Журналісткі тэлеканалу Белсат Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева сталі ляўрэаткамі міжнароднай прэміі за адвагу ў журналістыцы – «Courage in Journalism Awards».
10 чэрвеня аднавіўся суд у крымінальнай справе супраць Сьцяпана Латыпава. Пасяджэньне адбываецца ў судзе Савецкага раёну Менску.
Сын Натальлі Ўладзіслаў з сакавіка адбывае ў 22-й калёніі ў Івацэвічах 2 гады зьняволеньня. Уладзіслаў асуджаны паводле 364 артыкула Крымінальнага кодэксу (гвалт адносна супрацоўнікаў праваахоўных органаў).
Інвалід 3-й групы Валянцін Колб — адзін з 12 новых фігурантаў «пінскай справы». Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Міністэрства ўнутраных спраў і пракуратура абвяргаюць заявы пра катаваньні зьняволенага магілёўскай калёніі Арцёма Анішчука. Пры гэтым пацьвердзілі, што ён праглынуў мэталічныя прадметы.
Пра пачатак галадоўкі пратэсту 9 чэрвеня паведаміў яе бацька Андрэй Такарчук.
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Праваахоўныя органы атрымалі згоду на ператрус дома і працоўнага месца парлямэнтара.
Свабода зьбірае апошнія навіны пра асуджаных з палітычных матываў. Артыкул абнаўляецца.
Былы галоўны лекар 3-й дзіцячай лякарні Менску, рэаніматоляг Максім Ачарэтні пераехаў ва Ўкраіну пасьля таго, як быў звольнены са сваёй пасады ў красавіку.
Раней афіцыйная Вільня абвінаваціла ўлады Беларусі ў спрыяньні нелегальнай міграцыі, ад чаго штодня на літоўска-беларускай мяжы затрымліваюць мігрантаў.
На 26-м годзе існаваньня адна з найстарэйшых недзяржаўных газэт «Народная Воля» перастала выходзіць у папяровым выглядзе. Хаця ў лічбавай вэрсіі ў яе больш чытачоў, галоўны рэдактар марыць як мага хутчэй вярнуцца да паперы.
У судзе па справе «Белгазпрамбанку», адзін зь фігурантаў якой — палітвязень Віктар Бабарыка, абвешчаны перапынак да 21 чэрвеня.
Як стала вядома @nashaniva, сузаснавальнік групы кампаній «РАПА», якая кіруе гіпэрмаркетамі Green, Генадзь Кірэйкаў (сапраўднае прозьвішча Кім) ужо на волі.
45-гадовага праграміста Стаса Мачалава міліцыя затрымала ў Гомлі 28 траўня. За дзень да гэтага ён зрабіў польскую візу.
Ліст ад сьледчага Дзьмітрыя Ганчарыка, дзе ён заяўляе, што ня лічыць спатканьне мэтазгодным, апублікавала ў сябе ў фэйсбуку жонка палітвязьня Аксана Пачобут. Пра спатканьне прасіла і дачка Анджэя Яна.
Пра гэта напісаў у сябе ў Твітары мэр Рыгі Марціньш Стакіс.
Былы супрацоўнік Менскага мэтрапалітэну Арцём Анішчук на знак пратэсту супраць гвалту ў калёніі праглынуў мэталічныя прадметы. Пра гэта паведаміў адвакат, які 8 чэрвеня змог пабачыцца з Арцёмам Анішчуком у калёніі — гэта Магілёўская калёнія № 15.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч перадала на дабрачынны аўкцыён кнігу «Час сэканд хэнд», якую яна падпіша для пераможцы.
За кратамі сьпявак прабудзе да 22 чэрвеня. Па словах жонкі, яму пагражае звальненьне з працы.
Віктар Лукашэнка зь лютага кіраваў толькі Нацыянальным алімпійскім камітэтам, але цяпер зноў вяртаецца да абавязкаў, якія меў 15 гадоў на пасадзе памочніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы.
Эўрапейская кінаакадэмія ўручыла прэміі за лепшыя фільмы. Пераможцу абвясьцілі 9 чэрвеня падчас пленарнага пасяджэньня Эўрапарлямэнту. Актор зь Беласточчыны хвіліну крычаў у парлямэнце з усяе сілы.
Сілавыя структуры Беларусі надалей перасьледуюць людзей за пратэсты супраць сфальшаваных выбараў і гвалту. Свабода адсочвае гэтыя падзеі. Артыкул абнаўляецца.
Быкава таемна суправаджалі ў паездцы ў Новасібірск тыя ж афіцэры ФСБ, што падазраюцца ў замаху на Аляксея Навальнага.
Аксана Пачобут, жонка зьняволенага журналіста і аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў Беларусі Андрэя Пачобута, атрымала ліст ад мужа.
Сьледчыя і праваахоўныя органы Ўкраіны за апошнія некалькі гадоў расьсьледуюць вялікую колькасьць спраў, зьвязаных з абвінавачаньнямі ўкраінскіх грамадзянаў у супрацы з замежнымі спэцслужбамі, і найперш з Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі.
Амаль увесь свой час зьняволеньня Радзівон Медушэўскі правёў у падвальных камэрах бяз сонечнага сьвятла.
Былы галоўны лекар 3-й дзіцячай лякарні Менска зьехаў працаваць ва Ўкраіну.
Кіраўніца Лідзкага аддзелу Саюзу палякаў Беларусі Ірэна Бярнацкая расказала «Свабодзе» пра дэталі прымусовага вывазу зь Беларусі.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў чэскім Сэнаце са зваротам да сэнатараў і народу краіны. Гэта другі выпадак у гісторыі, калі з высокай трыбуны прамаўляў ня чэх.
Цэнтар Беларускай Салідарнасьці разам з палітычнай партыяй Polska 2050 ды ініцыятывай Wolna Białoruś падалі прапанову на імя мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага аб наданьні адной з кругавых разьвязак польскай сталіцы імя «Свабоднай Беларусі» (Rondo Wolnej Białorusi).
Днямі з калёніі ў Віцебску вызвалілі асуджаных у «справе мэдыкаў» Ігара Ласіцкага і Аляксандра Бялецкага.
Бацька Рамана Пратасевіча паведаміў, што на сьледчых дзеяньнях 8 чэрвеня сына 7 гадзін не адпускалі нават у прыбіральню. Ужо паўмесяца ад Рамана не даходзяць лісты.
Тыя, хто прыходзіць у камэры да вязьняў, называе сябе прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа, аднак у самой арганізацыі зьняпраўдзілі датычнасьць да візытаў.
Сямʼя затрыманай у Менску Расеі Софʼі Сапегі атрымала першыя два лісты ад дачкі зь СІЗА КДБ. Софʼя просіць не вінаваціць у здарэньні свайго сябра, былога рэдактара тэлеграм-каналу Nexta Рамана Пратасевіча. Расейская служба Бі-бі-сі апублікавала фрагмэнты лістоў з дазволу маці Софʼі Ганны Дудзіч.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца з чатырохдзённым візытам у Чэхіі, наведала штаб-кватэру Радыё Свабода ў Празе.
У Малой галерэі Мастацкага арсэналу ў Кіеве адкрылася выстава беларускай мастачкі Надзеі Саяпінай «Ліст да мамы».
У жыхаркі Гомля Сьвятланы 28 траўня прайшоў вобшук. Разам з тэхнікай, тэлефонамі і рознымі рэчамі міліцыя забрала пашпарт. Напярэдадні жыхарка Гомля акурат атрымала польскую візу.
Вольга, маці 22-гадовага вязьня шклоўскай калёніі № 17, пацьвердзіла, што яму прапаноўвалі пісаць прашэньне аб памілаваньні.
Менскі гарадзкі суд пацьвердзіў законнасьць нядаўняга арышту пэнсіянэркі Галіны Лагацкай на 20 дзён за непадпарадкаваньне і дробнае хуліганства. Нібыта «чаплялася да мінакоў і брыдкасловіла».
Чакаецца, што 10 чэрвеня ў Менску працягнуць разглядаць справу палітвязьня Сьцяпана Латыпава, які 1 чэрвеня пашкодзіў сабе горла проста ў залі суду.
Дырэктар Рады міжнародных адносін «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман у інтэрвію Свабодзе разважае, ці ёсьць шанец мірна вырашыць палітычны крызіс у Беларусі, ці прымусяць заходнія санкцыі спыніць рэпрэсіі ў краіне, пра што дамаўляюцца Пуцін і Лукашэнка і ці сыдзе Лукашэнка пад ціскам грамадзтва.
Ян Максімюк размаўляе з псыхолягам і псыхатэрапэўткай Ганнай Матуляк пра тое, як можна жыць са страхам.
42-гадовы Віктар Бугаёў, былы жыхар райцэнтру Дуброўна на ўсходнім ускрайку Беларусі, расказвае пра знаёмства з Лукашэнкам, грамадзкую актыўнасьць і перасьлед, які вымусіў пакінуць радзіму. У Беларусі засталася сям’я, якой Віктар ня бачыў больш за 4 гады.
Журналісткі «Белсату» Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева, якія знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада 2020 году, сталі пераможцамі спэцыяльнай прэміі Джорджа Вайдэнфэльда ў межах нямецкай журналісцкай прэміі Axel-Springer-Preis.
Шэраг мэдыя паведамілі, што палітвязьням пачалі прапаноўваць зьвярнуцца на імя Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем аб памілаваньні. Такія прапановы нібыта гучалі ў калёніях Наваполацку, Віцебску і Шклова. Паводле тых жа зьвестак, памілаваньне можа быць прымеркавана да 3 ліпеня.
Лідэрка беларускай апазыцыі 7 чэрвеня сустрэлася зь беларусамі Чэхіі каля помніка першадрукару Францішку Скарыну ў Празе.
7 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця пачаўся суд над берасьцейскай актывісткай, маці 2 малалетніх сыноў Палінай Шарэндай-Панасюк. Рэпартаж з судовай залі.
Некалькі сотняў чалавек на Старамесцкай плошчы ў Празе прымаюць удзел у акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю.
Загрузіць яшчэ