Пра гэта паведаміла маці журналіста, Людміла Івашына. За што ён быў пакараны, невядома.
Удзень 21 чэрвеня была затрыманая Марыя Арцыбашава, якая супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат».
45 дзяцей, якія разам з бацькамі былі вымушаныя пакінуць Беларусь, паедуць у летнік на Балтыйскае мора. Фонд дапамогі беларусам у Літве «Разам» зьбірае сродкі, каб адправіць дзяцей у аздараўленчы цэнтар на курорце Швянтоі.
Пракуратура Берасьцейскай вобласьці ў сваім прадпісаньні адзначыла «наяўнасьць недахопаў і ўпушчэньняў у ідэалягічнай рабоце» Пружанскага лясгасу, і зь яго пачалі звальняць людзей.
Апошні раз адвакат наведваў Анджэя Пачобута ў жодзінскім СІЗА 11 чэрвеня.
Музыку Ігара Банцэра 21 чэрвеня паставілі на прафіляктычны ўлік «па экстрэмізьме» — як «схільнага да дэструкцыйных дзеяньняў».
Аднак брак супрацоўнікаў ня стане перашкодай для скарачэньняў, якія плянуе кіраўніцтва МУС. Чакаецца, што скароцяць вакантныя пасады.
Яшчэ да 1 верасьня 2021 году.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля 21 чэрвеня пачаў разгляд крымінальнай справы за «гвалт над міліцыянтам» 23-гадовага Паўла Ларчыка.
Выключаная са зборнай за пратэст супраць гвалту спартоўка Сьвятлана Кудзеліч заявіла ў інтэрвію Свабодзе: «Рэкардсмэны і прафэсіяналы ім не патрэбныя. Ім патрэбныя рабы».
Найважнейшае за 20 чэрвеня.
Слуханьні з нагоды магчымай экстрадыцыі з Расеі ў Беларусь чэмпіёна сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна павінны адбыцца неўзабаве, але ўвесь час пераносяцца.
Затрыманьне адбылося ў маладэчанскім парку каля каменя «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі».
У Кіеве некалькі дзясяткаў вымушаных уцекачоў-беларусаў выйшлі на марш, каб ушанаваць памяць палітвязьня Вітольда Ашурка, які памёр 30 дзён таму ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах.
Праваабаронца знаходзіцца за кратамі ад 17 верасьня 2020 году.
Вітольд Ашурак, які сядзеў у шклоўскай калёніі № 17 па палітычных матывах, памёр 30 дзён таму.
Аўстралійскія дасьледнікі пачалі клінічныя выпрабаваньні вакцыны новага тыпу супраць COVID-19 — яна будзе ўводзіцца з дапамогай назальнага спрэю.
Паразмаўлялі з псыхатэрапэўткай Аленай Пэтрыў аб праблемах, зь якімі сутыкаюцца тыя, хто быў вымушаны ўцякаць зь Беларусі.
Трыццаць дзён таму стала вядома пра сьмерць палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых умовах. Упершыню публікуем апошні ліст Вітольда да маці Алены Міронаўны.
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды?
Пра гэта напісаў родным адзін з фігурантаў крымінальнай справы — старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў. У лісьце палітзьняволены адзначыў, што «віны ў змове не прызнае».
18 чэрвеня з ізалятару часовага ўтрыманьня была вызваленая 29-гадовая фатографка Аліна Бірукова. 15 чэрвеня яе схапілі сілавікі каля яе дому ў Гомлі, калі яна выходзіла з трохгадовым сынам з аўтамабіля.
Пакуль публічная падтрымка ці прынамсі адсутнасьць асуджэньня рэжыму будзе ўмовай для працы ў мэдыцыне, сытуацыя будзе пагаршацца.
Свабода публікуе фрагмэнты лістоў з драбніцай надзеі ад «палітычных» вязьняў, якія здольныя падтрымаць людзей на волі.
Пакуль беларусам даступныя 4 авіякірункі — Турэччына, Эгіпет, ААЭ і Грузія. Магчымыя пералёты на некаторыя папулярныя курорты праз Стамбул, але гэта дорага і нязручна.
Тэлевядоўца, шоўмэн, сьпявак, актор Дзяніс Дудзінскі, які летась выказаўся супраць гвалту сілавікоў, прайшоў праз турму на Акрэсьціна і нядаўна з прычыны перасьледу ўладаў быў вымушаны разам з жонкай Кацярынай Раецкай зьехаць ва Ўкраіну.
Рок-музыкант з Горадні Ігар Банцэр расказаў, што возьме з сабою на «хімію», зь якім настроем едзе і чым будзе займацца ў Віцебску.
Затрыманы ў Менску блогер Раман Пратасевіч адмаўляе інфармацыю аб яго допыце прадстаўнікамі так званай «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР).
Адваката жанчыны, якая выселіла памочніцу пракурора з арандаванай кватэры, пазбавілі ліцэнзіі. Гэта высьветлілася пасьля перапынку на абед.
На працэсе па «справе студэнтаў», які праходзіць у Савецкім раённым судзе, cкончыўся допыт сьведак і вывучаюцца матэрыялы справы. За 17 чэрвеня пасьпелі вывучыць 10 тамоў, 18 чэрвеня плянуюць разгледзець ня менш.
Палітвязьня Ўладзімера Малахоўскага этапавалі ў адну з самых суровых турмаў — калёнію нумар 22 пад Івацэвічамі («Воўчыя норы»).
Таксама Верамеенцы забаранілі прадаваць надалей прадукцыю ў белых і чырвоных колерах. Прысуд вынес суд Ленінскага раёну Горадні 18 чэрвеня. Справу разглядала судзьдзя Алена Пятрова.
Бізнэсовец Уладзімер Пефціеў стаў кліентам амэрыканскай юрыдычнай фірмы Steptoe & Johnson, якая займаецца лабіяваньнем у Кангрэсе ЗША.
«За публікацыі ў абарону дэмакратыі і вяршэнства закону, якія раскрываюць злоўжываньні ўладай, карупцыю, парушэньне грамадзянскіх правоў і правоў чалавека».
Жонка журналіста Анджэя Пачобута ня можа даведацца, у якім стане яе муж, хворы на каранавірус. Дзяніс Івашын напісаў з турмы пра бабулю, да якой ня трапіў на пахаваньне, і пра кнігі, якія чытае.
Ня стала археоляга, кандыдата гістарычных навук, дасьледчыка Курапатаў Алега Іова, паведамляюць ягоныя калегі і сябры. Прычынай — хвароба нырак.
Выйшаў з турмы на Акрэсьціна журналіст і мантажор каналу «ЧестнОК» Яраслаў Пісарэнка.
Цяпер у Беларусі працуе адзін акрэдытаваны журналіст агенцтва. Многія замежныя СМІ, у тым ліку Радыё Свабода, былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС Беларусі ў кастрычніку 2020 году, у разгар палітычнага крызісу ў краіне.
Расказваем, хто з грамадзянаў іншых краінаў сядзіць у Беларусі з палітычных прычын.
18 чэрвеня ў Маскоўскім абласным судзе меў адбыцца працэс аб экстрадыцыі ў Беларусь чэмпіёна сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна. Аднак стала вядома, што яго адклалі на тыдзень.
У Ігналінскім раёне літоўскія памежнікі затрымалі 8 ірацкіх грамадзян, які незаконна перасеклі мяжу зь Беларусьсю. Сёлета больш за 400 іншаземцаў спрабавалі нелегальна ўехаць у Літву зь Беларусі.
Колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула паўтысячы чалавек. Такога ў найноўшай гісторыі краіны не было яшчэ ніколі.
12 чэрвеня Віталія Бандарэнка паведаміла маці празь іншых зьняволеных, што ў СІЗА яе прымусілі падпісаць пяць пустых аркушаў фармату А5. Што на іх напішуць, дзяўчына ня ведала.
Месяц таму 18 траўня затрымалі ўдаву заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлію Чарняўскую. Тады ж заблякавалі сайт Tut.by і затрымалі многіх супрацоўнікаў.
Свабода параўнала выказваньні палітвязьня, зробленыя на першай выбарчай прэс-канфэрэнцыі, з тым, што ён казаў падчас свайго першага выступу ў судзе.
Суд у Лідзе прысудзіў Ігару Пыж’янаву тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі па 1 частцы 366 артыкула Крымінальнага кодэксу (гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).
Галоўныя падзеі 17 чэрвеня.
Валера Тамілін і студэнтка БДПУ Яна Арабейка, адна з фігурантак «справы студэнтаў», пазнаёміліся летам 2020-га. Спачатку ўзьнікла сымпатыя, але ўвосені яны перасталі стасавацца. 12 лістапада — у дзень арышту — дзяўчына пасьпела напісаць Валеру: «Мне будзе спакайней, калі ты працягнеш мне пісаць».
17 чэрвеня аднавіўся працэс па «справе студэнтаў» менскіх ВНУ, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў леташніх акцыях пратэсту і ў іх арганізацыі.
Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі ў інтэрвію Youtube-каналу «Свабода Premium» расказаў, што адзін з настаўнікаў X-Factor Belarus, украінскі і расейскі журналіст і музычны крытык Сяргей Саседаў, адмовіўся ўдзельнічаць у музычным конкурсе з прычыны гвалту і рэпрэсій у Беларусі.
Загрузіць яшчэ