Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку на знак пратэсту размалявалі машыны місіі АБСЭ


АБСЭ: "Пратесты ў Данецку - пагроза нашай бясьпецы"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:22 0:00
Наўпроставы лінк

АБСЭ: "Пратесты ў Данецку - пагроза нашай бясьпекі"

Ва ўкраінскім Данецку, які знаходзіцца пад кантролем сэпаратыстаў, каля трохсот чалавек пратэставалі супраць дзеяньняў місіі АБСЭ.

Пратэстоўцы пікетавалі гатэль, дзе спыніліся прадстаўнікі маніторынгавай місіі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе, а таксама размалявалі фарбай з балёнчыкаў аўтамабілі назіральнікаў.

Па зьвестках Reuters, удзельнікі пратэстнага выступу, пераважна жанчыны, пад’ехалі на двух аўтобусах. Сярод іх знаходзіўся мэр Данецка Ігар Мартынаў. Яны гаварылі пра выпадкі гібелі мірных грамадзянаў пры абстрэлах, якія адбываюцца насуперак дамоўленасьцям аб спыненьні агню, выкананьне якіх адсочвае АБСЭ. Мітынгоўцы выказвалі незадавальненьне «прадузятай пазыцыяй» прадстаўнікоў АБСЭ, а таксама супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа, якія знаходзяцца ва Ўкраіне.


Намесьнік кіраўніка маніторынгавай місіі Аляксандр Хуг заявіў, што пратэстная акцыя была арганізаваная спэцыяльна — з мэтай абмежаваць працу міжнародных экспэртаў. «Гэта абсалютна непрымальна», — падкрэсьліў Хуг.


Ён абвінаваціў абодва бакі канфлікту ў Данбасе, як урадавыя сілы, так і сэпаратыстаў, у парушэньні лютаўскага пагадненьня аб перамір’і, пра што, паводле слоў Аляксандра Хуга, сьведчыць няпоўны адвод імі цяжкой артылерыі.

«Інтэрфакс-Украіна», паведамляючы пра інцыдэнт у Данецку, адзначае, што фарбай з балёнчыкаў былі размаляваныя 30 аўтамабіляў супрацоўнікаў місіі. У некаторых выпадках фарба была нанесеная на шкло, што зрабіла машыны часова непрыдатнымі. «Такога роду вандалізм перашкаджае назіральнікам у іх дзейнасьці», — цытуе Аляксандра Хуга «Інтэрфакс». Місія АБСЭ заклікала да паўнавартаснага расьсьледаваньня інцыдэнту.

Паводле інфармацыі Кіеву, за апошні тыдзень у Данбасе былі забітыя трое ўкраінскіх вайскоўцаў. Сэпаратысты, у сваю чаргу, у чацьвер абвінавацілі ўрадавыя сілы ва ўзмацненьні абстрэлаў сваіх пазыцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG