У Кіеве прадстаўнікі батальёну «Правы Сэктар» і шэрагу радыкальна-нацыяналістычных арганізацыяў правялі «Марш Сьвятаслава» — у гонар перамогі князя Русі над хазарамі.
Тымаці Гартан Эш гаворыць аб альтэрнатыўных варыянтах ролі Расеі ў сучасным сьвеце, аб вырашэньні ваеннага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны і аб палітычнай стратэгіі Уладзіміра Пуціна.
Пра гэта паведаміў яе адвакат Ільля Новікаў. Саўчанка кажа, што яе выкралі сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны і незаконна вывезьлі ў Расею.
Падчас сьвяткаваньняў 3-га ліпеня ў Віцебску раздавалі ўлёткі, газэты і сьцяжкі прарасейскіх арганізацыяў. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода Анастасія Пілюгіна.
Масква занепакоеная тым, што Кіеў не выконвае свае абавязаньні па ўзгадненьні мясцовых выбараў у Данбасе, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Паводле справаздачы ініцыятывы «Праваабаронцы за свабодныя выбары» па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Фота Shutterstock.
Кіраўнік літоўскай дыпляматычнай місіі распавёў «Белсату» пра хаду візавых перамоваў, чаканьні ад блізкіх выбараў, сытуацыю з палітвязьнямі, а таксама пра зьніжэньне тавараабароту паміж краінамі.
Фіёна Гіб зьменіць на пасадзе пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Бруса Бакнэла, які будзе пераведзены на іншую дыпляматычную пасаду.
Вызваленьне Менску Чырвонай арміяй ад нацысцкіх захопнікаў адзначаецца як афіцыйны Дзень незалежнасьці. Што вы ведаеце пра гэтую дату і пра незалежнасьць?
Францускія ўлады адмовіліся даць палітычны прытулак заснавальніку WikiLeaks Джуліяну Асанжу. У афіцыйным адказе Елісейскага палаца гаворыцца, што сытуацыя, у якой апынуўся Асанж, не нясе прамой пагрозы яго жыцьцю.
Рада па правах чалавека ААН на штогадовай сэсіі ў Жэнэве прыняла рэзалюцыю аб працягу на адзін год Міклашу Харашці мандата спэцдакладчыка па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Калі выбывае з выбарчай гонкі першы прэзыдэнт, пачынаюцца «непаняткі».
У рэгіёны ўжо накіраваны каляндар галоўных адукацыйных падзеяў, у якім Міністэрства адукацыі дае свае рэкамэндацыі адносна памятных датаў, на якія варта зьвярнуць увагу школьнікаў.
Вашынгтон выступае супраць правядзеньня 18 кастрычніка 2015 году мясцовых выбараў на тэрыторыях, якія кантралюе групоўка «ДНР».
Парашэнка не камэнтуе заявы баевікоў аб правядзеньні мясцовых выбараў на захопленых імі тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей, аднак падтрымка гэтых выбараў Расеяй будзе мець разбуральныя наступствы для працэсу дээскаляцыі канфлікту на Данбасе.
У сёлетняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі будзе сем адметнасьцяў, якіх не было на папярэдніх выбарах у сьнежні 2010 году.
2 ліпеня каля будынку суду Менскага раёну быў затрыманы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў.
Каля двухсот кітайцаў 2 ліпеня маршам прайшлі па Гомелі. Яны пешшу дайшлі з Добрушу да абласнога цэнтру і вырашылі крочыць на Менск, у сваю амбасаду.
Паводле дасьледаваньняў НІСЭПД, электаральны рэйтынг кіраўніка Беларусі вырас з сакавіка на 4%. Чым гэта можна патлумачыць? Чаму ў Беларусі такая высокая падтрымка ідэі «рускага сьвету»?
Сёньня раніцай распачалася акцыя пратэсту кітайскіх рабочых, якія працавалі на будаўніцтве кардоннага камбінату ў Добрушы. Карыстальнікі сацыяльных сетак актыўна камэнтуюць такі нечаканы для Беларусі «пратэст».
Міністэрства замежных спраў Беларусі ўжо накіравала міжнародным назіральнікам запрашэньні наведаць прэзыдэнцкія выбары, якія прызначаныя на 11 кастрычніка.
Яго сустракалі жонка, брат і бацька.
У вёсцы Сава, што на Магілёўшчыне ў Горацкім раёне, на адным з дамоў вывесілі расейскі сьцяг напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі.
Сярод беспрацоўных нямала актывістаў апазыцыі. Бальшыня зь іх страціла працу праз удзел у выбарчых кампаніях, у дзейнасьці незалежных прафсаюзаў, альбо, як заяўляюць некаторыя зь іх, — баронячы правы працоўных.
У прадстаўніцтве карпарацыі «Сюань Юань» сказалі, што для іх паход кітайскіх рабочых у Менск стаў нечаканым.
Кампанія, якая называе сябе нацыянальным здабыткам Расеі, церпіць паразу на ўсіх экспартных франтах.
У расейскім горадзе Брацку на Дні моладзі ўсе жадаючыя маглі ўдарыць нагой партрэт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. Відэа зь незвычайнай акцыі апублікаваў блогер Андрэй Антоненка.
«Гэтае беззаконьне цяжкае. Мы ўсё больш і больш непакоімся за здароўе і жыцьцё сына ў горацкай калёніі», — бацька палітвязьня.
«Калі жадаеш, каб прыйшла вясна, – галасуй за Шульгана», – з такім лёзунгам пойдзе да выбарнікаў 37-гадовы беспрацоўны Юры Шульган, якія плянуе вылучацца на пасаду прэзыдэнта пры падтрымцы Беларускай партыі зялёных.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца наконт абвешчаных выбараў прэзыдэнта. Грышка заклікае да байкоту, Саўка абяцае сябру «цюрагу», а сам палохаецца, што ў ЗША яго могуць аддаць замуж.
Лідэр групоўкі «ДНР», прызнанай ва Ўкраіне тэрарыстычнай, Аляксандар Захарчанка заявіў, што на тэрыторыі, якую ён лічыць падуладнай «ДНР», 18 кастрычніка адбудуцца «мясцовыя выбары».
Дзяржсакратар ЗША прыме ўдзел у адкрыцьці амбасады ЗША ў Гаване.
Грэцкі прэм’ер заклікаў суграмадзянаў адпрэчыць на рэфэрэндуме 5 ліпеня ўмовы, вылучаныя Атэнам міжнароднымі крэдыторамі.
Злучаныя Штаты сутыкнуцца з ростам пагрозы з боку Расеі, Кітаю, Ірану і Паўночнай Карэі, папярэджваюць амэрыканскія вайскоўцы.
Нават мясцовыя дактары ня могуць дакладна патлумачыць, як дапамагаюць саляныя шахты. Чытач Свабоды пабываў у падземным шпіталі на глыбіні 420 м, які можа трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса.
Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў, а таксама жанчын, прадпрымальнікаў і іншых асобаў сумнеўных прафэсій.
У Беларусі не было і ня будзе «нейкіх нацыяналістычных памкненьняў», заявіў міністар замежных справаў Макей. Старшыня ТБМ Трусаў згодны: «Нацыяналістычных ня будзе. Толькі патрыятычныя».
Каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка адказвае на пытаньні, чаго можна дабіцца назіраньнем і колькі назіральнікаў трэба, каб афіцыйныя вынікі выбараў былі зусім іншыя.
Актывісту з Капыля Віктару Дашкевічу мясцовыя ўлады адмовілі ў правядзеньні пікету, прымеркаванага да Дня незалежнасьці.
Дэлегацыя расейскага парлямэнту будзе байкатаваць пасяджэньне Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пройдзе 5-9 ліпеня ў Хэльсынкі. Прычынай стала адмова ва ўязных візах у Фінляндыю сьпікеру Дзярждумы і яшчэ 5 расейскім дэпутатам.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь павінна быць гатовая адбіць любую зьнешнюю агрэсію.
«Зразумела на 300%, што ініцыятыўная група Статкевіча зарэгістраваная ня будзе, кажа Калякін. — У гэтым выпадку мы проста пакідаем Лукашэнку разам з Гайдукевічам у абсалютна камфортных умовах і падстаўляем усю апазыцыю».
Куба і ЗША адкрыюць свае амбасады ў сталіцах дзьвюх краінаў пасьля 20 ліпеня. Белы дом выказаў надзею, што прэзыдэнт Абама зможа наведаць Кубу да заканчэньня тэрміну сваіх паўнамоцтваў.
Ня здолеўшы своечасова заплаціць больш за 1,5 мільярда эўра ў рамках пагашэньня крэдыту Міжнароднага валютнага фонду, Грэцыя апынулася ў пераддэфолтавым стане.
Цяжка ўявіць, што калі ва ўладзе ня стане Лукашэнкі, то яе перахопяць дэмакратычныя сілы
Расейская Генэральная пракуратура мяркуе, што няма юрыдычных пэрспэктываў у дэпутацкага запыту адносна законнасьці рашэньня Дзяржсавету СССР аб прызнаньні незалежнасьці Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Першым этапам выбарчай кампаніі стане падача ў Цэнтарвыбаркам сьпісаў сябраў ініцыятыўнай групы таго ці іншага прэтэндэнта. Сьпісы зьбіральнікаў подпісаў неабходна перадаць не пазьней за 17 ліпеня.
Кобрынскі актывіст Аляксандар Мех адмовіўся ад удзелу ў выбарчай кампаніі і вырашыў падтрымаць ініцыятыву Ўладзімера Някляева аб вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
Загрузіць яшчэ