Узброеныя байцы «Правага сэктару», якія яшчэ ў суботу, 11 ліпеня, адышлі ў бок сяла Лаўкі і заблякаваныя там, дагэтуль ня склалі зброі, паведаміў Віталь Малікаў, намесьнік старшыні СБУ, на брыфінгу ў Мукачаве.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы папярэдзіў, што ў перамовах паміж Іранам і Вялікабрытаніяй, Кітаем, Францыяй, Расіяй, ЗША і Нямеччынай застаюцца некаторыя цяжкія пытаньні.
Пра гэта паведаміў намесьнік Яраша Андрэй Тарасенка ў эфіры Грамадзкага тэлебачаньня. Перамовы тычацца сытуацыі вакол Мукачава.
Заплянаваны на нядзелю саміт дзяржаваў Эўрапейскага зьвязу з удзелам лідэраў 28 краінаў адкладзены ў сувязі з «надзвычай цяжкімі» перамовамі з дэлегацыяй Грэцыі аб трэцім пакеце фінансавай дапамогі, атрыманьня якога дамагаюцца Атэны.
Кірха ў Горадні – адзіная ў Беларусі. Гэта цешыць шчуплага невысокага пастара, да якога зьвяртаюцца з павагай – Уладзімер Уладзімеравіч, гэта цешыць гарадзенцаў.
У Мукачаве (Закарпацьце) ўлады вядуць перамовы з актывістамі «Правага сэктару», заблякаванымі пасьля ўзброенага нападу раніцай 11 ліпеня.
У нядзелю ў Брусэлі працягнецца абмеркаваньне сытуацыі вакол грэцкага доўгу. Плянавалася тэрмінова склікаць саміт дзяржаваў эўразоны, але пазьней гэтае рашэньне было адмененае.
У Кіеве ля адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны пачаўся мітынг актывістаў руху «Правы сэктар», паведамляюць украінскія СМІ.
Лідэр экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» Хафіз Саід, які кіраваў яе дзейнасьцю ў Афганістане і Пакістане, быў забіты ў выніку ўдару бесьпілётніка ў правінцыі Нангархар на ўсходзе Афганістану, паведамляе Бі-бі-сі.
Украінскі рух «Правы сэктар» абвясьціў, што падымае ўсіх сваіх прыхільнікаў па баявой трывозе ў сувязі з падзеямі ў закарпацкім горадзе Мукачава.
Прэм’ер-міністaр Сэрбіі Аляксандар Вучыч раней часу пакінуў жалобную цырымонію ў Срэбраніцы пасьля таго, як з натоўпу ў яго паляцелі камяні і бутэлькі.
Неўзабаве будуць названыя вінаватыя ў гібелі пасажырскага самалёта над Данбасам, заявіў прэм’ер-міністар Малайзіі Наджыб Разак. Паводле яго, расьсьледаваньне катастрофы «набліжаецца да завяршэньня».
Грэцкі парлямэнт ухваліў сур’ёзныя саступкі міжнародным крэдыторам.
Пасьля 42 дзён карцэру палітвязьня Мікалая Дзядка на паўгода зьмясьцілі ў ПКТ — памяшканьне камэрнага тыпу. Пра гэта бацька актывіста Аляксандар Дзядок даведаўся зь ліста сына, які атрымаў днямі.
На сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах унутраным назіральнікам упершыню спатрэбіцца абавязковая акрэдытацыя.
11 ліпеня ў Босьніі пройдуць памінальныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 20-х угодкаў разьні ў Срэбраніцы — забойства каля 8000 мусульманскіх мужчын і хлопчыкаў, схопленых сіламі басьнійскіх сэрбаў у 1995 годзе пасьля таго, як сэрбы занялі срэбраніцкі анкляў.
Тэрмін завяршэньня гэтых перамоваў, які чарговы раз былі перанесеныя, цяпер заканчваецца апоўначы ў пятніцу, 10 ліпеня.
У палоне ў баевікоў на Данбасе застаюцца 245 украінскіх вайскоўцаў, сярод якіх ёсьць і жанчыны. Сёньня былі вызваленыя 10 байцоў.
Міжнароднае энэргетычнае агенцтва заявіла ў новай справаздачы, што часы нізкіх цэнаў на нафту будуць працягвацца па меншай меры яшчэ і ў 2016 годзе.
Індыя і Пакістан далучаюцца да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, кіраўніцтва ў якой належыць Расеі і Кітаю, а ў склад уваходзяць некалькі Цэнтральна-Азіяцкіх краін, гаворыцца ў паведамленьні ШАС.
«Мы павінны дачакацца вынікаў расьсьледаваньня, а тады мы зможам думаць аб тым, як найбольш эфэктыўна падысьці да судовага разбору», — дадаў Чуркін.
Пра гэта паваедаміў начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун. Ён адзначыў, што завадартараў пратэсту кітайскіх будаўнікоў з Добрускага кардоннага камбінату дэпартаваць ня будуць.
Пасьля дыскусіі ўлады Паўднёвай Караліны прынялі рашэньне спусьціць сьцяг Канфэдэрацыі з флягштока перад адміністрацыйнымі будынкамі ў горадзе Калюмбія
Кампанія «Hacking Team», якая распрацоўвае шпіёнскі і хакерскі софт для ўрадаў, сілавых структураў і спэцслужбаў, сама стала ахвярай хакерскай атакі.
Кіраўнікі дзяржаў, што ўваходзяць у гэтую міжнародную арганізацыю, вырашылі надаць Беларусі новы статус — «краіны-назіральніцы пры ШАС».
Гарачай тэмай тыдня была Грэцыя. Што мы ведаем пра краіну, якая прыносіць столькі клопату Эўразьвязу? У чым падабенства Грэцыі і Беларусі?
Ён прызнаўся, штго купіў іх у Расеі праз сваё глупства.
У сэрыі «Кандыдаты прэзыдэнцкіх навук» Зянон Пазьняк тлумачыць, якім чынам на іх вынік паўплывалі фальсыфікацыі і чаму Беларусі сёньня патрэбная парлямэнцкая рэспубліка.
Аляксандар Турчынаў адзначае, што «пытаньне Крыму», пра «закрыцьцё» якога заяўлялі ў Расеі, можа быць закрытае толькі пасьля спыненьня акупацыі і вываду ўсіх расейскіх войскаў з паўвостраву.
Чыноўнікі не паведамляюць пра мэту, час і месца сустрэчы сьвятароў з кіраўніком краіны, але нагадваюць, што ў Беларусі хутка адбудуцца прэзыдэнцкія выбары.
11 ліпеня незалежная газэта «Народная воля» адзначае 20-годзьдзе. Свабодная інфармацыя — галоўная ідэя, якая цягам двух дзесяцігодзьдзяў аб’ядноўвае творчы калектыў і чытачоў газэты.
Грэцкі ўрад прадставіў міжнародным крэдыторам новы праект эканамічных рэформаў. Цыпрас пайшоў на саступкі.
Толькі з 18 па 24-ую гадзіну 9 ліпеня па ўсёй лініі разьмежаваньня баевікі каля 40 разоў абстралялі пазыцыі сілаў АТА.
Сёньня скончыўся чарговы тэрмін, які раней вызначаўся для завяршэньня перамоваў па ядзернай праграме Ірану.
Савецкі перабежчык Алег Гардзіеўскі ў гутарцы з Натальляй Галіцынай успамінае акалічнасьці 30-гадовай даўніны сваіх ўцёкаў з Масквы ў Лёндан.
НАТO адкрые ў Літве ў бліжэйшыя месяцы першы Балтыйскі рэгіянальны штаб для свайго новага корпусу сілаў хуткага рэагаваньня. Пра гэта паведамляе агенцтва AP.
Праваабаронцы лічаць абвінавачаньні, высунутыя супраць украінскага рэжысэра Алега Сянцова, надуманымі і палітычна матываванымі.
Кандыдат на пасаду старшыні камітэту начальнікаў штабоў ЗША (амэрыканскі аналяг генштабу) Джозэф Данфард заявіў, што Расея ўяўляе сабой «найвялікшую пагрозу» нацыянальнай бясьпецы Злучаных Штатаў.
Паплечнікі Мікалая Статкевіча заклікалі грамадзянаў Беларусі выкарыстаць апошнія дні да 14 ліпеня, каб далучыцца да ініцыятыўнай групы па вылучэньні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты.
Паэт, палітык і грамадзкі дзеяч Уладзімер Някляеў 9 ліпеня адзначыў 69-ю гадавіну свайго нараджэньня. Гэты дзень для яго прайшоў у працоўным рэжыме.
Па выніках саміту лідэры 5 краінаў прынялі дэклярацыю, у якой выказалі «глыбокую заклапочанасьць» з нагоды ўзброенага канфлікту ва ўсходняй Украіне.
У перадачы «Інтэрвію тыдня» — жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты Марына Адамовіч.
З 1 ліпеня Юры Рубцоў галадуе на знак пратэсту супроць абыходжаньня зь ім і ўмоваў утрыманьня ў Баранавіцкім сьледчым ізалятары.
Беларускі Хэльсынскі камітэт зьвярнуўся ў Цэнтравыбаркам з прапановай прыняць тры простыя рашэньні, каб падвысіць празрыстасьць выбараў.
Сёньня ўвечары Беларусь могуць павысіць да статусу «дзяржавы-назіральніцы ШАС».
Беларускія турысты не баяцца крызіснай Грэцыі, але асьцерагаюцца акупаванага Расеяй Крыму.
Міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схетына папрасіў прабачэньня за ўчынак аднаго з польскіх дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, які на пасяджэньні ў сераду падняў руку ў нацысцкім вітаньні.
Кіраўнікі арганізацыяў са створанага «Маладым Фронтам» «чарнасоценнага сьпісу» кажуць, што палітычных пытаньняў, а пагатоў зьвязаных з далучэньнем Беларусі да Расеі, у іхніх статутах няма.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый паведамляе пра больш як чатыры мільёны сырыйцаў, якія пакінулі краіну з-за вайны. Паводле ААН, мільён чалавек уцяклі з Сырыі за апошнія 10 месяцаў.
Пытаньне будзе разгледжанае з улікам выкананьня ўмоваў праграмы па папярэдніх расейскіх крэдытах Беларусі, паведаміў міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў.
Загрузіць яшчэ