Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка запрасіў Тоні Блэра дапамагчы з рэформамі


Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка запрасіў былога прэм’ера Вялікабрытаніі Тоні Блэра падзяліцца сваім вопытам дзяржаўнага кіраваньня ў рамках кансультацыйнай міжнароднай рады рэформаў пры прэзыдэнце Ўкраіны.

Паводле прэс-службы прэзыдэнта, падчас сустрэчы з Парашэнкам Тоні Блэр выказаў сваю падтрымку Украіне, яе незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці.

«Вы паўсталі цяпер перад вялікімі выклікамі як у пытаньнях бясьпекі, так і ў рэформах», — адзначыў ён.

Брытанскі палітык падкрэсьліў, што сусьветная супольнасьць мае вялікае жаданьне падтрымаць Украіну.

У лютым Пётр Парашэнка стварыў дарадчую міжнародную раду рэформаў і прызначыў яе старшынём былога прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

У траўні Парашэнка зацьвердзіў пэрсанальны склад рады, у якую, у прыватнасьці, увайшлі: былы міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт, старшыня камітэту Эўрапейскага парлямэнту па замежных справах Эльмар Брок, экс прэм’ер-міністар Славаччыны Мікулаш Дзурында, прафэсар Андэрс Ослунд і член Эўрапейскага парлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Згодна з указам, дарадчая міжнародная рада рэформаў зьяўляецца кансультатыўным органам пры прэзыдэнце Ўкраіны, асноўнай задачай якога зьяўляецца прадстаўленьне прапаноў і рэкамэндацый па ажыцьцяўленьню ў Украіне рэформаў на аснове лепшага міжнароднага вопыту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG