Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр найлепшы бамбардзір у гісторыі нямецкага футболу Герд Мюлер


Герд Мюлер (зьлева) падчас фінальнага матчу чэмпіянату свету па футболе 1974 году паміж зборнымі камандамі ФРГ і Галяндыі.
Герд Мюлер (зьлева) падчас фінальнага матчу чэмпіянату свету па футболе 1974 году паміж зборнымі камандамі ФРГ і Галяндыі.

У Нямеччыне на 76-м годзе жыцьця памёр найлепшы бамбардзір у гісторыі нямецкага футбола Герд Мюлер.

Мюлер адзін з нямногіх гульцоў, якія выступаючы за сваю нацыянальную зборную забілі галоў больш, чым правялі матчаў на полі. За каманду ФРГ немец правёў 62 гульні, у якіх забіў 68 мячоў. У складзе нацыянальнай каманды Мюлер станавіўся і чэмпіёнам сьвету, і чэмпіёнам Эўропы.

У клюбнай кар’еры нападаючы разам з мюнхэнскай «Баварыяй» тройчы выйграваў галоўны эўрапейскі трафэй — Кубак чэмпіёнаў, сем разоў станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату ФРГ, і да гэтага часу застаецца рэкардсмэнам па забітых у бундэслізе галам — у Мюлера іх 365.

У 1970 годзе немец атрымаў «Залаты мяч» — прыз найлепшаму гульцу сьвету. У тым жа годзе, а таксама яшчэ двума гадамі пазьней, ён станавіўся ўладальнікам «Залатой буцы»: гэты прыз уручаецца футбалісту, які забіў найбольшую колькасьць галоў сярод усіх эўрапейскіх чэмпіянатаў.

Пры гэтым скончыў гуляць Мюлер нечакана рана — у 28 гадоў, патлумачыўшы сваё рашэньне жаданьнем пабольш часу праводзіць з сямʼёй. Пасьля завяршэньня карʼеры немец працаваў у структуры «Баварыі» адным з трэнераў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG