Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўскладае кветкі да помніка Перамогі ў Менску. Відэа

Аляксандар Лукашэнка ў Маскве, 9 траўня 2024
Аляксандар Лукашэнка ў Маскве, 9 траўня 2024

Аляксандар Лукашэнка вярнуўся з Масквы і ўдзельнічае ў цырымоніі ўскладаньня кветак да помніка Перамогі ў Менску пад мэлёдыю песьні «Радзіма мая дарагая».

Раней сёньня Лукашэнка быў на Краснай плошчы ў Маскве, дзе адбываўся вайсковы парад з нагоды 79-й гадавіны заканчэньня Другой усясьветнай вайны. Аляксандар Лукашэнка прыбыў туды разам зь іншымі кіраўнікамі краін СНД і Ўладзімірам Пуціным.

Сёлета ўсясьветная супольнасьць адзначае 79 гадоў зь дня заканчэньня Другой усясьветнай вайны ў Эўропе. У Нямеччыне імпрэзы праводзяцца 8 траўня, ва Ўкраіне — 8 і 9 траўня, а ў Расеі і большасьці іншых краін былога СССР — 9 траўня праз розьніцу ў часе пры падпісаньні дамовы аб капітуляцыі нацысцкай Нямеччыны.

Ужо трэці раз памятныя мерапрыемствы праводзяцца на тле агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG