Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група францускіх дэпутатаў прыбыла ў Крым. МЗС Францыі «шакаваны гэтым дэмаршам»


Францускія дэпутаты прыляцелі ў Крым
Францускія дэпутаты прыляцелі ў Крым

Раней у чацьвер старшыня Нацыянальнага сходу (ніжняй палаты францускага парлямэнту) Клёд Барталён заявіў, што дэпутаты, якія наведваюць Крым без узгадненьня з уладамі Ўкраіны, ня могуць выступаць ад імя францускіх заканадаўцаў і выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі для паездкі.


Выступаючы на закрытым пасяджэньні парлямэнцкай камісіі па замежных справах, кіраўнік МЗС Францыі Ляран Фабіюс, са свайго боку, сказаў, што шакаваны такім дэмаршам, паколькі сам факт паездкі можа быць выкарыстаны расейскімі СМІ для апраўданьня палітыкі Масквы ў дачыненьні да Ўкраіны.


За гэтую пазыцыю Парыжу падзякаваў старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Уладзімір Гройсман, падкрэсьліўшы, што візыт будзе насіць выключна прыватны характар.

Крымскі журналіст Давід Аксэльрод у інтэрвію Радыё Свабода распавёў, што французы плянуюць сустрэцца зь цяперашнім кіраўніцтвам анэксаванай Расеяй тэрыторыі і наведаць ваенныя могілкі ў Севастопалі, дзе пахаваныя францускія салдаты, якія ўдзельнічалі ў Крымскай вайне.

Сьпікер Дзярждумы Расеі Сяргей Нарышкін на сустрэчы з групай францускіх дэпутатаў, якія прыбылі ў сераду ў Маскву, заявіў, што Крым 23 гады быў мірна анэксаваны Ўкраінай, і большасьць насельніцтва паўвыспы марыла зноў апынуцца на гістарычнай радзіме — у Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG