Памёр народжаны ў 1948 годзе Андрэй Плясанаў, мастак-авангардыст, музыка і кінарэжысэр.
Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксана Зарэцкая была затрыманая сёньня ў 19:15 падчас прэм’еры пастаноўкі «Белы трус, чырвоны трус». Затрымалі таксама гледачоў.
Алена Герман, удава забітага падчас пратэстаў Аляксандра Тарайкоўскага, лічыць несправядлівым плаціць падатак з дабрачыннай дапамогі, якую даслалі ёй людзі пасьля трагічнай сьмерці мужа.
Кіраўнікі дыпляматычных місій краінаў Эўразьвязу 16 чэрвеня ў Менску сустрэліся са сваякамі беларускіх палітычных зьняволеных, паведамляе прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
У Жабінцы некалькі дзён таму прайшоў ператрус у мясцовай сьпявачкі Натальлі Дырман — заснавальніцы народнага калектыву гумару і песьні «Хмелеўскія валацугі». Натальлю нават затрымалі на 72 гадзіны, але пасьля адпусьцілі.
У аптэках узрос попыт на заспакаяльныя сродкі, лекары скардзяцца, што пацыенты патрабуюць рэцэпты на моцныя антыдэпрэсанты, а ў сацыяльных сетках абмяркоўваюцца дэпрэсіі і посттраўматычныя стрэсавыя разлады.
Амаль месяц галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава знаходзіцца за кратамі. Яе і яшчэ 14 чалавек, зьвязаных з кампаніяй, абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і саўдзеле ў злачынстве.
Журналістка і блогерка Наста Захарэвіч атрымала палітычнае прыстанішча ў Латвіі.
Арцём Анішчук сядзіць у калёніі № 15 у Магілёве. З боку адміністрацыі гэтай установы, паводле «Вясны», супраць яго «ажыцьцяўляюцца гвалтоўныя дзеяньні фізычнага і псыхалягічнага характару».
Кіраўніца праваабарончай арганізацыі «Зьвяно» Тацяна Гацура-Яворская заклікала беларусаў і грамадзян іншых краін уступаць у гэтую арганізацыю, бо, паводле прагнозу, улады зьбіраюцца яе закрыць. Тацяна расказвае, што адбываецца ў «Зьвяне».
Паводле Натальлі Пратасевіч, паводзіны ейнага сына на прэсавай канфэрэнцыі 14 чэрвеня — гэта маска, каб «уратаваць сябе, а таксама жыцьцё сваёй дзяўчыны». «Ясна, што яму вельмі моцна пагражаюць», — упэўненая маці журналіста.
Спартовы журналіст Дзьмітры Рута выйшаў на волю пасьля 15 сутак арышту. Яго асудзілі за фанацкі шалік у белы з чырвоным колеры.
Крымінальнай справы па факце забойства Аляксандра Тарайкоўскага падчас разгону пратэстаў у жніўні 2020 году не завялі.
Паэтка і тэлевядоўца Валярына Кустава зьехала зь Беларусі, на яе завялі прынамсі дзьве крымінальныя справы. Пра гэта яна напісала ў Facebook.
Аксана Пачобут, жонка зьняволенага журналіста Анджэя Пачобута, які праходзіць у «польскай справе», перакананая, што мужу неадкладна патрэбна легчы ў шпіталь.
У Івацэвічах пачалі судзіць маці-адзіночку Вольгу Кронду. Яе абвінавацілі ў абразе мясцовага міліцыянта.
Прэызыдэнт Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа Джэймі Флай нагадаў, што неўзабаве будзе год, як Ігар Лосік за кратамі.
Расейскі палітоляг Аляксандар Баўнаў, галоўны рэдактар Carnegie.ru, кажа, што не чакае радыкальных рашэньняў ад сустрэчы Пуціна і Байдэна, ацэньвае пэрспэктывы саюзу Расеі і Кітаю і тлумачыць, чаму Лукашэнка цалкам прымальны для Крамля
Галоўны выканаўчы дырэктар Ryanair Майкл О Ліры ў аўторак даваў паказаньні спэцыяльнаму камітэту транспарту ў Вялікай Брытаніі пра інцыдэнт з рэйсам Атэны – Вільня, паведамляе газэта The Irish Times.
Свабода працягвае сачыць за судамі ў крымінальных справах супраць удзельнікаў пратэстаў. Артыкул абнаўляецца.
Палітвязень будзе знаходзіцца за кратамі мінімум да 12 ліпеня.
Траўматоляг-артапэд Рустам Айзатулін разважае пра чорныя сьпісы дактароў, выцясьненьне спэцыялістаў з прафэсіі, надзвычайны бюракратызм сыстэмы аховы здароўя і эміграцыю выдатных спэцыялістаў.
Славуты канькабежац-чэмпіён будзе пахаваны ў Беларусі.
Экспэрты ААН паведамілі, што атрымалі «вартую даверу» інфармацыю пра тое, што ў кітайскіх турмах у зьняволеных, якія належаць да этнічных і рэлігійных меншасьцяў, адбіраюць органы.
У Ватыкан, паводле прызнаньня жонкі палітвязьня Паўла Севярынца, яе змусілі напісаць трагічныя падзеі ў Беларусі.
Чытач Свабоды падзяліўся фрагмэнтамі ліста ад зьняволенага журналіста Анджэя Пачобута, які праходзіць у «польскай справе».
На выязным пасяджэньні Савету Рэспублікі было агучана, што МУС і Сьледчы камітэт прапануюць заводзіць крымінальныя справы ў выпадку адсутнасьці прызыўнікоў у Беларусі, каб потым прасіць садзейнічаньня сілавых структур у іншых краінах.
Чачэнскі тэлеканал «Грозны ТБ» выпусьціў 35-хвілінны рэпартаж «пра спробу выкраданьня» Халімат Тарамавай. Раней праваабаронцы паведамлялі, што дзяўчыну гвалтам вывезьлі з прытулку для пацярпелых ад гвалту ў Дагестане.
Працэс будзе закрыты і пройдзе ў будынку Гомельскага СІЗА.
Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс раскрытыкаваў правядзеньне прэс-канфэрэнцыі з удзелам арыштаванага журналіста Рамана Пратасевіча.
Адвакатцы Сяргея Ціханоўскага стала вядома, што суд Савецкага раёну Гомля прыняў рашэньне па грамадзянскай справе палітзьняволенага супраць падатковай.
Палітвязьню, 31-гадоваму рэжысэру, актору і паэту Ігнату Сідорчыку вызначылі месца адбыцьця пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 49 у Шклове.
Псыхатэрапэўтка Натальля Скібская — пра мову цела ўдзельнікаў брыфінгу МЗС з удзелам палітвязьня Рамана Пратасевіча, пра тое, чаго хацелі і чаго дасягнулі ўлады, пра ахвяраў стакгольмскага сындрому і дапамогу закладнікам.
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракамэнтаваў Свабодзе зьяўленьне палітзьняволенага Рамана Пратасевіча на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнікоў сілавых ведамстваў у Менску.
Надзея Нортан жыве ў Каліфорніі і зьяўляецца прэзыдэнткай Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі. У інтэрвію Свабодзе яна расказала, як падзеі на радзіме аб’ядналі амэрыканскіх беларусаў, як дыяспара дапамагае землякам у Беларусі і як лабіюе беларускае пытаньне ў ЗША.
Банцэр вінаваціў улады ў наўмысным зацягваньні паведамленьня пра месца свайго пакараньня. На поўначы Беларусі ён правядзе 1,5 года.
Паводле Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, сёлета незаконна перасячы беларуска-літоўскую мяжу спрабавалі каля 300 мігрантаў. Гэта ў тры з паловай разы больш, чым за ўвесь 2020 год.
Расказваем пра аднаго з самых прыкметных супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ, пра існаваньне якога мінулай вясной мала хто ведаў.
Падрабязнасьці справы невядомыя, паколькі адвакат пад падпіскай аб неразгалошваньні. 14 чэрвеня суд адхіліў скаргу Сапегі на затрыманьне.
Брытанскі дасьледны цэнтар Chatham House з 20 да 30 красавіка 2021 правёў апытаньне 937 беларускіх гараджанаў.
Паразмаўлялі з былым супрацоўнікам аднаго зь дзяржаўных СМІ, які праходзіў там адпрацоўку па разьмеркаваньні і ня мог сысьці па сваёй волі. Ён прайшоў праз пагрозы, абразы і непавагу за свае палітычныя погляды, грамадзянскую пазыцыю. Даведаліся, як ён усё гэта вытрымаў і як жыве цяпер.
Адзінаццатага верасьня 2020 году, у разгар масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, двое беларусаў прыйшлі да пасольства Швэцыі ў Менску. Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі, бацька і сын, пазванілі ў званок і папрасілі абароны.
Уладыка Арцемій распавёў, як ён сам трактуе прычыны рашэньня Сынода РПЦ адхіліць яго ад служэньня і адправіць на супакой.
Адбылася выпускная вечарына ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Праз «партызанскую школу» прайшлі чарговыя 20 дзяўчат і хлопцаў.
Святлана Ціханоўская падтрымала адпраўленага ў адстаўку праваслаўнага архіяпіскапа Арцемія. Прычынай адстаўкі ярарха стала «яго адкрытая сумленнасьць», сказала Ціханоўская ў сваім відэазвароце.
Калі хочаце хутчэйшай адмены санкцый — пазбаўляйце рэжым Лукашэнкі сваёй падтрымкі. Чым менш людзей будзе дапамагаць яму ўтрымліваць уладу, тым хутчэй скончыцца гэтае пекла.
19-гадовая Віталія Бандарэнка ў лютым вярнулася ў Беларусь з-за мяжы, каб пабачыць каханага хлопца. Але яе затрымалі. 21 траўня дзяўчыне прысудзілі 4 гады калёніі агульнага рэжыму за нібыта ўдзел у масавых беспарадках у Берасьці. Яе хлопца яшчэ ў сакавіку пакаралі 3 гадамі выхаваўчай калёніі.
Яму было 58 гадоў. За свае ўнікальныя дасягненьні шматразовы чэмпіён сьвету, двухразовы прызэр Алімпійскіх гульняў Ігар Жалязоўскі ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.
Ян Максімюк размаўляе з псыхолягам і псыхатэрапэўткай Вікторыяй Мельнікавай пра тое, як гаварыць зь дзецьмі пра грамадзка-палітычныя падзеі ў цяперашнім жыцьці Беларусі.
Свабода сабрала новы стос натхняльных цытат ад вязьняў, якія сядзяць «за палітыку».
Загрузіць яшчэ