18 чэрвеня з ізалятару часовага ўтрыманьня была вызваленая 29-гадовая фатографка Аліна Бірукова. 15 чэрвеня яе схапілі сілавікі каля яе дому ў Гомлі, калі яна выходзіла з трохгадовым сынам з аўтамабіля.
Пакуль публічная падтрымка ці прынамсі адсутнасьць асуджэньня рэжыму будзе ўмовай для працы ў мэдыцыне, сытуацыя будзе пагаршацца.
Свабода публікуе фрагмэнты лістоў з драбніцай надзеі ад «палітычных» вязьняў, якія здольныя падтрымаць людзей на волі.
Пакуль беларусам даступныя 4 авіякірункі — Турэччына, Эгіпет, ААЭ і Грузія. Магчымыя пералёты на некаторыя папулярныя курорты праз Стамбул, але гэта дорага і нязручна.
Тэлевядоўца, шоўмэн, сьпявак, актор Дзяніс Дудзінскі, які летась выказаўся супраць гвалту сілавікоў, прайшоў праз турму на Акрэсьціна і нядаўна з прычыны перасьледу ўладаў быў вымушаны разам з жонкай Кацярынай Раецкай зьехаць ва Ўкраіну.
Рок-музыкант з Горадні Ігар Банцэр расказаў, што возьме з сабою на «хімію», зь якім настроем едзе і чым будзе займацца ў Віцебску.
Затрыманы ў Менску блогер Раман Пратасевіч адмаўляе інфармацыю аб яго допыце прадстаўнікамі так званай «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР).
Адваката жанчыны, якая выселіла памочніцу пракурора з арандаванай кватэры, пазбавілі ліцэнзіі. Гэта высьветлілася пасьля перапынку на абед.
На працэсе па «справе студэнтаў», які праходзіць у Савецкім раённым судзе, cкончыўся допыт сьведак і вывучаюцца матэрыялы справы. За 17 чэрвеня пасьпелі вывучыць 10 тамоў, 18 чэрвеня плянуюць разгледзець ня менш.
Палітвязьня Ўладзімера Малахоўскага этапавалі ў адну з самых суровых турмаў — калёнію нумар 22 пад Івацэвічамі («Воўчыя норы»).
Таксама Верамеенцы забаранілі прадаваць надалей прадукцыю ў белых і чырвоных колерах. Прысуд вынес суд Ленінскага раёну Горадні 18 чэрвеня. Справу разглядала судзьдзя Алена Пятрова.
Бізнэсовец Уладзімер Пефціеў стаў кліентам амэрыканскай юрыдычнай фірмы Steptoe & Johnson, якая займаецца лабіяваньнем у Кангрэсе ЗША.
«За публікацыі ў абарону дэмакратыі і вяршэнства закону, якія раскрываюць злоўжываньні ўладай, карупцыю, парушэньне грамадзянскіх правоў і правоў чалавека».
Жонка журналіста Анджэя Пачобута ня можа даведацца, у якім стане яе муж, хворы на каранавірус. Дзяніс Івашын напісаў з турмы пра бабулю, да якой ня трапіў на пахаваньне, і пра кнігі, якія чытае.
Ня стала археоляга, кандыдата гістарычных навук, дасьледчыка Курапатаў Алега Іова, паведамляюць ягоныя калегі і сябры. Прычынай — хвароба нырак.
Выйшаў з турмы на Акрэсьціна журналіст і мантажор каналу «ЧестнОК» Яраслаў Пісарэнка.
Цяпер у Беларусі працуе адзін акрэдытаваны журналіст агенцтва. Многія замежныя СМІ, у тым ліку Радыё Свабода, былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС Беларусі ў кастрычніку 2020 году, у разгар палітычнага крызісу ў краіне.
Расказваем, хто з грамадзянаў іншых краінаў сядзіць у Беларусі з палітычных прычын.
18 чэрвеня ў Маскоўскім абласным судзе меў адбыцца працэс аб экстрадыцыі ў Беларусь чэмпіёна сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна. Аднак стала вядома, што яго адклалі на тыдзень.
У Ігналінскім раёне літоўскія памежнікі затрымалі 8 ірацкіх грамадзян, які незаконна перасеклі мяжу зь Беларусьсю. Сёлета больш за 400 іншаземцаў спрабавалі нелегальна ўехаць у Літву зь Беларусі.
Колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула паўтысячы чалавек. Такога ў найноўшай гісторыі краіны не было яшчэ ніколі.
12 чэрвеня Віталія Бандарэнка паведаміла маці празь іншых зьняволеных, што ў СІЗА яе прымусілі падпісаць пяць пустых аркушаў фармату А5. Што на іх напішуць, дзяўчына ня ведала.
Месяц таму 18 траўня затрымалі ўдаву заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлію Чарняўскую. Тады ж заблякавалі сайт Tut.by і затрымалі многіх супрацоўнікаў.
Свабода параўнала выказваньні палітвязьня, зробленыя на першай выбарчай прэс-канфэрэнцыі, з тым, што ён казаў падчас свайго першага выступу ў судзе.
Суд у Лідзе прысудзіў Ігару Пыж’янаву тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі па 1 частцы 366 артыкула Крымінальнага кодэксу (гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).
Галоўныя падзеі 17 чэрвеня.
Валера Тамілін і студэнтка БДПУ Яна Арабейка, адна з фігурантак «справы студэнтаў», пазнаёміліся летам 2020-га. Спачатку ўзьнікла сымпатыя, але ўвосені яны перасталі стасавацца. 12 лістапада — у дзень арышту — дзяўчына пасьпела напісаць Валеру: «Мне будзе спакайней, калі ты працягнеш мне пісаць».
17 чэрвеня аднавіўся працэс па «справе студэнтаў» менскіх ВНУ, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў леташніх акцыях пратэсту і ў іх арганізацыі.
Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі ў інтэрвію Youtube-каналу «Свабода Premium» расказаў, што адзін з настаўнікаў X-Factor Belarus, украінскі і расейскі журналіст і музычны крытык Сяргей Саседаў, адмовіўся ўдзельнічаць у музычным конкурсе з прычыны гвалту і рэпрэсій у Беларусі.
Валярына Кустава зьехала зь Беларусі, на яе завялі прынамсі дзьве крымінальныя справы. Цяпер паэтка і тэлевядоўца ў Варшаве. У інтэрвію Свабодзе яна расказала, што стала фармальнай прычынай для перасьледу і як сілавікі няўдала спрабавалі яе затрымаць.
Асуджаную на 2 гады пазбаўленьня волі журналістку тэлеканалу «Белсат» Дар’ю Чульцову перавялі ў папраўчую калёнію № 4 у Гомлі «для адбываньня пакараньня».
Учора пасьля затрыманьня Канстанціна Якаўлева ў яго дома правялі ператрус.
«Мы зможам законна баставаць». Як на «Гродна Азоце» звальняюць сябраў незалежнага прафсаюзу
Палітвязень Максім Знак падчас леташняй прэзыдэнцкай кампаніі адказваў у камандзе экс-банкіра Віктара Бабарыкі за прававыя пытаньні.
У Менск з Багдада чатыры разы на тыдзень прылятае вялікі авіялайнэр. Хто сустракае пасажыраў і што адбываецца з гэтымі людзьмі далей?
Дзяржаўная служба статыстыкі Ўкраіны абнародавала вынікі міграцыйных працэсаў, што адбываліся цягам 2020 году.
Настасься Герыловіч, якая сарвала маску з супрацоўніка міліцыі, пачала адбываць «хатнюю хімію».
Свабода працягвае сачыць за судамі ў крымінальных справах супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. Артыкул абнаўляецца.
42-гадовая Юлія Чарных з Барысава дабівалася праўды ад міліцыі наконт зьбіцьця яе 16-гадовага сына Арсенія. Кажа, што яго зьбівалі ў міліцыі ў яе на вачах. Крымінальную справу распачалі. Але не на міліцыю, а на маці падлетка. Цяпер уся сям’я стала ўцекачамі.
«Анджэй Пачобут мае захворваньні сардэчна-судзіннай сыстэмы. Захворваньне каранавірусам у тых умовах, у якіх ён знаходзіцца, ставіць пад пагрозу захаваньне здароўя і нават жыцьцё Анджэя», — піша БАЖ.
У Ігналінскім раёне Літвы памежнікі затрымалі шэсьць грамадзянаў Іраку. Дваіх спынілі супрацоўнікі віленскай памежнай групы ў вёсцы Трычуны (Трычунай), яшчэ траіх, зь непаўналетнім, затрымалі з боку вёскі Сяканы (Секаняй).
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім накіравала лісты ва ўстановы МУС, у якіх заявіла пра ўціск зьняволеных сяброў арганізацыі ТБМ, якія гавораць па-беларуску.
Раней плянавалася скончыць будаўніцтва і ўвесьці аб’екты ў карыстаньне ў 2022 годзе.
Бацька затрыманай у Беларусі грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі, якая абвінавачваецца ўладамі Беларусі ў «распальваньні сацыяльнай варожасьці», зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб асабістай сустрэчы і аб літасьці да сваёй дачкі. Але пакуль у Расею паехаў Макей.
Сілавікі прыйшлі 16 чэрвеня па кіраўніка мужчынскага хору «Унія» Паўла Гонцу на працу — у філярмонію ў Менску. Дзе ён знаходзіцца, пакуль невядома.
Кацярына Сныціна, экс-капітан баскетбольнай зборнай Беларусі, падпісантка ліста вольных спартоўцаў, пасьля завяршэньня сэзону ў турэцкай камандзе «Нэсібэ Айдын» вырашыла не вяртацца ў Беларусь і часова пераехала ў Вільню.
Ці сапраўды Расея страчвае Беларусь, як пра гэта пачалі гаварыць некаторыя публіцысты і камэнтатары? Ці могуць сымпатыі да Расеі зноў вярнуцца, калі яна зьменіць палітыку падтрымкі рэжыму ў Менску? Пра гэта гаворыць былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі Навук Беларусі Генадзь Коршунаў.
Памёр народжаны ў 1948 годзе Андрэй Плясанаў, мастак-авангардыст, музыка і кінарэжысэр.
Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксана Зарэцкая была затрыманая сёньня ў 19:15 падчас прэм’еры пастаноўкі «Белы трус, чырвоны трус». Затрымалі таксама гледачоў.
Алена Герман, удава забітага падчас пратэстаў Аляксандра Тарайкоўскага, лічыць несправядлівым плаціць падатак з дабрачыннай дапамогі, якую даслалі ёй людзі пасьля трагічнай сьмерці мужа.
Загрузіць яшчэ