Хваробе спатрэбілася 67 дзён, каб былі зарэгістраваныя першыя 100 тысяч выпадкаў, 11 дзён для наступных 100 тысяч і толькі 4 дні для апошніх 100 тысяч.
Міністэрства замежных справаў дапамагло вярнуцца дадому амаль 3,5 тысячы беларусаў, піша БелТА са спасылкай на прэс-сакратара беларускага Міністэрства замежных справаў Анатоля Глаза.
Акруговы суд Гаагі з прычыны каранавірусу прыпыніў слуханьні справы аб зьбітым у небе над Данбасам «Боінгу» рэйсу MH17. Дата працягу працэсу будзе прызначаная 8 чэрвеня. Апошні тэрмін допыту сьведак пакуль яшчэ не прызначаны.
Супрацоўніца Клімавіцкай ДЮСШ Іна Кардабнёва, якая абуральна выказалася пра беларускую мову, сказала карэспандэнту Свабоды, што раскайваецца ў сваіх «грубаватых» словах.
«Беларуская прэм’ер-ліга ставіць пад пагрозу гульцоў, заўзятараў, судзьдзяў і пэрсанал клюбаў. У выніку яна стварае рызыку для насельніцтва краіны».
Колішні першы міністар Шатландыі, кіраўнік руху за незалежнасьць Шатляндыі Алекс Сэлманд быў у панядзелак прызнаны невінаватым у некалькіх крымінальных злачынствах сэксуальнага характару супраць дзевяці жанчын, паведамляе Reuters.
Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін даручыў міністэрству сувязі да 27 сакавіка распрацаваць сыстэму адсочваньня людзей, якія кантактавалі з тымі, хто хворы на каранавірусную інфэкцыю COVID-19.
Каранавірусная інфэкцыя можа быць больш небясьпечная для мужчын, чым для жанчын. Разам з экспэртамі, чые погляды прыводзяць амэрыканскія выданьні The Washington Post і The New York Times, паспрабуем патлумачыць, чаму пэўныя групы больш уразьлівыя да каранавіруснай інфэкцыі.
«Рассельгаснагляд» ад 20 сакавіка на дзесяць дзён забараніў экспарт ўсіх крупяных вырабаў з Расеі. Ліст пра гэта быў разасланы ў тэрытарыяльныя органы ўлады.
У 58-гадовай жыхаркі Жыткавічаў дыягнаставалі каранавірус. «Дагэтуль яна тыдзень была на бальнічным. За гэты час нават здымак лёгкіх не зрабілі. У суботу яна страціла прытомнасьць, калі выйшла ад тэрапэўта. Трапіла ў рэанімацыю», — расказала пляменьніца жыхаркі райцэнтру.
«Хопіць рабіць выгляд, што ўсё ў парадку!» Наста Захарэвіч піша з карантыну ў шпіталі.
Шматразовыя мэдычныя маскі шыюць на 15 прадпрыемствах ува ўсёй Беларусі. У канцэрне лёгкай прамысловасьці «Беллегпрам» Свабодзе патлумачылі, чаму Беларусь не экспартуе масак і чаму яны цяпер такія дарагія.
Грамадзкасьць патрабуе перавесьці школы і ВНУ на дыстанцыйнае навучаньне, а Міністэрства адукацыі баіцца панікі — перакананы настаўнік Андрэй Грыгор’еў, які зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра адукацыі Ігара Карпенкі.
23 сакавіка беларускія студэнты праводзяць агульнастудэнцкі байкот. Студэнты незадаволеныя тым, як у Беларусі змагаюцца з эпідэміяй каранавірусу, і патрабуюць закрыць на карантын усе адукацыйныя ўстановы Беларусі.
Без падтрымкі ўраду больш за 85% індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі могуць спыніць дзейнасьць празь недахоп грошай на фоне эканамічных наступстваў эпідэміі каранавірусу, сьведчыць дасьледаваньне.
Сваякоў жанчыны, а таксама ўсіх, хто кантактаваў з ёй — а гэта 42 чалавекі, у тым ліку супрацоўнікі Жыткавіцкага шпіталю, ізалявалі на карантын у шпіталях Гомля і Жыткавічаў.
Кіроўцы малатанажнага транспарту зь беларускімі нумарамі змогуць уехаць у Польшчу толькі пры ўмове знаходжаньня ў 14-дзённым карантыне, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.
Подпісы за карантын на факультэце — і «на дыван» у дэканат. Так сьцісла можна апісаць гісторыю першакурсьніка філялягічнага факультэту Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Андрэя Рабкаўца. Свабода паразмаўляла з хлопцам пра тое, што цяпер адбываецца на факультэце.
Кампанія Mark Formelle выдаткавала 20 тысячаў рублёў для Менскай інфэкцыйнай лякарні. A1 (былы Velcom) перавёў гэтай лякарні 50 тысячаў.
Прадстаўніцтва ААН у Беларусі заклапочанае пагрозьлівым і хуткім пашырэньнем COVID-19 і нэгатыўнымі сацыяльнымі і эканамічнымі наступствамі.
«Мы застаёмся на працы, каб дапамагчы вам — Вы застаньцеся дома, каб дапамагчы нам!»
Яе абяцаюць пакараць на месцы працы — у Клімавіцкай ДЮСШ.
Інфэкцыяністка Кацярына Гашкава працуе ў Чэхіі ў Усьці-над-Лабай у інфэкцыйным аддзяленьні мясцовага шпіталя. 23 сакавіка Кацярына даслала Свабодзе фатаздымак, дзе можна пабачыць яе твар пасьля працоўнага дня.
Больш за мільярд чалавек у 50 зь лішнім краінах і тэрыторыях атрымалі просьбу заставацца дома, у той час як улады розных краін спрабуюць справіцца з глябальнай пандэміяй каранавіруса. Такія вынікі падліку, праведзенага AFP.
Адказны сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі паведаміў Свабодзе, што ён разам зь сябрамі гатовыя ўзяцца за ўтылізацыю помніку Леніну ў Магілёве.
У 16-тысячным раённым цэнтры Жыткавічах Гомельскай вобласьці выявілі жанчыну, у якой пацьвердзілася захворваньне COVID-19.
Протаярэй Расейскай праваслаўнай царквы Андрэй Ткачоў прыйшоў на казань у процігазе, робячы пародыю на тых, хто ходзіць у масках праз эпідэмію каранавірусу. Нягледзячы на сьмех сярод прыхаджанаў, сьвятар перахрысьціўся і пачаў чытаць малітву.
Часопіс «Имена» стварыў тэлеграм-канал @Covid19.imena, празь які беларусы могуць папрасіць ці аказаць дапамогу ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
У Міністэрстве абароны кажуць, што хочуць захаваць у частках «бясьпечнае асяродзьдзе».
Юлія Абразей тры гады трымае прыдарожную кавярню ў памежнай зоне пад Браславам. Ад закрыцьця межаў яна страціла большую частку кліентаў у міжсэзоньне. Яе бізнэс пад пагрозай.
Аляксей Кірыенка з Магілёва працаваў у кампаніі, якая абслугоўвала дзяржаўныя структуры, у тым ліку мясцовы КДБ.
Што да магчымага закрыцьця мэтро на карантын праз каранавірус, то ў кіраўніцтве мэтрапалітэну сказалі, што гэта «ня ў іхнай кампэтэнцыі».
Пандэмія каранавіруснай інфэкцыі перапыніла кругасьветнае падарожжа на матацыкле беларускі, 34-гадовай Кацярыны Дубаневіч. Яна выправілася ў дарогу з жніўні 2018 году. Цяпер Кацярына знаходзіцца ў маленькім гарадку ў Аргентыне, чакае адкрыцьця межаў і карэктуе свой маршрут.
Паводле ацэнак МЗС, яшчэ некалькі тысяч беларусаў могуць неўзабаве мець патрэбу ў дапамозе.
Зачыненыя крамы, офісы, школы, рэстараны і храмы. Пустыя вуліцы. У некаторых штатах — камэнданцкі час. Карантын для школьнікаў і студэнтаў можа працягнуцца да восені. Пра пандэмію каранавірусу ў ЗША распавядае беларуска Сьвятлана.
Свабода задае вядомым інтэлектуалам пытаньні пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Прапануем вашай увазе адказы пісьменьніцы, нобэлеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч.
У Беларусі каля 10 гадоў існуе таемны «Прытулак» – шэлтэр для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Гэта вялікі дом у прыватным сэктары Менска.
Беларускія лекары, якія працуюць у ЗША і Заходняй Эўропе, зьвярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў Беларусі ў сувязі з эпідэміяй вірусу COVID-19.
У часе пандэміі каранавірусу праз сацыяльныя сеткі распаўсюджваецца шмат парадаў па прафіляктыцы каранавіруснай інфэкцыі, у тым ліку і пра папулярны ў Беларусі сродак супраць прастуды — часнок. Ці праўда, што спажываньне часнаку можа прадухіліць заражэньне каранавірусам?
Сьмяротнасьць ад каранавіруснай інфэкцыі ў Італіі працягвае расьці. Краіна па гэтым трагічным паказьніку выйшла на першае месца ў сьвеце.
Максім Ачарэтні, галоўны лекар 3-га дзіцячага шпіталя Менску апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку свой фотаздымак з заклікам падтрымаць сваіх калегаў дактароў, якія цяпер працуюць: «Я буду на працы. Будзьце, калі ласка дома».
22 сакавіка група беларускіх турыстаў спрабавала вылецець зь Індыі ў Расею, каб пасьля дабрацца ў Беларусь. Але іх зноў не пусьцілі на борт, паведамляе Tut.by.
Беларускія памежнікі сумесна з калегамі з Латвіі і амбасадай Ізраілю дапамаглі арганізаваць транзыт 21 грамадзяніна Ізраілю праз Беларусь на радзіму. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Памежнага камітэту Беларусі.
Выпускніца Падуанскага ўнівэрсытэту, экскурсавод і бібліятэкар Ганна Гардаш, якая зь сям’ёй жыве пад Падуяй, расказвае, як за апошнія дні зьмянілася стаўленьне італьянцаў да пандэміі каранавіруса.
Раней Расея ўхваліла заяўкі «Белавія» на нерэгулярныя рэйсы ў Маскву, з дапамогай якіх плянуюць вярнуць на радзіму беларускіх грамадзян.
Сьмяротнасьць ад каранавіруснай інфэкцыі ў Італіі працягвае расьці. Афіцыйныя дадзеныя паказваюць, што за апошнія 24 гадзіны 793 чалавекі загінулі ад Covid-19, паведамляе BBC.
У сьвеце распрацоўвюць прынамсі 20 вакцын ад каранавірусу новага тыпу, які выклікае хваробу COVID-19. Першыя клінічныя выпрабаванні ўжо пачынаюцца, аднак да паўсюднай вакцынацыі пакуль далёка.
Колькасьць заражаных каранавіруснай інфэкцыяй COVID-19 у сьвеце дасягнула 275 тысяч чалавек, 11 402 чалавекі памерлі — такія дадзеныя на раніцу 21 сакавіка разьмешчаныя на сайце онлайн-маніторынгу дасьледчага цэнтру сыстэмных навук і інжынэрыі (CSSE) Унівэрсытэту Джонса Гопкінса.
У Кіеве з 23 сакавіка грамадзкім транспартам змогуць карыстацца толькі асобныя катэгорыі грамадзянаў: мэдработнікі, выратавальнікі, камунальнікі, праваахоўнікі, работнікі аптэкаў, прадуктовых крамаў і стратэгічных прадпрыемстваў.
Прэзыдэнтка Славаччыны Зузана Чапутава зацьвердзіла ў суботу, 21 сакавіка, новы ўрад краіны. Прэм’ер-міністрам стаў Ігар Матавіч.
Загрузіць яшчэ