Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На мне дзьве з хвосьцікам крыміналкі». Паэтка Валярына Кустава пакінула Беларусь


Валярына Кустава. Архіўнае фота
Валярына Кустава. Архіўнае фота

Паэтка і тэлевядоўца Валярына Кустава зьехала зь Беларусі, на яе завялі прынамсі дзьве крымінальныя справы. Пра гэта яна напісала ў Facebook.

3 чэрвеня Валярына Кустава напісала ў Facebook, што да яе ў кватэру ломяцца невядомыя. Пасьля гэтага сувязь з Куставай зьнікла, але пазьней высьветлілася, што яна не знаходзілася ў кватэры.

16 чэрвеня яна паведаміла, што знаходзіцца ў бясьпецы разам з двухгадовай дачкой, і расказала, што здарылася.

«Да дому прыехаў чорны бус і 7 сілавікоў у штацкім уварваліся ў кватэру, дзе жыла зь Дзі-Дзі (Дзіва — дачка Куставай. — РС). Адначасова міліцыя і ГУБАЗіК завіталі на маю афіцыйную працу і да бацькоў. Суткі невядомыя капаліся ў маіх рэчах і правяралі суседзяў. Да сёньня ня ведаю, што менавіта канфіскавана: ёсьць меркаваньне, што ўся тэхніка (былі спробы (без посьпеху) узламаць пошту і профілі з маіх жа кампутараў), каштоўнасьці, сродкі. Кватэра апячатана дагэтуль. І нават адвакатка туды ня мае доступу, як і да маёй справы, бо СК яшчэ „дапрацоўвае“ яе. На мне — дзьве з хвосьцікам крыміналкі. І вялікая цікавасьць СК, КДК, міліцыі і ГУБАЗіК», — напісала Валярына Кустава.

Паводле паэткі, цягам некалькі дзён яна «страціла сям’ю, сваё жыцьцё, жытло, стабільную працу. Радзіму».

«Аказалася, некалькі крымінальных артыкулаў — ня самае горшае, што мяне чакае. У мяне канфіскавалі ня проста ўсе рэчы, а маё жыцьцё на Радзіме. А я ніяк не магу без маёй балючай Беларусі. Ніяк. Адзінае, што яны ніколі ня змогуць забраць, ня здолеюць скрасьці — нашую салідарнасьць», — напісала Кустава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG