Аляксандра Мажаева па мянушцы «Бабай» і іншых «казакаў» выгналі з Наваросіі.
«Выбары фрыкаў» — наколькі справядлівае гэтае вызначэньне адносна сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў?
Аўтамабіль быў затрыманы 22 ліпеня каля 22 гадзінаў на кантрольным пасту «Беразова» ў Данецкай вобласьці.
«Калі мы не дапаможам Украіне змагацца ў гэтай вайне, то наступным наступальным этапам Расеі можа апынуцца Беларусь», - кажа Эдуард Лобаў у відэазвароце, , які разьмешчаны на канале youtube.
Востраў Свабоды наблізіўся да апоры сусьветнай дэмакратыі, а астравок дэмакратыі ў Цэнтральнай Азіі вырашыў больш не супрацоўнічаць з ЗША. Ці ёсьць сувязь паміж радыкальным нацыяналізмам і новай нацыянальнай ідэяй ў Расеі? І колькі каштуе адказаць на пытаньне — ці ёсьць жыцьцё на Марсе?
Прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Анатоль Лябедзька наведаў два віцебскія кірмашы. На думку палітыка, менавіта прадпрымальнікі — тая мэтавая група, якая найбольш актыўна падтрымлівае ягонае вылучэньне на кандыдата ў прэзыдэнты.
Выступаючы на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Кеніі Ўхуру Кеніятам, амэрыканскі лідэр падкрэсьліў, што любая дыскрымінацыя падрывае асновы свабоды.
МЗС Украіны мае намер зрабіць прадстаўленьне Службе бясьпекі Ўкраіны аб забароне на ўезд ва Ўкраіну для ўсіх дзесяці дэпутатаў нацыянальнага сходу і сэнату Францыі, якія на гэтым тыдні наведалі Крым.
У Беларусі — трэці дзень збору подпісаў за кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах. На пікетах у Менску каля Лукашэнкі пуста, каля Лябедзькі густа.
Прадстаўнікі Саюзу дэсантнікаў Крыму праводзяць хросны ход, перавозячы абразы з аднаго храма паўвострава ў іншы.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што паміж нелегальнымі мігрантамі, што прыяжджаюць у Эўропу, і распаўсюджваньнем тэрарызму ёсьць непасрэдная сувязь.
Раней сёньня яе адвакат Марк Фэйгін напісаў у Твітэры, што Саўчанку можна будзе выратаваць толькі пад міжнародным палітычным ціскам.
Прадстаўнікі курдзкіх узброеных фармаваньняў заявілі, што перамір’е з Анкарой страціла ўсялякі сэнс з-за начнога авіяналёту на лягеры курдаў на поўначы Іраку.
Алег Корбан: «Яго спачатку з ЦВК адвезьлі ў Маскоўскі РУУС, склалі пратакол і тады адвезьлі ў ізалятар. Судзіць, відаць, будуць у панядзелак.»
Расея дае Беларусі 760 мільёнаў даляраў крэдыту. «Гэтыя грошы пойдуць адразу на пагашэньне крэдытаў, якія раней узялі ў Расеі», — тлумачыць эканаміст Леанід Злотнікаў
Грамадзкі актывіст Юры Рубцоў намераны і далей абскарджваць прысуд у два гады зьняволеньня, які вынес яму Пружанскі раённы суд за адмову ад адбыцьця «хіміі».
Адзінае слова на геральдычным знаку — «Шклов» — напісана на расейскай мове. У райвыканкаме заявілі: «У Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы: расейская і беларуская. Таму і выбралі расейскую».
Адмененае пакараньне ў выглядзе 13 сутак арышту, якое 26 траўня вынес Цэнтральны раённы суд актывістцы Вользе Мікалайчык за акцыю каля расейскай амбасады.
У Менску на адной пляцоўцы галасы за сваіх кандыдатаў зьбіралі прадстаўнікі шасьці ініцыятыўных групаў
Яраслаў Раманчук адказвае на пытаньне, чаму ён зрабіў сваю сумнавядомую заяву на наступны дзень пасьля галасаваньня і як ён ставіцца да Плошчы і рэвалюцыяў.
Па словах міністра, КПУ застаецца ў статусе юрыдычнай асобы да моманту, пакуль суд не адменіць рэгістрацыю. Дадаліся камэнтары беларускіх палітыкаў.
Чаму цікавасьць выбаршчыкаў да прэзыдэнцкай кампаніі невялікая? Ці можна чакаць ад кандыдатаў нейкіх крэатыўных хадоў?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка даручыў знайсьці магчымасьць для павышэньня пэнсіяў з 1 верасьня.
На пікетах па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта ў Горадні можна пабачыць амаль усе выбарчыя атрыбуты: дыскусіі, агрэсію, абыякавасьць, пачуць рэзкія словы і пэсымістычныя выказваньні.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з францускім акторам Жэрарам Дэпардзьё, урокі касьбы, дадзеныя кіраўніком Беларусі госьцю — магчыма, мадэль, паводле якой будзе збудаваная ўся выбарчая кампанія дзейнага прэзыдэнта.
У Менску каля будынку Цэнтравыбаркаму 24 ліпеня затрыманы актывіст грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Мікалай Лусто, які праводзіў адзіночны пікет.
У пераліку абмежаванага доступу Беларускай дзяржаўнай інспэкцыі электрасувязі зьявілася восем новых інтэрнэт-старонак, але якіх — невядома.
Прычына ў тым, што Мікалай Статкевіч, які знаходзіцца ў турме, ня змог асабіста падпісаць скаргу.
У Салігорскім райвыканкаме не заўважаюць парушэньня моўнага заканадаўства, а прадстаўленыя праваабаронцамі факты дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян увогуле праігнаравалі.
Былы сябра Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў назваў адмову Вярхоўнага суду разглядаць скаргу на нерэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Міколы Статкевіча парушэньнем права на судовую абарону.
Праваабаронцы і калегі журналісткі азэрбайджанскай рэдакцыі Радыё Свабода Хадзіджы Ісмаілавай лічаць яе перасьлед помстай за публікацыі аб сямейным бізнэсе прэзыдэнта Ільхама Аліева і спробай прымусіць яе замаўчаць.
Калегія абласнога суду ў Берасьці разгледзела касацыйную скаргу актывіста Юрыя Рубцова. Палітвязень прасіў суд адмяніць прысуд Пружанскага раённага суду, паводле якога яго прызналі вінаватым ва ўхіленьні ад адбыцьця «хіміі» і асудзілі на 2 гады калёніі.
Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу на нерэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Міколы Статкевіча.
Іржалі ўчорашнія вяскоўцы. Іржалі тыя, чые бацькі прыехалі на «Гомсельмаш» год ці два таму. Іржалі тыя, хто кожнае лета праводзіў у вёсках сваіх бабуль.
Катарскі тэлеканал «Аль-Джазіра» паведамляе, што чатыры зьнішчальнікі F-16 турэцкіх ВПС нанесьлі сэрыю ўдараў па пазыцыях баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі, недалёка ад мяжы з Турцыяй.
Кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандар Бастрыкін прапанаваў выключыць з расійскай канстытуцыі палажэньні, згодна зь якімі нормы міжнароднага права зьяўляюцца часткай прававой сыстэмы краіны.
Маскоўскі гарадзкі суд у пятніцу абвесьціць прысуд лідэру БОРН (Баявой арганізацыі расейскіх нацыяналістаў) Ільлю Гарачаву, якога прысяжныя аднадушна прызналі вінаватым у арганізацыі ўсіх інкрымінаваных яму пяці забойстваў.
Украінскі дыплямат разважае пра адносіны Масквы, Кіеву і Захаду, а таксама тлумачыць, чаму Лукашэнку ў Менску не нагадваюць пра палітвязьняў.
Крэмль абверг паведамленьні італьянскіх СМІ аб тым, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прапаноўваў экс-прэм’еру Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі міністэрскую пасаду ў расейскім урадзе.
У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 29 ліпеня будзе разглядацца справа супраць галоўнага рэдактара газэты «Наш Магілёў» Ігара Барысава.
23 ліпеня ў Гомелі ініцыятыўныя групы Сяргея Калякіна, Аляксандра Лукашэнкі, Анатоля Лябедзькі арганізавалі вулічныя пікеты, каб заручыцца подпісамі гамельчукоў і зарэгістравацца кандыдатамі на прэзыдэнта.
Ва ўкраінскім Данецку, які знаходзіцца пад кантролем сэпаратыстаў, каля трохсот чалавек пратэставалі супраць дзеяньняў місіі АБСЭ.
У першым паўгодзьдзі зноў вырасьлі складзкія запасы на прамысловых прадпрыемствах Гарадзенскай вобласьці. Пра гэта заявіў кіраўнік спраў прэзыдэнта Беларусі Віктар Шэйман на пасяджэньні Гарадзенскага аблвыканкаму.
Старшыня Нацыянальнага сходу Францыі Клод Барталён заявіў, што дэпутаты, якія наведваюць Крым без узгадненьня з уладамі Ўкраіны, ня могуць выступаць ад імя францускіх заканадаўцаў і выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі для паездкі.
«Уражаньне такое — людзей не турбуюць выбары, яны пра іх ня ведаюць. Калі пачынаеш зь імі размаўляць, то бачна, што яны і ня хочуць пра гэта ведаць. Пакуль стаўленьне да выбараў абыякавае.»
У Беларусі існуе цэлы шэраг інстытутаў, якія фактычна лішнія, безь якіх можна абысьціся. Гэта Нацыянальны сход, мясцовыя саветы, Канстытуцыйны суд, прафсаюзы, БРСМ, партыі, выбары...
У Берасьці пачалі працу пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты. Апазыцыянэры кажуць, што народ падпісваецца «ахвотней, чым чакалася».
Незалежнага журналіста Зьмітра Лупача прызналі вінаватым паводле артыкула 22.9 КаАП ч.2 (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).
У сераду, 23 ліпеня, распачаўся збор подпісаў за кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. У Менску некаторыя прэтэндэнты самі прыйшлі на пікеты.
Тацяна Караткевіч, напрыклад, раздасьць восем тамоў новага збору твораў беларускага клясыка...
Загрузіць яшчэ