Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура РФ не зьбіраецца «вяртаць» ў СССР краіны Балтыі


Расейская Генэральная пракуратура мяркуе, што няма юрыдычных пэрспэктываў у дэпутацкага запыту адносна законнасьці рашэньня Дзяржсавету СССР аб прызнаньні незалежнасьці Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ведамства Марыну Грыдневу. Паводле яе, Генпракуратура абавязаная разглядаць усе звароты, нягледзячы на тое, што «некаторыя зь іх увогуле пазбаўленыя здаровага сэнсу».

Раней прадстаўнікі партыі «Единая Россия» зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру з просьбай праверыць легітымнасьць стварэньня ў 1991 годзе Дзяржсавету СССР, які прызнаў незалежнасьць трох балтыйскіх краінаў. На думку дэпутатаў, сваімі рашэньнямі Дзяржсавет нанёс шкоду сувэрэнітэту краіны і запусьціў мэханізм разьдзяленьня адзінай дзяржавы. У звароце было адзначана, што Дзяржсавет быў створаны «без унясеньня ва ўстаноўленым парадку неабходных зьменаў у Канстытуцыю СССР», а значыць, зьяўляўся неканстытуцыйным органам дзяржаўнай улады.

Учора стала вядома, што Генэральная пракуратура Расеі пачала праверку законнасьці прызнаньня незалежнасьці краінаў Балтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG