Сёньня скончыўся чарговы тэрмін, які раней вызначаўся для завяршэньня перамоваў па ядзернай праграме Ірану.
Савецкі перабежчык Алег Гардзіеўскі ў гутарцы з Натальляй Галіцынай успамінае акалічнасьці 30-гадовай даўніны сваіх ўцёкаў з Масквы ў Лёндан.
НАТO адкрые ў Літве ў бліжэйшыя месяцы першы Балтыйскі рэгіянальны штаб для свайго новага корпусу сілаў хуткага рэагаваньня. Пра гэта паведамляе агенцтва AP.
Праваабаронцы лічаць абвінавачаньні, высунутыя супраць украінскага рэжысэра Алега Сянцова, надуманымі і палітычна матываванымі.
Кандыдат на пасаду старшыні камітэту начальнікаў штабоў ЗША (амэрыканскі аналяг генштабу) Джозэф Данфард заявіў, што Расея ўяўляе сабой «найвялікшую пагрозу» нацыянальнай бясьпецы Злучаных Штатаў.
Паплечнікі Мікалая Статкевіча заклікалі грамадзянаў Беларусі выкарыстаць апошнія дні да 14 ліпеня, каб далучыцца да ініцыятыўнай групы па вылучэньні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты.
Паэт, палітык і грамадзкі дзеяч Уладзімер Някляеў 9 ліпеня адзначыў 69-ю гадавіну свайго нараджэньня. Гэты дзень для яго прайшоў у працоўным рэжыме.
Па выніках саміту лідэры 5 краінаў прынялі дэклярацыю, у якой выказалі «глыбокую заклапочанасьць» з нагоды ўзброенага канфлікту ва ўсходняй Украіне.
У перадачы «Інтэрвію тыдня» — жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты Марына Адамовіч.
З 1 ліпеня Юры Рубцоў галадуе на знак пратэсту супроць абыходжаньня зь ім і ўмоваў утрыманьня ў Баранавіцкім сьледчым ізалятары.
Беларускі Хэльсынскі камітэт зьвярнуўся ў Цэнтравыбаркам з прапановай прыняць тры простыя рашэньні, каб падвысіць празрыстасьць выбараў.
Сёньня ўвечары Беларусь могуць павысіць да статусу «дзяржавы-назіральніцы ШАС».
Беларускія турысты не баяцца крызіснай Грэцыі, але асьцерагаюцца акупаванага Расеяй Крыму.
Міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схетына папрасіў прабачэньня за ўчынак аднаго з польскіх дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, які на пасяджэньні ў сераду падняў руку ў нацысцкім вітаньні.
Кіраўнікі арганізацыяў са створанага «Маладым Фронтам» «чарнасоценнага сьпісу» кажуць, што палітычных пытаньняў, а пагатоў зьвязаных з далучэньнем Беларусі да Расеі, у іхніх статутах няма.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый паведамляе пра больш як чатыры мільёны сырыйцаў, якія пакінулі краіну з-за вайны. Паводле ААН, мільён чалавек уцяклі з Сырыі за апошнія 10 месяцаў.
Пытаньне будзе разгледжанае з улікам выкананьня ўмоваў праграмы па папярэдніх расейскіх крэдытах Беларусі, паведаміў міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў.
Афіцыйны Менск спадзяецца, што падчас Хэльсынскай сустрэчы АБСЭ выкажа кансалідаваную падтрымку працы, якая вядзецца ў Менску ў рамках трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне.
Гэта ўжо трэці варыянт паказаньняў Заура Дадаева. Адразу ж пасьля затрыманьня ён прызнаўся, што забіў Барыса Нямцова з-за яго абразьлівых выказваньняў пра іслам. Аднак пазьней адмовіўся ад сваіх словаў, заявіўшы, што абгаварыў сябе пад катаваньнямі
9 ліпеня ва Ўфе, дзе праходзіць саміт краінаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Беларусь можа перайсьці з трэцяй групы гэтай структуры ў другую.
Кіраўнік міністэрства ВПС заяўляе пра працяг патруляваньня амэрыканскімі самалётамі паветранай прасторы ўсходнеэўрапейскіх саюзьнікаў.
Ва Ўкраіне стартуе першы этап адбору кандыдатаў. Сумневы ў працы самога Антыкарупцыйнага бюро выказваюць экспэрты.
Суд Нэапалю прысудзіў былога прэм’ер-міністра Італіі Сільвіё Бэрлюсконі да трох гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым у подкупе сэнатараў.
У Кітаі зьнялі мультфільм пра Дзядзьку Сі, які едзе на саміты ШАС і БРІКС ва Ўфу. Падобна, што і кітайцам спатрэбілася тлумачэньне гэтых абрэвіятураў. Субтытры расейскія.
Напярэдадні адкрыцьця фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску» пачаўся гандаль сувэнірнай прадукцыяй — самаробнай і фабрычнага вырабу.
Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас зьвярнуўся да Эўрапейскага парлямэнту з заявай, што канкрэтныя прапановы па выхадзе зь фінансавага крызісу будуць прадстаўлены да заканчэньня тэрміну, пазначанага крэдыторамі.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў карэспандэнтка Свабоды зьвярнулася да мінакоў на вуліцах Менску з пытаньнем, каго б яны хацелі бачыць прэзыдэнтам краіны.
Больш за дзесяць дзён не дапускаюць адваката да арыштаванай актывісткі «Групы 24» Шабнам Худайдодавай. Генпракуратура Беларусі не выдае спэцыяльнага дазволу на наведваньне падабароннай.
Некаторыя экспэрты мяркуюць, што Масква спрабуе стварыць блёк краін у процівагу Захаду. Іншыя аналітыкі ўпэўненыя — ня варта рабіць стаўку на спробы аб’яднацца супраць Вялікай сямёркі.
Каму належаць грузавікі, зарэгістраваныя ў Беларусі, якія перасякаюць мяжу Расеі і «ДНР»?
Расея выкарыстала права вэта пры галасаваньні ў Радзе бясьпекі ААН па рэзалюцыі аб прызнаньні генацыдам масавага забойства мусульман у Срэбраніцы ў ліпені 1995.
Кіраўнік беларускай дзяржавы сёньня прыбыў ва Ўфу. Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі называе ягоную паездку працоўным візытам.
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч выклаў шэсьць прычынаў, чаму ў Беларусі немагчыма правесьці дэмакратычныя, свабодныя і празрыстыя выбары.
Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства, а таксама жанчын, прадпрымальнікаў і іншых асобаў сумнеўных прафэсіяў.
У афіцыйнай заяве Рады БНР канстатуецца, што на дадзены момант у Беларусі адсутнічаюць умовы для правядзеньня свабодных і дэмакратычных выбараў.
Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што ў цяперашніх умовах надзвычай важна вывучаць новыя формы ваенных дзеяньняў, адсочваць зьменлівую абстаноўку ў сьвеце.
Калі я чарговы раз бачу ў сацсетках ныцьцё пра «баязьліўства і апатычнасьць» беларусаў, я спрабую ўявіць сабе гэтых людзей, нашых суайчыньнікаў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказала рашучы пратэст у сувязі з узмацненьнем адміністрацыйнага перасьледу журналістаў-фрылансэраў, матэрыялы якіх зьяўляюцца ў замежных СМІ.
Краіны Эўразьвязу акрэсьлілі тэрмін да канца тыдня, цягам якога грэцкі ўрад мусіць падрыхтаваць дэталёвы плян рэфармаваньня эканомікі. Дакумэнт будзе разгледжаны на пазаплянавым саміце ЭЗ у Брусэлі 12 ліпеня.
Кіраўніку Дзярждумы Сяргею Нарышкіну і яшчэ пяці грамадзянам Расеі ўлады Фінляндыі забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю.
8-9 ліпеня ва Ўфе адбудуцца сустрэчы ў межах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і групы BRICS, у якіх возьме ўдзел Аляксандар Лукашэнка.
Адвакат сям’і Нямцова пацьвердзіў наяўнасьць у матэрыялах справы доказаў аб пачатку падрыхтоўкі забойства апазыцыйнага палітыка ў кастрычніку 2014 году.
Малады Фронт сабраў на сваім сайце зьвесткі пра «сто агмянёў крамлёўскай агрэсіі» ў Беларусі. На сайце гаворыцца, што сьпіс адкрыты.
Ніжняя палата кангрэсу Чылі ўхваліла закон, які дазваляе вырошчваць марыхуану ў невялікіх колькасьцях у мэдыцынскіх, рэкрэацыйных і рэлігійных мэтах.
Паводле інфармацыі грэцкіх СМІ, прэм’ер-міністар краіны Алексіс Цыпрас правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.
Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас мае намер у сераду зьвярнуцца да Эўрапарлямэнту.
Хто вінаваты ў «грэцкай трагедыі», чаму гэтая крана дайшла да сытуацыі дэфолту? У чым палягаюць грэцкія ўрокі для Беларусі і ці будуць яны засвоеныя? На гэтыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабод
Праверка пачалася сёньня на 102-й расейскай вайсковай базе, дысьлякаванай у горадзе Гюмры ў Армэніі.
На падкантрольных сэпаратыстам тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей ня ўсе маюць доступ да мэдычнай дапамогі.
«Мы ня можам спыніць вайны, але мы спрабуем зрабіць так, каб у гэтай вайне як мага больш людзей засталіся жывыя», — кажуць пра сваю місію беларусы, якія дапамагаюць у зоне АТА
Загрузіць яшчэ