыля Віктару Дашкевічу мясцовыя ўлады адмовілі ў правядзеньні пікету, прымеркаванага да Дня незалежнасьці.
Дэлегацыя расейскага парлямэнту будзе байкатаваць пасяджэньне Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пройдзе 5-9 ліпеня ў Хэльсынкі. Прычынай стала адмова ва ўязных візах у Фінляндыю сьпікеру Дзярждумы і яшчэ 5 расейскім дэпутатам.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь павінна быць гатовая адбіць любую зьнешнюю агрэсію.
«Зразумела на 300%, што ініцыятыўная група Статкевіча зарэгістраваная ня будзе, кажа Калякін. — У гэтым выпадку мы проста пакідаем Лукашэнку разам з Гайдукевічам у абсалютна камфортных умовах і падстаўляем усю апазыцыю».
Куба і ЗША адкрыюць свае амбасады ў сталіцах дзьвюх краінаў пасьля 20 ліпеня. Белы дом выказаў надзею, што прэзыдэнт Абама зможа наведаць Кубу да заканчэньня тэрміну сваіх паўнамоцтваў.
Ня здолеўшы своечасова заплаціць больш за 1,5 мільярда эўра ў рамках пагашэньня крэдыту Міжнароднага валютнага фонду, Грэцыя апынулася ў пераддэфолтавым стане.
Цяжка ўявіць, што калі ва ўладзе ня стане Лукашэнкі, то яе перахопяць дэмакратычныя сілы
Расейская Генэральная пракуратура мяркуе, што няма юрыдычных пэрспэктываў у дэпутацкага запыту адносна законнасьці рашэньня Дзяржсавету СССР аб прызнаньні незалежнасьці Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Першым этапам выбарчай кампаніі стане падача ў Цэнтарвыбаркам сьпісаў сябраў ініцыятыўнай групы таго ці іншага прэтэндэнта. Сьпісы зьбіральнікаў подпісаў неабходна перадаць не пазьней за 17 ліпеня.
Кобрынскі актывіст Аляксандар Мех адмовіўся ад удзелу ў выбарчай кампаніі і вырашыў падтрымаць ініцыятыву Ўладзімера Някляева аб вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў выканаўцам абавязкаў дзяржсакратара Савету Бясьпекі Станіслава Зася.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў шэраг указаў аб стабілізацыі фінансавага становішча буйных прамысловых прадпрыемстваў краіны.
На поўначы Сінайскага паўвострава сёньня адбыўся ўзброены напад на вайсковыя блокпасты. Паводле зьвестак эгіпэцкіх сілаў бясьпекі, загінула як найменей 30 салдатаў, каля 40 — параненыя, некалькі вайскоўцаў узятыя ў палон.
«Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт пачалі кампанію назіраньня за выбарамі пад назвай «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Базаваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) абнародаваў дадзеныя агульнанацыянальнага апытаньня, праведзенага ў Беларусі ў чэрвені 2015 году.
Фінляндыя адмовіла сьпікеру Дзярждумы Сяргею Нарышкіну ва ўезьдзе для ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая адбудзецца ў Хэльсынкі з 5 да 9 ліпеня.
Чарговае пасяджэньне чатырох працоўных падгрупаў і Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе адбудзецца 7 ліпеня ў Менску.
Будучыя выбары прэзыдэнта Беларусі абмяркоўваюць палітолягі Рыгор Трафімчук і Уладзімір Жарыхін, журналіст Юры Дракахруст, пісьменьнік Уладзімір Някляеў. Вядучы Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы.
Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія зацьвердзіла «Каляндарны плян арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году».
Адзін з кіраўнікоў кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў заявіў, што байкот выбарчай кампаніі — адзіны сцэнар, якія адпавядае настроям у беларускім грамадзтве.
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі заявіў Свабодзе, што рашэньне ягонай партыі не падтрымліваць кандыдатаў на прэзыдэнта — не байкот.
«Ёсьць удзел у выбарах, ёсьць байкот. Мы абралі трэці шлях»,— заявіў Свабодзе старшыня ТБМ Алег Трусаў.
За апошні час у Вашынгтоне было зафіксавана шмат спробаў пералезьці цераз агароджу і трапіць у рэзыдэнцыю прэзыдэнта.
Ярмошына назвала ініцыятыву «Народны рэфэрэндум» авантурай.
Сёньня апублікавана на Нацыянальным прававым партале pravo.by і ўступіла ў сілу пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу «Аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».
Старшы аналітык групы кампаніяў «Форэкс-клюб» Валер Палхоўскі выказаў Свабодзе меркаваньне, што той, па вялікім рахунку, тэхнічны дэфолт, які адбыўся ў Грэцыі, пакуль сур’ёзных наступстваў за сабой не пацягне.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказала свой прагноз адносна колькасьці зарэгістраваных кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта 11 кастрычніка 2015 году.
Былы сябра Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў назваў недапушчальнай практыку прызначэньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
На вайсковага ўзору машынах разьяжджалі ўзброеныя людзі з чорна-чырвонымі сьцягамі з партрэтамі Сталіна на кабіне.
Пра «Марш аматараў насіць шкарпэткі пад сандалі» – паведаміў адзін украінскі сайт. Прычым, не зусім зразумела, ці то забаўляльны сайт фэйкаў, ці то праўдзівая інфармацыя.
У сталіцы Армэніі двое ўдзельнікаў сядзячай акцыі пратэсту на праспэкце Баграмяна — Аруцюнаў Аруцюнян і Айк Парыкян — увечары 30 чэрвеня аб’явілі галадоўку.
Грэцыя ня выплаціла чарговы доўг. Апоўначы ў сераду скончыўся тэрмін плацяжу на 1,55 млрд эўра, які краіна павінна была ажыцьцявіць на карысьць Міжнароднага валютнага фонду — чарговае пагашэньне па крэдыце, атрыманым ёй ад МВФ яшчэ ў 2010 годзе.
Аднаўленьне дыпляматычных адносінаў не пацягне аўтаматычнай адмены амэрыканскага гандлёвага эмбарга ў дачыненьні да Кубы.
«Сёньня ў Беларусі прызначаныя новыя прэзыдэнцкія выбары. Чым яны, на вашу думку, будуць адрозьнівацца ад папярэдніх?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч прапанаваў браць падатак з пасылак, якія прыходзяць у Беларусь з-за мяжы. «Думаю, гэтае пытаньне мы вырашым», — заявіў ён 30 чэрвеня на сэсіі Савету Рэспублікі.
Чым цяперашняя прэзыдэнцкая кампанія адрозьніваецца ад мінулых? Якая будзе яе асноўная тэма?
Парлямэнцкая асамблея АБСЭ чакае, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі будуць празрыстымі і з роўнымі магчымасьцямі для кандыдатаў.
Міністры фінансаў эўразоны правядуць сёньня тэрміновую тэлефонную канфэрэнцыю для абмеркаваньня новых прапановаў грэцкага ўраду, накіраваных на вырашэньне пазыковага крызісу ў краіне.
30 чэрвеня Алена Анісім правяла адмысловую прэсавую канфэрэнцыю, падчас якой зачытала заяву ад імя групы грамадзян, што падтрымалі яе кандыдатуру на ўдзел у выбарчай кампаніі.
Эўрапарлямэнт узгадніў тэкст папярэдняй дамову аб адмене аплаты за паслугі мабільнага роўмінгу ва ўсіх 28 дзяржавах Эўразьвязу, пачынаючы з чэрвеня 2017 году.
Актывісты грамадзкай ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў» зладзілі круглы стол у справе Нацыянальнага конкурсу па мэмарыялізацыі ўрочышча.
У аўторак высокапастаўленыя асобы Літвы назвалі правакацыяй рашэньне расейскай генэральнай пракуратуры расьсьледаваць законнасьць прызнаньня незалежнасьці Балтыйскіх краін.
Мадэльер Саша Варламаў на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах ня бачыць перамен. На яго думку, усё застанецца так, як цяпер
Свабода пацікавілася ў асобаў, якія заявілі пра намер удзельнічаць у выбарчай кампаніі, як будзе выглядаць старт іхняй кампаніі і зь якім настроем уступаюць яны ў перадвыбарчую гонку.
Ад 2 ліпеня патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты змогуць падаваць дакумэнты для рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў.
Беларускія хрысьціянскія дэмакраты заклікалі дэмакратычныя сілы Беларусі, грамадзкіх дзеячаў ужо сёньня даць ацэнку прэзыдэнцкай кампаніі як нелегітымнай і ўжо цяпер не прызнаваць яе вынікаў.
Загрузіць яшчэ