Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі арыштаваная маёмасьць расейскіх агенцтваў ТАСС і «Россия сегодня»


Судовыя загады аб арышце маёмасьці атрымалі ў карпунктах агенцтва ТАСС у Бэльгіі і Францыі.

Францускія прыставы наклалі арышт на рахунак прадстаўніцтва міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» ў Францыі ў сувязі з пазовам былых акцыянэраў нафтавай кампаніі ЮКАС. Пра гэта паведаміла агенцтва РИА Новости са спасылкай на галоўнага рэдактара агенцтва Маргарыту Сіманян.

«Арышт быў накладзены на наш рахунак у Францыі. Што тычыцца іншых краінаў, то пасьля сытуацыі ў Францыі кампанія паклапацілася аб тым, каб прыняць меры па недапушчэньні прыпыненьня там працы радыё- і онлайн-вяшчаньня», — сказала яна.

«Газета.Ru» паведамляе, што судовыя загады аб арышце маёмасьці атрымалі таксама ў карпунктах агенцтва ТАСС у Бэльгіі і Францыі.

Раней паведамлялася, што расейскія ўстановы ў Бэльгіі, за выключэньнем дыпляматычных прадстаўніцтваў, атрымалі апавяшчэньне судовых прыставаў аб накладаньні арышту на дзяржаўную маёмасьць РФ, якая знаходзіцца ў іх распараджэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG