Беларусь трапіла ў вір супрацьстаяньня Расеі і Захаду і ваенных праблемаў, зьвязаных з гэтым супрацьстаяньнем — адзначае ў сваім аналітычным дакладзе амэрыканскі дасьледны цэнтар Stratfor.
Нямецкая мэдыякампанія «Deutsche Welle» з панядзелка пачала кругласутачнае вяшчаньне на ангельскай мове, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Падаўжэньне эўрапейскіх санкцый будзе мець нэгатыўныя наступствы для эканомікі Расеі. Яны выявяцца ў выглядзе дадатковага падзеньня ВУП да 1,5% і адтоку капіталу, кажуць экспэрты.
Некалькі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю ў сталіцы Армэніі Ерэване і ідуць да рэзыдэнцыі прэзыдэнта, каб выказаць пратэст супраць павышэньня цэнаў на электраэнэргію.
Амэрыканскі журналіст Сайман Астроўскі паведаміў, што яму было адмоўлена ў атрыманьні журналісцкай візы ў Расею.
Прадстаўнікі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа возьмуць удзел у кансультацыях на перамовах трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе 23 чэрвеня ў Менску.
Кіраўніцтва папулярнага моладзевага рэсурсу kyky.org 22 чэрвеня сустрэлася з прадстаўнікамі Міністэрства інфармацыі. Там паабяцалі аднавіць доступ да сайту пасьля выпраўленьня парушэньняў.
Жыхарам Кастрычніцкага раёну Данецку прапануюць пераехаць у іншы, больш спакойны раён гораду
Расеі не атрымаецца «ўцягнуць у мінулае» Злучаныя Штаты і іх саюзьнікаў, заявіў міністар абароны ЗША Эштан Картэр, выступаючы ў Бэрліне. Яго словы прыводзіць Бі-Бі-Сі. Картэр абвінаваціў Маскву ў спробах аднавіць сваю сфэру зьнешнепалітычнага ўплыву часоў СССР.
Амэрыканскі журналіст адшукаў расейскага танкіста, які ўдзельнічаў у штурме Дэбальцава.
Беларусь не напрошвалася на ролю прыфрантавой дзяржавы і не разьдзімае страхі перад НАТО, але можа скарыстацца сытуацыяй у сваіх інтарэсах.
Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу сёньня ўхвалілі запуск першай фазы вайсковай апэрацыі супраць асобаў, якія маюць дачыненьне да нелегальнай перавозкі людзей празь Міжземнае мора.
У Менску актывістаў судзяць за транспарант у падтрымку палітвязьня Юрыя Рубцова.
Таварыства абароны правоў спажыўцоў Расеі параіла расейскім турыстам атрымліваць дазвол Украіны на наведваньне Крыму.
Аўстрыйскі дыплямат Марцін Сайдык абяцае працягнуць курс Гайдзі Тальявіні па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе.
Расея дасьць адпаведны адказ на рашэньне Эўразьвязу пра падаўжэньне эканамічных санкцыяў, заявіў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў.
Славацкі палітык Павал Дэмэш спадзяецца адзначыць шасьцідзесяцігодзьдзе разам са сваім сябрам і аднагодкам Мікалаем Статкевічам, калі той будзе ўжо на волі.
Пра гэта Мікалай Патрушаў заявіў у інтэрвію газэце «Коммерсант».
Вайсковы аналітык Аляксандар Алесін перакананы, што наўрад ці расейскі генэрал-інспэктар са сваёй ініцыятывы зрабіў гучную заяву пра агульнавайсковую групоўку ў Беларусі.
У беларускім ваенным ведамстве абверглі словы расейскага генэрала.
Тэрарыст-сьмяротнік і некалькі баевікоў атакавалі аўганскі парлямэнт 22 чэрвеня.
Санкцыі будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2016 году.
22 чэрвеня ў Менскім раённым судзе чакаюцца працэсы над Максімам Вінярскім, Леанідам Кулаковым і Сяргеем Мацкойцем, актывістамі руху «Эўрапейская Беларусь», затрыманымі ў Менску 19 чэрвеня.
Расея ня можа перашкодзіць прытоку «добраахвотнікаў» у шэрагі незаконных узброеных фармаваньняў у Данбасе.
Група амэрыканскіх сэнатараў наведала Кіеў і сустрэлася з ваенным і палітычным кіраўніцтвам Украіны.
БНФ патрабуе тлумачэньняў ад Рады Бясьпекі і Мінабароны Беларусі з нагоды заявы расейскага абарончага ведамства аб «значных зьменах у расейскай агульнавайсковай групоўцы ў Беларусі».
Міністар абароны ЗША Эштан Картэр пачынае рабочую паездку па шэрагу краін Эўропы, дзе разам з партнэрамі па НАТО абмяркуе магчымасьці ўзмацненьня супрацоўніцтва з улікам агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Украінскія вайскоўцы паведамляюць пра абстрэл з боку сэпаратыстаў з забароненых прыладаў
18 чэрвеня 2015 года адбыўся невялікі «расстрэл» рэдакцыі менскага Charlie Hebdo – быў заблякаваны сайт kyky.org.
«Мы хочам паказаць прынцып іншым краінам, што трэба дапамагчы Ўкраіне ўсімі сродкамі, у тым ліку ваеннымі», — падкрэсьліў пасол Літвы ва Ўкраіне.
Ці прывядзе абвастрэньне ваенна-палітычнай сытуацыі ў Эўропе да вялікай вайны паміж Расеяй і Захадам?
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка папрасіў Канстытуцыйны суд ацаніць канстытуцыйнасьць Закону аб пазбаўленьні Віктара Януковіча званьня прэзыдэнта Ўкраіны, каб закон нельга было абскардзіць у будучыні, патлумачылі ў яго адміністрацыі.
Дзьмітрыю Таралаву выбілі зубы, ён шпіталізаваны
20 чэрвеня ў Гомелі супрацоўнікі дэпартамэнту службы «Ахова» затрымалі грамадзкага актывіста, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых. Ён ішоў па вуліцы Савецкай у белай майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі».
Беларусь, Малдова і Ўкраіна заслугоўваюць шанец далучыцца да ЭЗ і НАТО, калі будуць адпавядаць крытэрам гэтых арганізацый, заявіў амэрыканскі сэнатар Джон Макккейн падчас дыскусіі на міжнароднай канфэрэнцыі ў Братыславе ў пытаньнях глябальнай бясьпекі.
«Мы будзем заклікаць прэзыдэнта ЗША паважаць волю Кангрэсу і амэрыканскага народу, і даць абарончую зброю народу Ўкраіны, які цяпер зьнішчаюць,» — заявіў амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн на канфэрэнцыі па глябальнай бясьпецы ў Братыславе.
Пра гэта кіраўнік краіны заявіў на сустрэчы з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.
Сёньня пачаўся візыт у Беларусь кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы, патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Беларуская эканоміка трапіла ў рэцэсію. Што гэта азначае для дабрабыту беларусаў, для прамысловасьці і сацыяльнай сфэры? Колькі часу можа працягнуцца падзеньне і да якіх наступстваў прывядзе?
Новым адмысловым прадстаўніком Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) у трохбаковай кантактнай групе, якая займаецца ўрэгуляваньнем сытуацыі на Данбасе, стане вядомы аўстрыйскі дыплямат Марцін Сайдзік.
Лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык зьбіраецца вяртацца ў Беларусь пасьля 5-гадовай палітычнай эміграцыі.
У Менску 19 чэрвеня а 21-й гадзіне на Лагойскім тракце каля крамы «Гіпа» былі затрыманыя актывісты Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і Сяргей Мацкойц.
«Ведаю, што адмаўляецца ён з прычыны бясьпекі, бо ад такіх суседзяў, якіх да яго раней падсялялі, можна чакаць любых правакацый, што раней і было», — тлумачыць жонка Марына Адамовіч.
Украінскі палітык Барыс Тарасюк, які ў розны час займаў пасады міністра замежных справаў, распавёў пра сваё бачаньне ўкраінска-беларускіх стасункаў і патлумачыў, чаму ён ня верыць у «перавыхаваньне» Лукашэнкі.
Эўразьвяз у пятніцу афіцыйна зацьвердзіў рашэньне падоўжыць на год санкцыі, уведзеныя ў сувязі з анэксіяй Крыму Расеяй, у прыватнасьці забарону на наведваньне партоў паўвострава круізным судамі з краін ЭЗ.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў указ, згодна зь якім творчым работнікам будуць выдаваць сэртыфікаты.
Супраць незалежнага журналіста Алеся Леўчука рыхтуецца новая адміністрацыйная справа. Ад журналісткі Іны Хоміч запатрабавалі сплаціць штраф, хоць тэрмін для яго спагнаньня фармальна скончыўся.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што заходнія краіны не павінны ўмешвацца ў справы Масквы і ніхто не павінен размаўляць з Расеяй на мове ўльтыматумаў.
У дзень народзінаў Васіля Быкава прадстаўніца руху «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч завітала на вуліцу Быкава ў Ждановічах, дзе пагаварыла з мясцовымі жыхарамі.
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ініцыявала збор подпісаў у інтэрнэце за вылучэньне Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты і вызваленьне ўсіх беларускіх палітвязьняў.
Загрузіць яшчэ