Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кацыянчыч: «Чорны сьпіс» уступіў у сілу


Мая Кацыянчыч
Мая Кацыянчыч

Мая Кацыянчыч, прэс-сакратарка кіраўніцы зьнешняй палітыкі ЭЗ Фэдэрыкі Магерыні, на сёньняшнім брыфінгу ў Брусэлі патлумачыла пашырэньне сьпісу асобаў, якія трапляюць пад санкцыі ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне.

«Сёньня ў афіцыйным часопісе быў апублікаваны дадатковы сьпіс, — сказала Кацыянчыч. —. Як вы памятаеце, гэта быў сьпіс, узгоднены ў канцы студзеня на пазачарговым саміце міністраў замежных спраў у адказ на падзеі ў Марыюпалі і завершаны тыдзень таму. Ён ужо апублікаваны і ўступіў у сілу. Вы таксама памятаеце, што Рада міністраў замежных спраў у канцы студзеня прасіла пачаць падрыхтоўчую працу на варыянтамі далейшых дзеяньняў, і гэтая праца працягваецца ў цяперашні час. Відавочна, што ў сьвятле падзей гэтыя захады могуць быць адкарэктаваныя ў станоўчы ці адмоўны бакі».

Кацыянчыч сказала, што цяпер прадстаўнікі ЭЗ уважліва сочаць за выкананьнем менскіх пагадненьняў. Яна заявіла, што, нягледзячы на шэраг інцыдэнтаў, рэжым спыненьня агню ў асноўным выконваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG