Апоўначы плянуецца галасаваньне па праекце выратаваньня, які ўхваляе павелічэньне падаткаў і скарачэньне выдаткаў.
У Азэрбайджане судзяць Лэйлу і Арыфа Юнус. Праваабаронцы абвінавачваюцца ў эканамічных злачынствах і здрадзе радзіме, іх адвакаты сьцьвярджаюць, што яны цяжка хворыя.
16 ліпеня аб 11-й гадзіне плянуецца падаць подпісы ў Цэнтравыбаркам на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Тацяны Караткевіч, а 14-й — Анатоля Лябедзькі, а 15-й — Мікалая Статкевіча.
Менгарвыканкам вызначыў месцы, дзе забаронена праводзіць пікеты для збору подпісаў.
Заўжды, калі закранаеш тэму літоўскай гістарычнай спадчыны, раздаюцца галасы палымяных беларусаў, якія прапануюць Беларусі перайменавацца ў Літву. Прапановы гэтыя наіўныя і ўтапічныя. Піша Алесь Чайчыц
Рашэньне аб прызначэньні Маскаля кіраўніком Закарпацьця было прынята напярэдадні на пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны (СНБА).
У Баранавіцкім сьледчым ізалятары, дзе чацьвёрты месяц трымаюць палітвязьня Юрыя Рубцова, не пацьвердзілі зьвесткі пра тое, што ён праводзіць галадоўку пратэсту ў сувязі зь перасьледам.
Сяргей Калякін выступіў катэгарычна супраць усялякіх дадатковых праверак: «Яны ідуць па шляху Лукашэнкі: ствараюць структуры, якія кантралююць усё і нічога ня робяць».
Экспэрты МВФ меліся абмеркаваць палітыку ўладаў Беларусі, пляны рэформаў, а таксама вывучалі магчымасьць рэалізацыі праграмы МВФ у іх падтрымку.
Сытуацыя несвабоды грамадзтва ўтварае дзіўныя малюнкі калейдаскопу сацыяльных кантактаў.
«Ідэя пра вылучэньне Статкевіча адначасова сфармавалася ў некалькіх галовах, у тым ліку і ў самога Міколы. Гэта падкрэсьлівае, што ідэя правільная», — лічыць жонка палітыка Марына Адамовіч.
На тле расейскай агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны краіны Балтыі ўзмацняюць падрыхтоўку рэзэрвістаў.
Фонд скептычна ацаніў пэрспэктывы выкананьня пагадненьня з Грэцыяй. МВФ прапануе, у прыватнасьці, большае сьпісаньне грэцкіх даўгоў, чым гэта прадугледжана пагадненьнем лідэраў эўразоны з Атэнамі.
Грамадзкая кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адзначае, што палажэньні Выбарчага кодэксу ў частцы забароны закліку да байкоту выбараў супярэчаць Канвэнцыі СНД «Аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабодаў».
Пра тое, што адбывалася за кулісамі саміту Эўразьвязу, на якім прымалася рашэньне пра рэформы ў Грэцыі і пра пакет дапамогі ёй, піша брытанская The Times.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч сёньня здаў заяву аб жаданьні балятавацца ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, а таксама сьпісы ініцыятыўнай групы.
Улады ня ведаюць, што рабіць далей, перакананы Сяргей Калякін, таму і не праводзяць традыцыйнага перадвыбарчага Ўсебеларускага народнага сходу.
Алег Мяцеліца пасьля падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў мінулыя прэзыдэнцкія выбары прабыў у вымушанай эміграцыі тры гады.
Прэм’ер-міністар Грэцыі сутыкнуўся з парлямэнцкай апазыцыяй у сваёй партыі СІРЫЗА, незадаволенай пагадненьнем з замежнымі крэдыторамі.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Валеры Ўхналёў перадалі дакумэнты ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.
Пра зьмены ў палітыцы Крамля адносна Ўкраіны піша ў блогу на сайце расейскай службы Радыё Свабода Андрэй Піянткоўскі.
З прыняцьцем закону, які забараняе прапаганду камунізму, украінскія гарады, вуліцы і нават футбольныя клюбы шукаюць новыя назвы.
Новай кіраўніцай прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску стане нямецкая дыпляматка Андрэа Віктарын. Пра гэта парталу tut.by паведаміла цяперашняя кіраўніца эўрапейскай місіі Майра Мора.
Гомельская абласная ўправа Сьледчага камітэту вярнула Леаніду Судаленку ўсе кампутары, якія забралі ў красавіку падчас ператрусу — у зьвязку з крымінальнай справай пра распаўсюд парнаграфіі.
Заканадаўцы-рэспубліканцы і частка дэмакратаў у Кангрэсе ЗША крытыкуюць дамоўленасьць з Іранам, аб дасягненьні якой было абвешчана 14 ліпеня ў Вене.
Вэнэсуэла лічыць, што ў яе несумленна адабралі частку тэрыторыі яшчэ ў 1899 годзе і цяпер самы час аднавіць гістарычную справядлівасьць.
Хасан Роўхані заявіў, што Іран ніколі ня меў намеру стварыць ядзерную бомбу.
Прэзыдэнт ЗША лічыць, што ў выніку пагадненьня міжнародная супольнасьць зможа кантраляваць, ці не распрацоўвае Іран ядзерную зброю.
Якія абрысы выбарчай кампаніі вымалёўваюцца на гэты момант? Ці магчыма спрагназаваць, колькі кандыдатаў зарэгіструюць улады? Адказваюць Аляксандар Класкоўскі і Паўлюк Быкоўскі.
У склад ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты палітвязьня Мікалая Статкевіча ўвайшлі больш за паўтары тысячы чалавек.
У Менску заплянаваныя сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым, старшынямі абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу.
Спэкуляцыя на вайне, камунальныя даўгі і перадвыбарная агітацыя. У адрозьненьне ад акупаванай Данеччыны, сэпаратысты групоўкі «ЛНР» не спрабуюць дадаць аптымізму луганчанам.
12 ліпеня пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі заявіў 39-гадовы прадпрымальнік зь Менску Ўладзіслаў Цітовіч.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька запрасіў прадпрымальнікаў менскага рынку «Экспабел» стаць чальцамі ягонай ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за ягоны ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Створаная дзеля гэтага грамадзкая камісія на этапе збору подпісаў стане альтэрнатывай Цэнтравыбаркаму і падкантрольным яму рэгіянальным выбаркамам.
Belsat.eu разьбіраецца, якімі наступствамі для беларуса можа скончыцца паездка ў анэксаваны Крым.
Іранская нафта выйдзе на міжнародны рынак. Якім чынам гэта паўплывае на глябальны рынак энэрганосьбітаў і як зьменіць эканамічны стан Беларусі?
14 ліпеня дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта паступілі ў Цэнтральную выбарчую камісію толькі ад імя Лукашэнкі.
Гістарычная дамова паміж Іранам і сусьветнымі дзяржавамі, заключаная 14 ліпеня, адкрыла шлях да адмены міжнародных санкцыяў супраць Тэгерана ўзамен на абмежаваньне ягонай дзейнасьці ў ядзернай сфэры.
Найбуйнейшы ў Грэцыі прафсаюз дзяржслужбоўцаў з заўтрашняга дня пачынае агульнанацыянальны страйк супраць умоваў новага пагадненьня краіны з крэдыторамі.
Іранскія і заходнія дыпляматы заявілі сёньня, што Тэгеран і асноўныя сусьветныя дзяржавы дасягнулі доўга рыхтаванага гістарычнага пагадненьня, якое абмяжоўвае іранскую ядзерную праграму ў абмен на палягчэньне санкцый.
Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ), затрыманыя маюць дачыненьне да перастрэлкі ў Мукачаве, што адбылася некалькі дзён таму.
Кіраўніком ініцыятыўнай групы Лукашэнкі стаў старшыня афіцыйных прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Арда.
Як стала вядома Свабодзе з уласных крыніцаў, дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі могуць быць перададзеныя ў Цэнтральную выбарчую камісію ў сераду, 15 ліпеня.
Крызіс вакол супярэчлівай ядзернай праграмы Ірана цягнуўся 12 гадоў.
Кітайскія рабочыя з Добруша, зь якімі пагутарыў карэспандэнт Свабоды, паведамілі, што заробкі ім не выплацілі, яны па ранейшаму не працуюць, а пашпарты ў іх забралі. Кітайскія будаўнікі абяцаюць паўтарыць свой пешы пратэст.
У размове вайсковец распавядае, што прыехаў на Данбас добраахвотна. Перад гэтым служыў у міліцыі Рэспублікі Беларусь. Як ён сьцьвярджае, свой першы вайсковы досьвед атрымаў у Югаславіі.
Іранскі міністар замежных спраў Мухамад Джавад Зарыф заявіў у Вене, дзе праходзяць перамовы аб ядзернай праграме Ірану, што сёньня пагадненьне ня будзе дасягнутае.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што сутнасьцю канфлікту ў Мукачаве зьяўляецца пераразьмеркаваньне патокаў кантрабанды.
39-гадовы прадпрымальнік зь Менску Ўладзіслаў Цітовіч заклікаў грамадзянаў падтрымаць ягонае вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты.
Загрузіць яшчэ