Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі дыпляматычных місій ЭЗ сустрэліся са сваякамі беларускіх палітвязьняў


Сустрэча кіраўнікоў дыпляматычных місій краін Эўразьвязу са сваякамі беларускіх палітвязьняў, Менск, 16 чэрвеня 2021

Кіраўнікі дыпляматычных місій краінаў Эўразьвязу 16 чэрвеня ў Менску сустрэліся са сваякамі беларускіх палітычных зьняволеных, паведамляе прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«На сёньняшні дзень у Беларусі налічваецца 493 палітвязьні. Яны ўтрымліваюцца пад вартай за іх грамадзянскую пазыцыю і палітычныя погляды, — сказана ў паведамленьні. — Сёньня ў Менску кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу мелі гонар сустрэцца з роднымі беларускіх палітвязьняў, каб выказаць сваю салідарнасьць і суперажываньне».

«Мы заклікаем усе сем’і палітычных зьняволеных ня траціць надзеі, а таксама выказваем ім падтрымку з боку ЭЗ. Мы глыбока ўражаныя мужнасьцю і годнасьцю ўсіх незаконна затрыманых і падзяляем іх чаканьні таго моманту, калі ў Беларусі перамогуць свабода і справядлівасьць», — адзначылі ў прадстаўніцтве ЭЗ.

Мяркуючы паводле апублікаваных фатаграфій, сустрэча прайшла ў амбасадзе Літвы, паведамляе БелаПАН. Сярод удзельнікаў — жонка Паўла Севярынца Вольга Севярынец і жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG