Украінскі дыплямат разважае пра адносіны Масквы, Кіеву і Захаду, а таксама тлумачыць, чаму Лукашэнку ў Менску не нагадваюць пра палітвязьняў.
Крэмль абверг паведамленьні італьянскіх СМІ аб тым, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прапаноўваў экс-прэм’еру Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі міністэрскую пасаду ў расейскім урадзе.
У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 29 ліпеня будзе разглядацца справа супраць галоўнага рэдактара газэты «Наш Магілёў» Ігара Барысава.
23 ліпеня ў Гомелі ініцыятыўныя групы Сяргея Калякіна, Аляксандра Лукашэнкі, Анатоля Лябедзькі арганізавалі вулічныя пікеты, каб заручыцца подпісамі гамельчукоў і зарэгістравацца кандыдатамі на прэзыдэнта.
Ва ўкраінскім Данецку, які знаходзіцца пад кантролем сэпаратыстаў, каля трохсот чалавек пратэставалі супраць дзеяньняў місіі АБСЭ.
У першым паўгодзьдзі зноў вырасьлі складзкія запасы на прамысловых прадпрыемствах Гарадзенскай вобласьці. Пра гэта заявіў кіраўнік спраў прэзыдэнта Беларусі Віктар Шэйман на пасяджэньні Гарадзенскага аблвыканкаму.
Старшыня Нацыянальнага сходу Францыі Клод Барталён заявіў, што дэпутаты, якія наведваюць Крым без узгадненьня з уладамі Ўкраіны, ня могуць выступаць ад імя францускіх заканадаўцаў і выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі для паездкі.
«Уражаньне такое — людзей не турбуюць выбары, яны пра іх ня ведаюць. Калі пачынаеш зь імі размаўляць, то бачна, што яны і ня хочуць пра гэта ведаць. Пакуль стаўленьне да выбараў абыякавае.»
У Беларусі існуе цэлы шэраг інстытутаў, якія фактычна лішнія, безь якіх можна абысьціся. Гэта Нацыянальны сход, мясцовыя саветы, Канстытуцыйны суд, прафсаюзы, БРСМ, партыі, выбары...
У Берасьці пачалі працу пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты. Апазыцыянэры кажуць, што народ падпісваецца «ахвотней, чым чакалася».
Незалежнага журналіста Зьмітра Лупача прызналі вінаватым паводле артыкула 22.9 КаАП ч.2 (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).
У сераду, 23 ліпеня, распачаўся збор подпісаў за кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. У Менску некаторыя прэтэндэнты самі прыйшлі на пікеты.
Тацяна Караткевіч, напрыклад, раздасьць восем тамоў новага збору твораў беларускага клясыка...
Удзельнікі сёлетняга паходу ў прэзыдэнты «крэатывяць» ня самі, а «на іншых» – на тым, што можа спрацаваць. Як тыя дзеці на санках, што падчапляюцца да трамвая. Дык хто да каго прымазаўся?
У Магілёве адбыўся першы перадвыбарчы пікет. Сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Анатоля Лябедзькі зьбіралі подпісы ў яго падтрымку на пешаходнай вуліцы Ленінскай. За тры з паловай гадзіны сабралі больш за трыццаць подпісаў.
Сёньня пачаўся новы этап выбарчай кампаніі, які працягнецца да 21 жніўня.
Пачатак збору подпісаў за кандыдатаў у Менску
У жніўні праваабаронцы пачнуць маніторыць аддзяленьні міліцыі ў Менску, каб высьветліць слабыя бакі ў працы праваахоўнікаў.
Ці верыце вы ў сумленнасьць беларускіх выбараў? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Ня ведаю, ці ставілі, калі выйшаў з касой сам Дэпардзьё ў поле, настальгічную беларускую «Касіў Ясь канюшыну» ад «Песьняроў», але яна гучала ў маіх вушах, калі я разглядаў фоткі экзатычнага касца, што прыляцеў з Парыжу.
З 1 да 15 жніўня ў Расеі пройдуць Міжнародныя вайсковыя гульні, у якіх будуць задзейнічаныя ўсе віды і роды войскаў.
Міністар абароны Грузіі Цінацін Хідашэлі заявіла, што яе краіна пасьпяхова «вядзе дыпляматычную вайну» з Расеяй і можа дасягнуць толькі «канчатковай мэты — аднаўленьня сваёй тэрытарыяльнай цэласьці і інтэграцыі краіны з Эўразьвязам».
Кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ Іван Шэга зьвярнуўся зь лістом да старшыні райвыканкаму Алега Таргонскага з прапановай увесьці на афіцыйным сайце Слонімскага райвыканкаму беларускую мову.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы выступіў у сераду з заявай з нагоды 75-годзьдзя так званай «Дэклярацыі Ўэльса», гістарычнага дакумэнта, у якім Злучаныя Штаты абвясьцілі адмову прызнаць далучэньне Савецкім Саюзам Латвіі, Літвы і Эстоніі.
Як найменей 20 чалавек загінулі і 48 былі параненыя пры выбуху начыненага выбухоўкай аўтамабіля ў Багдадзе, паведамляюць крыніцы ў мясцовай паліцыі.
Прадстаўніка Партыі БНФ Зьмітра Касьпяровіча ўключылі ў склад Менскай гарадзкой тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 22 ліпеня сустрэўся з францускім акторам і рэстаратарам Жэрарам Дэпардзьё.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Марына Адамовіч.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прэзэнтаваў праграму «Мільён працоўных месцаў» каля прахадной Менскага трактарнага заводу.
Пра што казала Лідзія Ярмошына ў Вене, ці будуць гэтыя прэзыдэнцкія выбары адрозьнівацца ад ранейшых, чаму ўлады паставілі па-за законам заклікі да байкоту — «Інтэвію тыдня» з Валянцінам Стэфановічам.
Карэспандэнт Радыё Свабода пагаварыла зь людзьмі ля прахадной Менскага трактарнага заводу пра будучыя выбары прэзыдэнта і пра ўмовы працы на МТЗ.
З гэтай ініцыятывай напярэдадні выступіў лідэр «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш.
Сваім візытамЖэрар Дэпардзьё, які два гады таму атрымаў расейскае грамадзянства, перасьледуе тры мэты — ідэалягічную, аграрную і кінэматаграфічную.
Фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісіяў у Беларусі заканчваецца сёньня ўвечары.
Экспэрты лічаць, што магчымасьць далучэньня да Эўразійскага эканамічнага саюзу Сырыі можна разглядаць толькі гіпатэтычна, і схільныя сьпісваць размовы пра гэта на дыпляматычную рыторыку.
У Харкаўскай вобласьці Служба бясьпекі Ўкраіны спыніла дзейнасьць канвэртацыйнага цэнтру, які выкарыстоўваўся для фінансаваньня сэпаратыстаў так званай «ЛНР».
У Беларусь прыляцеў вядомы актор і адзін з сымбаляў францускага кіно Жэрар Дэпардзьё, які два з паловай гады таму атрымаў расейскае грамадзянства.
Чацьвёрты амэрыканскі высокапастаўлены вайсковец кажа пра экзыстэнцыйную пагрозу з боку Расеі.
Ад 2 да 3 тысячаў чалавек узялі ўдзел у «Народным Вечы» арганізаваным арганізацыяй «Правы Сэктар» у Кіеве.
У Беларусь з Парыжу «бязь лішніх анонсаў» прыляцеў вядомы актор і адзін з сымбаляў францускага кіно Жэрар Дэпардзьё, паведамляе АНТ.
Украінскага пісьменьніка Сяргея Жадана запрасілі паўдзельнічаць у літаратурнай дыскусіі ў Нямеччыне разам з расейскім пісьменьнікам, прыхільнікам «Новороссіі». У сваім блогу Сяргей Жадан разважае пра тое, чаму лічыць арганізацыю замежнікамі такіх дыскусіяў амаральнай.
Лідэр «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш заклікае да правядзеньня рэфэрэндуму аб недаверу ўладзе. Пра гэта ён заявіў на вечы, што працягваецца на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.
Вынікі паседжаньня Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе 21 ліпеня ў Менску падвёў спэцпрадстаўнік АБСЭ ў групе Марцін Сайдык.
Незалежную журналістку з Магілёва Аліну Скарабунову вінавацяць у супрацы з замежнымі СМІ.
Адвакаты паведамляюць, што ў справе ўкраінскай ваеннай лётчыцы зьявіліся новыя доказы яе невінаватасьці.
Такое рашэньне прынята 21 ліпеня ў Кіеве на закрытым зьезьдзе «Правага сэктара».
Пра гэта вядомы расейскі пісьменьнік Віктар Ерафееў заявіў у інтэрвію швэйцарскай газэце Neue Zuercher Zeitung.
Каго з васьмёркі прэтэндэнтаў і паводле якіх крытэрыяў зарэгіструе ўлада? Як байкотныя настроі сярод часткі палітычных актывістаў могуць паўплываць на этап збору подпісаў?
21 ліпеня ў 19:00 на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве абвешчанае народнае веча «Далоў уладу здраднікаў!», якое арганізуе «Правы сэктар» Украіны пад кіраўніцтвам Дзьмітрыя Яраша.
Загрузіць яшчэ