Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту Аляксандраву тэрмін пад вартай падоўжылі да паўгода


Андрэй Аляксандраў, архіўнае фота.
Андрэй Аляксандраў, архіўнае фота.

Палітвязень будзе знаходзіцца за кратамі мінімум да 12 ліпеня.

Тэрмін утрыманьня пад вартай журналіста і мэдыямэнэджэра Андрэя Аляксандрава падоўжаны яшчэ на месяц — да 12 ліпеня, паведаміў БелаПАН яго адвакат Антон Гашынскі.

Аляксандрава і яго дзяўчыну, грамадзкую актывістку Ірыну Злобіну затрымалі 12 студзеня. 14 студзеня ў рамках расьсьледаваньня справы Аляксандрава прайшоў ператрус у офісе БелаПАН, дзе ў 2014-2018 гадах ён працаваў намесьнікам дырэктара.

Пасьля затрыманьня Аляксандрава і Злобінай намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч заяўляў, што з 22 жніўня па 9 лістапада 2020 году затрыманыя аплацілі больш за 250 штрафаў розным асобам. Грошы для гэтых мэтаў прадастаўляў фонд By_help. Неўзабаве падазраванымі ў справе сталі сузаснавальнікі дадзенага фонду Аляксей Лявончык і Андрэй Стрыжак, якія знаходзяцца за мяжой.

Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч лічыць прад’яўленае Аляксандраву і Злобінай абвінавачаньне недарэчным і зьвязвае яго з публічнай і праваабарончай дзейнасьцю.

У менскім СІЗА № 1 Аляксандраў і Злобіна пастаўленыя на ўлік у якасьці «асобаў, схільных да экстрэмізму».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG