Пра гэта віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у тэлефоннай размове з прэм’ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком.
«Віцэ-прэзыдэнт ЗША асудзіў аб’явы сэпаратысцкіх лідэраў аб плянах правядзеньня выбараў 18 кастрычніка», — гаворыцца ў паведамленьні Белага дому. «Байдэн паказаў, што такія выбары «наўпрост супярэчаць менскім дамоўленасьцям і ўкраінскім законам».
Байдэн і Яцанюк таксама абмеркавалі праграму рэформаў, якую плянуе праводзіць Кіеў, і амэрыкана-ўкраінскі дзелавы форум, якія мае адбыцца 13 ліпеня ў Вашынгтоне.