Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на футбольным матчы затрымалі людзей у саколках з нумарам зьняволенага журналіста Івуліна


Заўзятары «Крумкачоў», архіўнае фота
Заўзятары «Крумкачоў», архіўнае фота

Частка прыхільнікаў менскіх «Крумкачоў» прыйшла на матч з пінскай «Хваляй» у футболках зьняволенага журналіста і гульца клюбу Аляксандра Івуліна. Некалькіх чалавек затрымалі пры ўдзеле кіраўніка АМАПу Балабы. Пазьней адпусьцілі.

Сталічныя «Крумкачы» прымаюць «Хвалю» з Пінску на полі спартовага комплексу «Алімпійскі» у матчы Першай лігі беларускага чэмпіянату ў футболе. Як паведамляе Tribuna.com, на стадыён не пусьцілі людзей у майках з нумарам 25, пад якім гуляе футбаліст іх каманды Аляксандар Івулін, які найперш вядомы як спартовы журналіст і блогер.

На дадзены момант Івулін адбывае 30-суткавы арышт у ЦІП на Акрэсьціна.

На трыбуну заўзятараў «Крумкачоў» раптоўна зайшоў АМАП, у тым ліку яго кіраўнік Дзьмітры Балаба. Некалькіх чалавек сілавікі адвялі ў аўтобусы, магчыма, яны затрыманыя.

Журналіста Івуліна арыштавалі за нацыянальны сьцяг 3 чэрвеня. Пры гэтым сам Аляксандар сваёй віны не прызнаў, а пры вобшуку ў ягонай кватэры сьцяга міліцыянты не знайшлі. Асноўны праект Івуліна — блог «ЧестнОк», у якім сёлета журналіст здымае, як зьдзяйсьняецца ягоная мара — стаць прафэсійным футбалістам.

Пазьней у менскай міліцыі паведамілі, што затрыманых адпусьцілі, адміністрацыйнага працэсу супраць іх не пачыналі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG