Папярэднія вынікі рэфэрэндуму, які прайшоў у нядзелю ў Грэцыі, паказваюць, што 61 працэнт яго ўдзельнікаў выказаліся супраць прапанаваных ЭЗ і МВФ умоваў крэдытаваньня краіны.
Паводле першых экзыт-полаў, Грэцыя сказала «не» пазыцыі Эўропы і прагаласавала супраць захадаў жорсткай эканоміі ў абмен на новыя крэдыты.
Сустаршыня партыі РПР-ПАРНАС Міхаіл Касьянаў заявіў сёньня на зьезьдзе партыі, што гатовы балятавацца на пасаду прэзыдэнта краіны, калі гэтак вырашыць апазыцыйная кааліцыя.
Былы дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы палітоляг Зьбігнеў Бжэзінскі даў інтэрвію нямецкаму папулярнаму выданьню Spiegel.
5 ліпеня ў сталіцы Фінляндыі горадзе Хэльсынкі распачалася штогадовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Беларусь на сэсіі прадстаўляе намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі.
4 ліпеня на сваёй малой радзіме ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёну Аляксандр Лукашэнка ўрачыста адкрыў сьвята Купальле («Александрыя зьбірае сяброў»).
Салдаты нямецкай арміі ўлетку 2015 году возьмуць удзел ў двух манэўрах ва Ўкраіне, паведамляе DW са спасылкай на паведамленьне агенцтва dpa.
Кіраўніца Цэнтрвыбаркаму ў інтэрвію праграме «Карціны сьвета» тэлеканала РТР-Беларусь ацаніла шанцы на перамогу ў будучых прэзыдэнцкіх выбарах кандыдатаў на прэзыдэнта жанчынаў і мужчынаў.
5 ліпеня адзначаецца год вызваленьня ўкраінскага гораду Славянск ад сэпаратыстаў. Жыхар Славянска Ігар распавёў Радыё Свабода, як аднаўляецца мірнае жыцьцё.
Сэнатар-рэспубліканец ад штату Місісіпі адзначыў, што міжнародны адказ на дзеяньні прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на ўсходзе Ўкраіны павінен быць рашучым і прадэманстраваць сілу.
Прэм’ер-міністар Алексіс Цыпрас заклікаў грэкаў сказаць рашучае «не» міжнародным крэдыторам
62-гадовы Ўладзімер Няпомняшчых — грамадзкі актывіст, прадпрымальнік. У Гомелі гэтага мужчыну з надпісам на белай альбо чорнай майцы «За Беларусь без Лукашэнкі» ведаюць многія.
Выбары без Лукашэнкі — фэнтэзі ці спосаб аналізу сучаснай рэальнасьці? Хто б перамог на гэтых выбарах? Ці аб’ядналася б у гэтай сытуацыі апазыцыя? Ці ня стаў бы Пуцін пераможцам выбараў без Лукашэнкі?
Ракеты з тэрыторыі Сынаю, магчыма, былі выпушчаныя падчас баёў зь сіламі бясьпекі Эгіпту.
Бацькі Міхася Жызьнеўскага, які загінуў падчас Рэвалюцыі годнасьці ў Кіеве, атрымалі мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны». Цырымонія прайшла ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве.
Двух удзельнікаў каталіцкага фэсту ў Будславе, на якіх былі апрануты майкі з надпісам «Беларусь», супрацоўнікі міліцыі прымусілі пакінуць сьвята.
Амбасадар Кіргізcтана ў Беларусі Кубанычбек Амураліеў прыступіў да працы ў Менску.
У дачыненьні да берасьцейца Міхаіла Лукашэвіча спынілі крымінальную справу аб паклёпе на кіраўніка дзяржавы з-за адсутнасьці складу злачынства.
За 24 гадзіны да пачатку рэфэрэндуму адносна патрабаваньняў міжнародных крэдытораў у Грэцыі пачаўся «дзень цішыні».
Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой далучаюцца да кампаніі прамоцыі нацыянальных сымбаляў.
Папа рымскі Францішак заявіў, што каталіцкай царкве, якую ён узначальвае, ня варта выбіраць пажыцьцёвых лідэраў.
У Кіеве прадстаўнікі батальёну «Правы Сэктар» і шэрагу радыкальна-нацыяналістычных арганізацыяў правялі «Марш Сьвятаслава» — у гонар перамогі князя Русі над хазарамі.
Тымаці Гартан Эш гаворыць аб альтэрнатыўных варыянтах ролі Расеі ў сучасным сьвеце, аб вырашэньні ваеннага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны і аб палітычнай стратэгіі Уладзіміра Пуціна.
Пра гэта паведаміў яе адвакат Ільля Новікаў. Саўчанка кажа, што яе выкралі сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны і незаконна вывезьлі ў Расею.
Падчас сьвяткаваньняў 3-га ліпеня ў Віцебску раздавалі ўлёткі, газэты і сьцяжкі прарасейскіх арганізацыяў. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода Анастасія Пілюгіна.
Масква занепакоеная тым, што Кіеў не выконвае свае абавязаньні па ўзгадненьні мясцовых выбараў у Данбасе, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Паводле справаздачы ініцыятывы «Праваабаронцы за свабодныя выбары» па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Фота Shutterstock.
Кіраўнік літоўскай дыпляматычнай місіі распавёў «Белсату» пра хаду візавых перамоваў, чаканьні ад блізкіх выбараў, сытуацыю з палітвязьнямі, а таксама пра зьніжэньне тавараабароту паміж краінамі.
Фіёна Гіб зьменіць на пасадзе пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Бруса Бакнэла, які будзе пераведзены на іншую дыпляматычную пасаду.
Вызваленьне Менску Чырвонай арміяй ад нацысцкіх захопнікаў адзначаецца як афіцыйны Дзень незалежнасьці. Што вы ведаеце пра гэтую дату і пра незалежнасьць?
Францускія ўлады адмовіліся даць палітычны прытулак заснавальніку WikiLeaks Джуліяну Асанжу. У афіцыйным адказе Елісейскага палаца гаворыцца, што сытуацыя, у якой апынуўся Асанж, не нясе прамой пагрозы яго жыцьцю.
Рада па правах чалавека ААН на штогадовай сэсіі ў Жэнэве прыняла рэзалюцыю аб працягу на адзін год Міклашу Харашці мандата спэцдакладчыка па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Калі выбывае з выбарчай гонкі першы прэзыдэнт, пачынаюцца «непаняткі».
У рэгіёны ўжо накіраваны каляндар галоўных адукацыйных падзеяў, у якім Міністэрства адукацыі дае свае рэкамэндацыі адносна памятных датаў, на якія варта зьвярнуць увагу школьнікаў.
Вашынгтон выступае супраць правядзеньня 18 кастрычніка 2015 году мясцовых выбараў на тэрыторыях, якія кантралюе групоўка «ДНР».
Парашэнка не камэнтуе заявы баевікоў аб правядзеньні мясцовых выбараў на захопленых імі тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей, аднак падтрымка гэтых выбараў Расеяй будзе мець разбуральныя наступствы для працэсу дээскаляцыі канфлікту на Данбасе.
У сёлетняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі будзе сем адметнасьцяў, якіх не было на папярэдніх выбарах у сьнежні 2010 году.
2 ліпеня каля будынку суду Менскага раёну быў затрыманы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў.
Каля двухсот кітайцаў 2 ліпеня маршам прайшлі па Гомелі. Яны пешшу дайшлі з Добрушу да абласнога цэнтру і вырашылі крочыць на Менск, у сваю амбасаду.
Паводле дасьледаваньняў НІСЭПД, электаральны рэйтынг кіраўніка Беларусі вырас з сакавіка на 4%. Чым гэта можна патлумачыць? Чаму ў Беларусі такая высокая падтрымка ідэі «рускага сьвету»?
Сёньня раніцай распачалася акцыя пратэсту кітайскіх рабочых, якія працавалі на будаўніцтве кардоннага камбінату ў Добрушы. Карыстальнікі сацыяльных сетак актыўна камэнтуюць такі нечаканы для Беларусі «пратэст».
Міністэрства замежных спраў Беларусі ўжо накіравала міжнародным назіральнікам запрашэньні наведаць прэзыдэнцкія выбары, якія прызначаныя на 11 кастрычніка.
Яго сустракалі жонка, брат і бацька.
У вёсцы Сава, што на Магілёўшчыне ў Горацкім раёне, на адным з дамоў вывесілі расейскі сьцяг напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі.
Сярод беспрацоўных нямала актывістаў апазыцыі. Бальшыня зь іх страціла працу праз удзел у выбарчых кампаніях, у дзейнасьці незалежных прафсаюзаў, альбо, як заяўляюць некаторыя зь іх, — баронячы правы працоўных.
У прадстаўніцтве карпарацыі «Сюань Юань» сказалі, што для іх паход кітайскіх рабочых у Менск стаў нечаканым.
Кампанія, якая называе сябе нацыянальным здабыткам Расеі, церпіць паразу на ўсіх экспартных франтах.
У расейскім горадзе Брацку на Дні моладзі ўсе жадаючыя маглі ўдарыць нагой партрэт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. Відэа зь незвычайнай акцыі апублікаваў блогер Андрэй Антоненка.
Загрузіць яшчэ