Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курды абвясьцілі пра канец перамір’я з-за налёту турэцкай авіяцыі


Прадстаўнікі курдзкіх узброеных фармаваньняў заявілі, што перамір’е з Анкарой страціла ўсялякі сэнс з-за начнога авіяналёту на лягеры курдаў на поўначы Іраку.

«Перамір’е больш ня мае сэнсу пасьля гэтых інтэнсіўных авіяўдараў, нанесеных акупацыйнай турэцкай арміяй», — прыводзіць Ройтэрз заяву кіраўніцтва Курдзкай рабочай партыі.

Турцыя ўпершыню ўжыла ваенную сілу супраць курдаў зь вясны 2013 году, калі быў абвешчаны мараторый на ваенныя дзеяньні паміж Турцыяй і курдзкімі паўстанцамі.

Заключэньню перамір’я папярэднічалі цяжкія перамовы, пачатыя годам раней Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, які займаў тады пасаду прэм’ер-міністра Турцыі.

Узброены канфлікт паміж курдамі, якія змагаюцца за стварэньне незалежнай дзяржавы, і Турцыяй доўжыцца больш за 30 гадоў, яго ахвярамі сталі больш як 40 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG