Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт зачыніў дзьверы перад расейскімі дыпляматамі


Эўрапейскі парлямэнт увёў абмежавальныя захады супраць расейскіх чыноўнікаў у адказ на «чорны сьпіс» эўрапейскіх палітыкаў, якім забаронены ўезд у Расею. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марцін Шульц.

«Расейская ўлада не змагла забясьпечыць празрыстасьць сваіх рашэньняў у адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права і прававых абавязацельстваў, а таксама не дала правы канкрэтным асобам на абарону і апэляцыю», — сказаў Шульц.

Паводле Марціна Шульца, у чаканьні адмены Расеяй сьпісу неўязных эўрапейскіх палітыкаў, Эўрапарлямэнт абмяжуе доступ да сваіх установаў прадстаўніку Расеі ў ЭЗ Уладзімеру Чыжову і іншым расейскім дыпляматам, імёны якіх пакуль не называюць.

На мінулым тыдні тэлекампанія зь Фінляндыі апублікавала сьпіс эўрапейскіх палітыкаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Расеі. У гэтым спісе 89 прозьвішчаў. Гаворка ідзе пра дэпутатаў Эўрапарлямэнту і заканадаўчых органаў Эўразьвязу, вайсковых чыноўнікаў.

Большасьць асобаў са сьпісу зьяўляюцца грамадзянамі Вялікабрытаніі, Швэцыі, Польшчы і краінаў Балтыі. Але ёсьць і прадстаўнікі ФРГ, у прыватнасці — намесьнік старшыні фракцыі ХДС / ХСС у Бундэстагу Міхаэль Фукс, які неаднаразова вітаў эканамічныя санкцыі Захаду супраць Расеі. У сьпісе непажаданых для Расеі таксама апынуліся былы эўракамісар Штэфан Фюле, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Ярамір Штэціна і дэпутат чэскага парлямэнту Марэк Жанішэк.

30 траўня ў офісе Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыкі Магерыні назвалі «чорны сьпіс» Расеі «свавольным і неабгрунтаваным» захадам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG