«Пастановачная прэс-канфэрэнцыя ў Менску з прадстаўнікамі рэпрэсіўнага апарату і схопленым журналістам Раманам Пратасевічам нагадвае горшыя прыклады сталінскага мінулага. Прымусовым прызнаньням, захопу закладнікаў няма месца ў 21-м стагодзьдзі. Свабоду Пратасевічу», — напісаў Рынкевічс у «Твітэры».
Рамана Пратасевіча, якога затрымалі 23 траўня ў Менску пасьля прымусовай пасадкі самалёта ірляндзкай авіякампаніі Ryanair, 14 чэрвеня даставілі ў Нацыянальны прэс-цэнтар на прэсавую канфэрэнцыю з удзелам прадстаўнікоў сілавога блёка на тэму самалёта і нелегальнай міграцыі.