Дэлегацыя расейскага парлямэнту будзе байкатаваць пасяджэньне Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пройдзе 5-9 ліпеня ў Хэльсынкі. Прычынай стала адмова ва ўязных візах у Фінляндыю сьпікеру Дзярждумы Сяргею Нарышкіну і яшчэ 5 расейскім дэпутатам з 15-ці.
МЗС Фінляндыі сёньня адмовіла расейскім палітыкам ў візах, паколькі яны знаходзяцца ў «чорным сьпісе» Эўразьвязу. Візавыя санкцыі былі ўведзеныя зьвязам летась пасьля далучэньня Расеяй Крыму і падтрымкі сэпаратыстаў ў Данбасе.
Крэмль асудзіў рашэньне фінскага МЗС, назваўшы яго «непрымальным» і «ганебным». Нарышкін заявіў, што ў выніку ніхто з расейскай парлямэнцкай дэлегацыі не паедзе на сэсію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Хэльсынкі.
Прадстаўніца МЗС Фінляндыі паведаміла, што рашэньне адмовіць у візах расейскім палітыкам было прынятае пасьля кансультацый зь іншымі эўрапейскімі краінамі.
Нарышкін зьбіраўся выступіць у Хэльсынкі з дакладам на тэму «Недапушчальнасьць ужываньня санкцый супраць парлямэнтароў дзяржаваў-удзельніц АБСЭ.»
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1