Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з заявай адносна перасьледу супрацоўнікаў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.
Ваенная карэспандэнтка, рэжысэрка і прадусарка Шахіда Туляганава тлумачыць, што адбываецца ў Афганістане, чаму вялікая частка аўганцаў падтрымлівае Талібан, чаму «ў Афганістане хацелі, каб амэрыканцы сышлі», і як могуць скарыстацца крызісам у гэтай краіне Аляксандар Лукашэнка і іншыя дыктатары.
Лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская будзе спрабаваць памяняць спартовае грамадзянства.
Тацяна Пархімовіч, жонка шматразовага чэмпіёна сьвету па тайскім боксе Аляксея Кудзіна распавяла «Народнай Волі» пра першае спатканьне з мужам з моманту яго затрыманьня.
61-гадовы баранавіцкі актывіст Уладзімер Гундар з 29 ліпеня адбывае пакараньне ў карцары. Пра гэта ягоная жонка Алена даведалася, прыйшоўшы на спатканьне ў СІЗА, на якое Уладзімер не зьявіўся.
У панядзелак, 16 жніўня, суд вынес рашэньне па справе жыхара «Плошчы пераменаў» арбарыста Сьцяпана Латыпава. Мужчыну прысудзілі да васьмі з паловай гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў 300 базавых.
Афіцыйны прадстаўнік «Талібану» Забіхула Муджахід правёў прэс-канфэрэнцыю і распавёў, які будзе жыцьцё ў Афганістане пры іх уладзе.
Прэзыдэнта Афганістану Ашрафа Гані, які ўцёк з краіны пасьля захопу талібамі Кабула, прынялі ўлады Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ), паведаміла ў сераду МЗС гэтай краіны.
Расказваем пра каманду незалежнага інфармагенцтва БелаПАН, да якой 18 жніўня прыйшлі зь ператрусамі.
Удзельнік пасьлявыбарчых пратэстаў у Беларусі Андрэй Суша распавёў «Настоящего времени», як яму ўдалося ўцячы за мяжу на мотапарапляне і чаму ён абраў менавіта такі спосаб уцёкаў.
Прадстаўнікі «Беларускага дому ва Ўкраіне» заяўляюць, што ня могуць забраць для пахаваньня цела Віталя Шышова, які загінуў у Кіеве.
У тэлеграм-канале «Кибер-партизаны» зьявіўся запіс размовы, імаверна, міліцыянтаў. Сьцьвярджаецца, што на запісе намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менаблвыканкаму палкоўнік Мікалай Максімовіч дае парады кіраўніку салігорскай міліцыі Аляксандру Шаравару, каго і як затрымліваць.
Удзельнікі руху «Талібан», якія захапілі Афганістан, адкрылі страляніну па ўдзельніках акцыі ў падтрымку нацыянальнага сьцяга краіны, якая прайшла ў Джалалабадзе, цэнтры правінцыі Нангархар.
Рэзкі рост сьмяротнасьці назіраецца на фоне пашырэньня штаму «дэльта».
Філёзафу Ўладзімеру Мацкевічу прад’явілі абвінавачваньне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Ініцыятыва ByPol апублікавала відэа, у якім назвала імёны асобаў, датычных, як сьцьвярджае ByPol, да арганізацыі нелегальнай міграцыі ў сумежныя краіны Эўразьвязу.
Выратавальныя работы даводзілася перарываць з прычыны моцнай залевы.
Гэта ўжо другі дзень нараджэньня, які палітвязень сустракае за кратамі.
Вядомы бізнэсовец Аляксандар Кныровіч вызвалены з калёніі. У ліпені 2018 году ён быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі.
У Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны зьвярнуліся 64 грамадзяніны Беларусі дзеля атрыманьня статусу ўцекача або дадатковай абароны ўкраінскай дзяржавы.
Былы галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо, які пайшоў у адстаўку летась у верасьні, разам зь сямʼёй зьехаў у Польшчу. У эфіры Свабоды Premium Аляксандар Румо расказаў пра прычыны адʼезду і пляны ў новай краіне. Румо параўнаў сытуацыю ў Беларусі з пажарам на тарфяніках.
Сытуацыя ў Афганістане мяняецца кожны дзень. Пасьля таго, як прадстаўнікі «Талібану» ўзялі Кабул, а прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані пакінуў краіну, тысячы людзей спрабуюць таксама ўцячы.
Больш за 7100 кілямэтраў аддзяляе Аляксея Далбенку з жонкай Марыяй ад роднага Менску. Цяпер яны ў Таронта. «Мы не прапусьцілі ніводнага маршу пратэсту. Але калі мне паведамілі, што на нас дадзена каманда „фас!“, мусілі зьехаць», — кажа 59-гадовы Аляксей.
Жонка зьняволенага Людміла Кучура шмат гадоў зьвярталася ў розныя інстанцыі, у тым ліку да Аляксандра Лукашэнкі, бо лічыла мужа невінаватым, ягоную віну недаказанай, а абыходжаньне зь вязьнем празьмерна жорсткім.
Амэрыканскі музыка, нобэлеўскі ляўрэат у літаратуры Боб Дылан абвінавачаны ў сэксуальным гвалце над 12-гадовай дзяўчынкай у 1965 годзе. Пазоў пададзены ў Вярхоўны суд штату Нью-Ёрк у панядзелак, 13-жніўня.
Беларуская праваабаронца, экспэртка ў галіне правоў жанчын і дзяцей Дар’я Чурко і экспэртка кааліцыі Правоў дзiцяцi ва Ўкраіне Марыя Ясяноўская прэзэнтавалі дасьледаваньне, прысьвечанае ціску на актывістаў у Беларусі праз узьдзеяньне на чальцоў сям’і, у тым ліку дзяцей.
Палітвязьня Сьцяпана Латыпава асудзілі 16 жніўня ў Савецкім раённым судзе Менску.
З анколягам доктаркай Надзеяй Пятроўскай гаворым пра колярэктальны рак — трэці ў сьвеце тып раку паводле распаўсюджанасьці, 90% выпадкаў якога можна прадухіліць. Тлумачым, чаму гэта важна для беларусаў, раскажам пра «акно магчымасьцяў» і «правілы, напісаныя крывёй».
Мацкевіча перавялі ў СІЗА № 1, дзе ўжо больш як паўтара месяца ўтрымліваюць і іншых палітолягаў і экспэртаў.
Праваабаронцу адпусьцілі пасьля допытаў. Яна застаецца падазраванай у крымінальнай справе.
Агенцтва Reuters са спасылкай на відавочцаў паведаміла ў панядзелак пра сама меней пяць загінулых у аэрапорце Кабула — на фоне панікі і хаосу, зьвязанага са спробамі тысяч людзей вылецець з Афганістану пасьля захопу сталіцы талібамі.
Як афганцы рэагуюць на вяртаньне талібаў? Свабода пагутарыла з тамтэйшым палітыкам, у мінулым віцэ-сьпікерам парлямэнту, намесьнікам старшыні партыі нацыянальнага адзінства Афганістану «Пайванд-Е-Мільлі» (Hezb-e-Paiwand Mili) Абдулам Зухурам Размджо.
Юліі Сьліўко 34 гады. У Горадні яна працавала тынкаркай. Увосень узначаліла страйкам «Гроднапрамбуд». Сутыкнулася з пагрозамі, біцьцём, перасьледам. «Мяне сын папрасіў выехаць, ён ня мог ужо трываць, што начамі нам ламалі дзьверы, мяне штодзень цягалі ў міліцыю», — кажа Юлія.
Супрацоўнікі заводу БелАЗ атрымліваюць позвы ў міліцыю ў якасьці сьведак, паведамляюць чытачы ex-press.by.
Блогер Уладзімер Цыгановіч (youtube-канал MozgON) з чэрвеня 2020 году знаходзіцца пад вартай. Цяпер яго судзяць у гомельскім СІЗА-3 разам зь Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Дзьмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым.
«Талібан» заявіў аб заканчэнні 20-гадовай вайны ў Афганістане. Гэтую заяву зрабіў прадстаўнік талібаў Мухамад Наім у інтэрвію каналу Al Jazeera.
Раней беларускае МЗС рэкамэндавала беларусам, якія апынуліся ў Афганістане, зьвяртацца па дапамогу ў беларускую амбасаду ў Таджыкістане.
Колькасьць ідэнтыфікаваных загінулых у выніку землятрусу ў Гаіці 14 жніўня ўжо дасягнула 724 чалавек, прынамсі 2800 чалавек атрымалі раненьні, паведамляе служба грамадзянскай абароны астраўной дзяржавы Карыбскага басэйну.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адхіліў спробы параўноўваць эвакуацыю амэрыканцаў з Кабулу з уцёкамі ў апошнія дні Віетнамскай вайны.
Мэр гораду Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны Канстанцін Паўлаў знойдзены мёртвым ва ўласным доме.
У Нямеччыне на 76-м годзе жыцьця памёр найлепшы бамбардзір у гісторыі нямецкага футбола Герд Мюлер.
Сытуацыя ў Афганістане і дзеяньні Беларусі паказалі, што надышоў час цалкам перапрацаваць эўрапейскія правілы міграцыі і прадастаўленьня прытулку, заявіў віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі, кіраўнік падразьдзяленьня «Эўрапейскі лад жыцьця» Маргарытыс Схінас (Грэцыя).
У Грузіі ў нядзелю адна зь лідэраў партыі Міхаіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух Грузіі» Хація Дэканаідзэ заявіла журналістам, што нядаўна ўступіла ў сілу «сакрэтнае» пагадненьне «Аб супрацоўніцтве паміж Камітэтам дзяржбясьпекі рэспублікі Беларусь і Службай дзяржаўнай бясьпекі Грузіі».
Сацыёляг Тацяна Вадалаская пасьля 10 дзён арышту выйшла на волю. Яна пад падпіскай аб нявыезьдзе. Як расказала «Нашай Ніве», увесь час, што яна сядзела ў турме на Акрэсьціна, зь яе ўдзелам не было ніякіх сьледчых дзеяньняў. Вобшук у Вадаласкай праводзіў КДБ.
Пакуль талібы захопліваюць адну правінцыю за другой, павялічыўся попыт і цэны на буркі, бо афганскія жанчыны ня хочуць стаць ахвярамі жорсткіх ісламісцкіх ваеўнікоў.
Ён лічыць умовы ў ізалятары непрымальнымі, а абыходжаньне са зьняволенымі па палітычных артыкулах — катаваньнямі.
13 жніўня стала вядома, што карэспандэнтцы ВВС у Маскве Сары Рэйнсфард адмовіліся падоўжыць расейскую візу, і яна мусіць пакінуць краіну да канца месяца.
Пасярод Налібацкай пушчы хаваецца адметная пабудова, якой валодалі прадстаўнікі вядомага роду Тышкевічаў
Найважнейшыя падзеі 14 жніўня.
Загрузіць яшчэ