Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: «Правядзеньне выбараў на акупаванай тэрыторыі Данбасу будзе азначаць жорсткую атаку Расейскай Фэдэрацыі на менскія дамоўленасьці»


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

На сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў:

«Спроба правесьці 18 кастрычніка незаконныя, не ў адпаведнасьці зь менскімі дамоўленасьцямі, не ў адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам і крытэрамі АБСЭ фэйкавыя выбары будзе азначаць жорсткую атаку Расейскай Фэдэрацыі на менскія дамоўленасьці, якія былі дасягнутыя 12 лютага гэтага году».

Парашэнка не камэнтуе заявы баевікоў аб правядзеньні мясцовых выбараў на захопленых імі тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей, аднак падтрымка гэтых выбараў Расеяй будзе мець разбуральныя наступствы для працэсу дээскаляцыі канфлікту на Данбасе, паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG