Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Беларускія грамадзяне, якія хочуць з-за мяжы вярнуцца ў Беларусь і маюць патрэбу ў дапамозе, павінны запоўніць электронную форму, якую разьмясьціў у сябе на сайце МЗС.
Італія б'е трагічныя рэкорды па колькасьці ахвяраў каранавірусу. У цэрквах памёрлых адпяваюць дзясяткамі, а труны вывозяць грузавікамі.
Усяго 19 чалавек афіцыйна заражаныя на анэксаваным паўвостраве. Але больш за тысячу знаходзяцца ў шпіталях са «звычайнай пнэўманіяй».
Якая грамадзкая рэакцыя на пандэмію каранавірусу? Чаму Лукашэнка кажа, што пандэмія — адно «псыхоз»?
Улады замыкаюць жыхароў у дамах, каб абмежаваць распаўсюд каранавірусу. Масавыя захады прывялі да павелічэньня колькасьці выпадкаў гвалту ў сям’і.
Чатыры пасажыры загінулі на круізным судне каля ўзьбярэжжа Панамы, больш за 130 чалавек на борце пакутуюць ад сымптомаў грыпу, прынамсі двое зь іх маюць каранавірус. Пасажыры патрабуюць тэрмінова эвакуаваць іх з лайнэра.
У кітайскім горадзе Ухань, адкуль пачалося распаўсюджваньне COVID-19, 28 сакавіка мэтро часткова аднавіла працу. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.
Грамадзянаў Беларусі дапусьцяць на самалёты, якімі вывозяць расейцаў з трэціх краінаў з-за эпідэміі каранавірусу, як грамадзянаў «саюзнай дзяржавы», паведаміла БелаПАН прэс-служба пасольства Расейскай Фэдэрацыі.
Са сьнежня 2019 году ўсяго ў сьвеце новым каранавірусам заразіліся амаль 600 тысяч чалавек. На першым месцы па колькасьці сьмерцяў ад COVID-19 — Італія, на другім — Гішпанія, на трэцім — Кітай.
Тэрмін дзеяньня забароны ня вызначаны.
Астранаўты Аэракасьмічнага агенцтва ЗША (NASA) дзеляцца парадамі, як паводзіць сябе ў сытуацыі ізаляцыі — самотна або з групай таварышаў — і як эфэктыўна выкарыстоўваць такі час.
У Швэцыі, як і ў Беларусі, не абвяшчалі ані карантын, ані надзвычайнае становішча, ані локдаўн. Ці праўда, што ў Швэцыі змагаюцца з каранавірусам гэткім жа чынам, як у Беларусі?
Супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю 27 сакавіка правялі вобшукі ў прыватным доме галоўнага рэдактара дзелавога выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука, а таксама ў ягоных суседзяў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў са спасылкай на дачку Сацука.
Такія вынікі апытаньня, якое гэтае расейскае сацыялягічнае агенцтва правяло па ўсёй Расеі 19–25 сакавіка. Мінулае аналягічнае апытаньне Левада-цэнтар правёў 20 лютага.
Прэзыдэнт францускай фэдэрацыі шпіталяў Фрэдэрык Вальту заклікаў дапамагчы Парыжу і яго прымесцям, дзе сьледам сьледам за рэгіёнам Гранд-Эст шпіталі перагружаныя пацыентамі з каранвірусам.
Без захаваньня сацыяльнай дыстанцыі адзін хворы на COVID-19 перадае вірус у сярэднім 2,5 людзям, а кожны з гэтых 2,5 чалавек перадае яшчэ 2,5. І празь месяц інфікаваныя будуць ужо 406 чалавек.
Свабода сабрала 5 нечаканых лічбаў пра беларусаў падчас сусьветнай пандэміі каранавірусу.
У Гомлі пацьвердзілі другі выпадак захворваньня на каранавірус у рэгіёне. Цяпер жыхары 40-кватэрнага дому — «кантакты другога ўзроўню». Як праходзіць самаізаляцыя, расказала адна з жыхарак дому.
Студэнты Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі расказалі Свабодзе, ці баяцца каранавірусу, як ставяцца да захадаў прафіляктыкі, чаго не хапае і як бараніцца.
Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў той факт, што частка бацькоў, баючыся каранавірусу, не пускаюць дзяцей на заняткі, а пакідаюць дома.
У Расеі з 28 сакавіка па 5 красавіка прыпыненая праца рэстаранаў і кавярняў. Выключэньні зроблены для дыстанцыйнага гандлю.
Ксенія Курусь мяркуе, што выкліканы пандэміяй крызіс працягнецца ў лепшым выпадку да верасьня. У горшым — да 2022 году. А сама яна ўжо пайшла падпрацоўваць кіроўцай таксі.
На сайце Petitions.by зьявілася пэтыцыя з просьбай забараніць рэпэтыцыі і правядзеньне вайсковага параду 9 траўня ў Менску ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
«На распаўсюджваньне эпідэмій уплываюць як прыродныя фактары, так і сацыяльныя, таму браць за аснову думку лекара з Гішпаніі ці Італіі ня трэба — у нас і клімат іншы, і сыстэма працуе інакш», — лічыць Натальля Агарэлышава, былая супрацоўніца эпідэмічнага аддзелу Цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі.
На электронным сьветлавым табло будынка Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску зьявіўся бягучы радок па-расейску «Беларусь салідарная з італьянскім народам».
«Адназначна сказаць, што там ёсьць каранавірус, мы пакуль ня можам. Ідзе яшчэ ўдакладняльная дыягностыка», — сказаў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік 25 сакавіка пра сытуацыю з жанчынай з Жыткавіч.
Затрыманы галоўны рэдактар дзелавога выданьня «Ежедневник» застанецца пад вартай, напісаў у сваім фэйсбуку прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
Турызм — першае, па чым ударыла эпідэмія каранавірусу. Закрытыя межы, спыненыя туры, немагчымасьць вывесьці грошы турапэратараў — усё гэта адбілася на ім наўпрост. Свабода разабралася, наколькі пандэмія паўплывае на турызм і як яго ўратаваць.
«У Беларусі ёсьць два прыгожыя словы — любоў і каханьне, і кожны з нас мусіць палюбіць чалавека, не такога, як ён, каб даць яму магчымасьць мець каханьне ў жыцьці». Так лічыць герантоляг Кірыл Прашчаеў.
Традыцыйна турысты з Расеі былі сталымі наведнікамі беларускіх санаторыяў. Пандэмія можа падарваць і гэты бізнэс.
Урад Расеі дазволіў уяжджаць на тэрыторыю краіны замежнікам, якія маюць блізкіх сваякоў — расейцаў. Такія зьмены ўнесеныя ў распараджэньне ўраду ад 16 сакавіка, якое забараніла ўезд у Расею іншаземцаў праз пагрозу распаўсюду каранавірусу.
Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавала афіцыйную заяву з нагоды затрыманьня галоўнага рэдактара онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука, якую прынялі на супольным пасяджэньні праўленьня БАЖ 26 сакавіка.
Пафарбаваныя рукі помніка Пушкіну, бел-чырвона-белы сьцяжок на помніку і надпіс «1937» на плоце рэстарана «Поедем поедим» — за гэта Піліп Шаўроў можа атрымаць 6 гадоў калёніі.
Гэта значыць, амаль з усіх краінаў сьвету? Сьпіс пакуль не апублікавалі.
Каранавірус пацьвердзілі ў дзесяці вайскоўцаў міжнароднага батальёну NATO, дысьлякаванага ў Літве. Пра гэта паведамляе партал DELFI са спасылкай на прадстаўніка для сувязяў з грамадзкасьцю міжнароднага батальёну.
Галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука затрымалі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў праз падазрэньне ў атрыманьні хабару. Абвінавачаньне яму пакуль не прад’яўлена.
Жыхарам Чэхіі забаронена заходзіць у грамадзкі транспарт і выходзіць на вуліцу бяз масак. У краіне дзейнічае карантын з прычыны каранавірусу. Фатограф Радыё Свабодная Эўропа Эймас Чапл прайшоўся па вуліцах Прагі і сфатаграфаваў жыцьцё гараджан.
Малады чалавек падарожнічаў у эўрапейскай краіне. Па вяртаньні ў Беларусь на пачатку сакавіка здаў тэст на каранавірус, ён паказаў наяўнасьць гэтай інфэкцыі. Так хлопец трапіў у шпіталь, як і тыя, хто зь ім кантактаваў.
«Я ведаю, чыя гэта работа, — гаворыцца ў тэксьце. — Імя гэтага генэрала, які „крышуе“ сыстэмную карупцыю Мінздароўя, вядомае ўсім, хто круціцца ў гэтым бізнэсе».
Заражаны каранавірусам 101-гадовы мужчына ачуняў у Італіі. Пацыента выпісалі са шпіталя ў курортным горадзе Рыміні на Адрыятыцы, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на адзін з італьянскіх тэлеканалаў.
Згодна з матэрыяламі справы, падлетак набыў ня менш за 9,41 г мэфэдрону, 3 таблеткі МДМА і 0,0259 г марыхуаны.
Ад 26 сакавіка Grillman вырашыла абслугоўваць Менскую гарадзкую клінічную лякарню гарачымі абедамі за ўласныя грошы.
Цяпер нават на самыя папулярныя спэктаклі лёгка трапіць у той жа дзень і за сымбалічныя грошы. Гэта праз пандэмію?
Кожны дзень там знаходзіцца ад 50 да 70 чалавек, якія ня маюць даху над галавой. У залі фэстывальнага палаца стаяць ложкі, накрытыя коўдрамі, арганізаваныя ванныя пакоі, сталоўкі і месцы, дзе можна паглядзець тэлевізар.
Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) і Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя (БНПА) просяць урад неадкладна прыняць антыкрызісную праграму для падтрымкі бізнэс-супольнасьці ва ўмовах пандэміі COVID-19.
«Калі колькасьць артыкулаў аб карупцыі ў Мінздароўя на партале перавысіла нейкую крытычную масу, да Сяргея ад пэўных людзей прыйшоў чалавек і канкрэтна папярэдзіў, што або пасадзяць, або заб'юць».
Замест «заставайся дома» — «заставайся онлайн».
Мэдыкі — адна з групаў рызыкі ў часе пандэміі каранавірусу. Свабода пагутарыла зь беларускімі доктаркамі пра тое, што цяпер адбываецца ў мэдустановах і ці патрэбен беларусам карантын.
Загрузіць яшчэ