Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 15 сутак выйшаў на волю журналіст Дзьмітры Рута, якога пакаралі за шалік заўзятара. ФОТА, ВІДЭА


Дзьмітры Рута па выхадзе з баранавіцкага ізалятара

Спартовы журналіст Дзьмітры Рута выйшаў на волю пасьля 15 сутак арышту. Яго асудзілі за фанацкі шалік у белы з чырвоным колеры. 

«Прыехаў на працу. У машыне быў футбольны шалік чырвона-белы. Без „жыве Беларусь“, без усяго. З 90-х гадоў ён у мяне, яшчэ на футбол з бацькам хадзіў. Пазванілі, сказалі, што машына замінае праезду. Ну і ўсё, выйшаў — і ў выніку вось прыбіраю дагэтуль машыну».

Дзьмітрыя Руту сустрэлі баец Іван Ганін, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, барэц Сцяпан Папоў, валейбаліст Артур Удрыс, былы футбаліст Васіль Хамутоўскі, міс Беларусі — 2008 Вольга Хіжынкова, гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў, паведаміла Tribuna.com.

Дзьмітрыя Руту затрымалі 1 чэрвеня. Журналіста абвінавацілі ў «незаконным пікетаваньні» паводле артыкулу 24.23 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях і даставілі ў Кастрычніцкае РУУС Менску складаць пратакол. 2 чэрвеня суд пакараў яго 15 суткамі арышту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG