Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільярдэр Дональд Трамп будзе балятавацца на пасаду прэзыдэнта ЗША


Дзеля барацьбы за прэзыдэнцтва Трампу прыйдзецца адмовіцца ад кар’еры тэлевядоўцы.

Амэрыканскі прадпрымальнік, тэлевядучы Дональд Трамп абвясьціў у аўторак аб уступленьні ў барацьбу за намінацыю ў прэзыдэнты Злучаных Штатаў ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2016 года.

Абвяшчаючы аб вылучэньні сваёй кандыдатуры ў вэстыбюлі нью-ёркскага хмарачоса Trump Tower, які яму належыць, Трамп рэзка раскрытыкаваў адміністрацыю Барака Абамы і вашынгтонскі палітычны істэблішмэнт. Ён заявіў аб тым, што ў якасьці прэзыдэнта ён узьвядзе высокую сьцяну на мяжы з Мэксыкай, пакладзе канец рэформе мэдыцынскага страхаваньня, распачатай Баракам Абамай, і зробіць больш жорсткім амэрыканскі падыход у перамовах з Кітаем.

Адзін з самых прыкметных амэрыканскіх мільярдэраў 69-гадовы Дональд Трамп першы раз публічна загаварыў аб магчымым уступленьні ў барацьбу за прэзыдэнцтва каля трыццаці гадоў таму, але яго кандыдатура ніколі не ўспрымалася ўсур’ёз палітычнымі назіральнікамі. Зараз яго ўзровень падтрымкі, згодна з рознымі апытаньнямі, складае ад 3 да 5 працэнтаў.

Прадстаўляючы сябе ў якасьці кандыдата, Дональд Трамп заявіў аб тым, што ён будзе фінансаваць кампанію са сваёй уласнай кішэні, абвясьціўшы, што ён на гэты момант валодае 9 мільярдамі 200 мільёнамі даляраў.

Прадстаўнікі тэлекампаніі NBC абвясьцілі, што, будучы кандыдатам у прэзыдэнты, Трамп павінен будзе адмовіцца ад удзелу ў сваім тэлевізійным шоў Celebrity Apprentice, паколькі ў адваротным выпадку тэлекампанія абавязана будзе прадаставіць роўны з Трампам эфірны час яго канкурэнтам у барацьбе за прэзыдэнцкую намінацыю, паведамляе газэта The Wall Street Journal.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG