На Гомельшчыне беларускія сілавікі паводле распараджэньня кіраўніка дзяржавы адпрацоўваюць сыстэму ўзмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку.
Афіцыйна ўзмацненьне аховы мяжы з Украінаю зьвязваюць з праверкаю Міністэрства абароны.
У Мюнхене напярэдадні саміту G7 разгарнуліся маштабныя акцыі ў падтрымку дабрачынных арганізацыяў.
Лейтэнант «Іванавіч» распавядае, як пасьля дзьвюх начэй абстрэлаў не стрымаўся і адагнаў баевікоў ад пазыцыяў.
Інфаграфіка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Сытуацыя па стане на 5 чэрвеня.
На запрашэньне міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова 7–8 чэрвеня Расею зь візытам наведае міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей.
Такога нявер’я ў магчымасьць перамен, такой фатальнай наканаванасьці лёсу, здаецца, не было ніколі раней падчас папярэдніх прэзыдэнцкіх кампаніяў.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам пра канфлікт ва ўсходняй Украіне і перамовах пра Ўкраіну на саміце «Вялікай сямёркі» ў Нямеччыне.
Рашэньне было абвешчана на фоне крытыкі з боку заходніх чыноўнікаў і міжнародных праваабарончых арганізацый аб узмоцненым ціску ўладаў Азэрбайджану на грамадзянскую супольнасьць і свабодныя СМІ.
Дзеля праверкі сыстэмы ўзмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы і тэрытарыяльнай абароны ў бок Украіны накіраваны спэцназ і гвардзейцы ў суправаджэньні гелікоптэраў.
У пятніцу працягвалася эвакуацыя жыхароў гарадоў Мар’інка і Краснагораўка, пацярпелых ад абстрэлаў 3 чэрвеня.
5 чэрвеня на сэсіі Міжнароднай канфэрэнцыі працы ў Жэнэве адбыліся слуханьні па гэтак званым «беларускім пытаньні» — пра тое, як Беларусь выконвае свае абавязкі адносна правоў прафсаюзаў.
Францыя заклікала Расею не перашкаджаць мірным перамовам трохбаковай кантактнай групы і яе чатырох працоўных падгрупаў па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
За час канфлікту на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны загінулі 6 тысяч 400 чалавек.
Беларусь пачынае атрымліваць выгоды ад сяброўства ў Балёнскім працэсе. Упершыню за апошнія два дзясяткі гадоў у Беларусі пад дахам флягмана дзяржаўнай адукацыі будуць навучаць правам чалавека і асновам дэмакратыі.
Наведаўшы ў магілёўскай турме палітвязьня Мікалая Статкевіча, адвакат цяпер мае тэкст судовай пастановы, вынесенай у дачыненьні да палітыка ў шклоўскай калёніі 4 траўня.
Амэрыканскія ўлады паведамілі, што кампутарныя хакеры выкралі пэрсанальныя дадзеныя чатырох мільёнаў цяперашніх і былых амэрыканскіх дзяржаўных службоўцаў.
Гісторык Аксана Юркова распавяла, зь якіх ўкраінскіх архіваў савецкіх спэцслужбаў здымуць грыф сакрэтнасьці
Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы абмяркуе 5 чэрвеня сытуацыю з правамі працоўных у Беларусі.
Рада Бясьпекі ААН правядзе 5 чэрвеня ў Нью-Ёрку надзвычайную сустрэчу па сытуацыі ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама будзе заклікаць лідэраў ЭЗ захаваць санкцыі супраць Расеі за яе ролю ў сытуацыі з Украінай. Згодна з паведамленьнем Белага дома, зрабіць гэта Абама плянуе падчас саміту «Групы сямі» (G7), які адбудзецца 7 чэрвеня ў нямецкім Мюнхене.
Канада заблякуе вяртаньне Расеі ў групу сямі вядучых краін сьвету, пакуль Уладзімер Пуцін застаецца там ва ўладзе.
Праваабаронцы заклікалі ўрады краінаў Эўропы прыняць захады для вызваленьня палітычных зьняволеных у Азэрбайджане, дзе праз тыдзень пачынаюцца першыя ў гісторыі Эўрапейскія гульні.
4 чэрвеня ва Ўкраіне ўступіў у сілу закон, які забараняе распаўсюд і дэманстрацыю сэрыялаў і фільмаў, якія зьмяшчаюць расейскую прапаганду.
У Францыі на 78-м годзе жыцьця памёр колішні савецкі праваабаронца і дысыдэнт Леанід Плюшч.
Паводле чыноўнікаў, адмена віз можа прывесьці да павелічэньня колькасьці нелегалаў, якія прыбываюць у якасьці турыстаў і якія застаюцца ў Ізраілі з мэтай заробкаў.
Нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў дзяржаў — удзельніц «Усходняга партнэрства» пройдзе ў канцы чэрвеня ў Менску.
Бацька расейскага апазыцыйнага актывіста, які на мінулым тыдні таямніча захварэў у Маскве, мяркуе, што яго сын быў атручаны.
На другой сэсіі Кангрэсу за незалежнасьць, якая пройдзе ў Менску 7 чэрвеня, плянуецца прыняць дзьве заявы — адносна палітычнай сытуацыі ў краіне і зьменаў у выбарчую сыстэму Беларусі.
Колькасьць абітурыентаў, якія абралі беларускую мову на цэнтральным тэставаньні, чарговы раз зьменшылася параўнальна з расейскай.
У паўднёвым расейскім горадзе Растоў-на-Доне выяўлена імправізаваная клініка для лячэньня скалечаных ва ўсходняй Украіне сэпаратыстаў.
«Хімік» Юры Рубцоў падрыхтаваў і накіроўвае касацыйную скаргу на прысуд Пружанскага раённага суду, паводле якога ён асуджаны яшчэ на 2 гады зьняволеньня. 4 чэрвеня ў сьледчым ізалятары Баранавічаў Юрыя Рубцова наведала адвакатка.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў пра гатоўнасьць Менску арганізаваць перамовы па ўрэгуляваньні канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны ў «любым фармаце», уключна з нармандзкім.
Два разы страціўшы шанец быць сталіцай летніх Алімпійскіх гульняў, Баку вырашыў праводзіць першыя ў гісторыі Эўрапейскія гульні. Падзея, што адстартуе 12 чэрвеня, стане для краіны нечым большым чым Эўрабачаньне.
Тлумачальная заява, якую беларуская дэлегацыя ўнесла да сумеснай дэклярацыі саміту «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе, не зьяўляецца «неад’емнай часткай выніковага дакумэнту саміту».
Прэзыдэнт Парашэнка заявіў, што на ўсходзе Ўкраіны ваююць каля дзевяці тысяч «узброеных да зубоў» расейскіх вайскоўцаў, якіх цудам удалося спыніць украінскай арміі.
Першы пункт беларускай Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Ўкраіне — у залі чаканьня харкаўскага вакзалу.
Хвораму ад наплыву гасьцей ні холадна, ні сьпякотна. І ўсе грандыёзныя пляны, пра якія сьпяваюць дзяржаўныя мэдыі, так і застануцца пражэктамі.
З такой стратэгіяй выступіў сёньня ў Маскве ідэоляг «Наваросіі» Ігар Стралкоў-Гіркін.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пра «калясальную пагрозу» аднаўленьня «шырокамаштабных» канфліктаў на ўсходзе Ўкраіны.
Другая сэсія Кангрэсу за незалежнасьць пройдзе ў нядзелю, 7 чэрвеня, у менскай сядзібе БНФ.
Тэрыторыю вакол патрулююць і прастрэльваюць. Ад стральбы стаміліся, але стаяць на пастах.
Канфлікт ва Ўкраіне аказвае сур’ёзны ўплыў на рэгіён, Беларусь зацікаўленая ў больш хуткім яго ўрэгуляваньні, аднак не імкнецца стаць пасярэднікам паміж супрацьлеглымі бакамі, заявіў першы намесьнік міністра замежных спраў рэспублікі Аляксандар Міхневіч.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выступае са штогадовым пасланьнем да Вярхоўнай Рады.
Паводле дэпутатаў, праца фонду зьяўляецца «антырасейскай» і яе «неабходна прызнаць непажаданай... да таго, як яна набудзе тыя дэструктыўныя формы».
Злучаныя Штаты папярэджваюць Расею пра магчымасьць узмацненьня рэжыму санкцыяў у адказ на яе супольныя з сэпаратыстамі баявыя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны.
Працяг санкцый зьяўляецца часткай намаганьняў па максымальным ціску на Крэмль для поўнага выкананьня расейскай часткі менскіх пагадненьняў.
Праз тыдзень яго чакае суд за распаўсюд па горадзе ўлётак салідарнасьці з палітвязьнямі. Але Віталь Каліноўскі больш заклапочаны выпускам чарговага нумару бюлетэня «Сымбаль часу».
Міністар абароны Раймандс Вяёніс (Саюз «зялёных» і сялян) на пасяджэньні сэйма 3 чэрвеня абраны прэзыдэнтам Латвіі.
Загрузіць яшчэ