Акрамя таго, у паведамленьні адзначаецца, што заснавальнік WikiLeaks аб’яўлены ў агульнаэўрапейскі вышук, паведамляе ВВС.
Асанж пісаў на імя прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда адкрыты ліст з просьбай даць яму палітычны прытулак. «Толькі Францыя ў цяперашні момант мае магчымасьць прапанаваць мне неабходную абарону супраць палітычных перасьледаў, аб’ектам якіх я цяпер зьяўляюся», — піша ён у лісьце, які газэта Le Monde апублікавала 3 ліпеня ў дзень народзінаў Асанжа.
У чэрвені францускія СМІ са спасылкай на атрыманыя Wikileaks дакумэнты паведамілі, што Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША на працягу некалькіх гадоў сачыла за францускімі палітыкамі і бізнэсоўцамі.
Джуліян Асанж нарадзіўся ў Аўстраліі, аднак апошнім часам жыве ў Эўропе. Два гады таму ён, знаходзячыся ў Лёндане, атрымаў палітычны прытулак у Эквадоры ў зьвязку з тым, што Швэцыя, дзе ён правёў некалькі гадоў, запатрабавала яго экстрадыцыі па справе аб сэксуальным гвалце.
Тым ня менш, праваахоўныя органы Вялікабрытаніі не выпускаюць Асанжа з краіны і абяцаюць арыштаваць яго паводле запыту Швэцыі, як толькі ён выйдзе на вуліцу. У сувязі з гэтым заснавальнік WikiLeaks жыве ў амбасадзе Эквадора ў Лёндане.