Свабода сабрала важныя факты пра распаўсюд каранавірусу ў Беларусі і сьвеце 19 сакавіка.
У Менску затрымалі анархіста Міколу Дзядка, аўтара тэлеграм-каналу ўзаемадапамогі беларусаў падчас пандэміі каранавірусу.
У Белым доме прайшоў чарговы брыфінг у справе барацьбы з каранавірусам. На ім прэзыдэнт Трамп выказаў упэўненасьць у тым, што па завяршэньні барацьбы з каранавірусам амэрыканская эканоміка зробіць новы рывок у сваім разьвіцьці.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў 19 сакавіка зьвярнуўся з прамовай да народу з нагоды сьвята Наўруз і ў сувязі з каранавірусом і ня выключыў, што ў краіне бліжэйшым часам можа быць абвешчана надзвычайнае становішча.
Я моцна кашляла, мела крыху падвышаную тэмпэратуру і таму перажывала, што мяне завязуць у «інфэкцыёнку» проста з аэрапорту.
Мэдычных масак у Беларусі больш чым дастаткова. Так прынамсі сьцьвярджае Аляксандар Лукашэнка. Мы правялі журналісцкі экспэрымэнт і наведалі 10 аптэк на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.
Каля 100 беларускіх грамадзянаў даставяць сёньня, 19 сакавіка, чартэрным рэйсам «Белавія» з маскоўскага аэрапорту Ўнукава, які турысты ня могуць пакінуць праз абмежаваньні для іншаземцаў.
19 сакавіка Менскі гарадзкі суд, як раней і сталічны Маскоўскі раённы суд, адмовіў у разглядзе скаргі праваабаронцаў з «Магілёўскай Вясны» да міністэрства ўнутраных справаў і ягонага падразьдзелу — дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.
Улады ЭЗ заклікалі Netflix і іншыя стрымінгавыя плятформы не паказваць відэа ў высокай якасьці ў сувязі з каранавірусам і «беспрэцэдэнтнай» нагрузкай, якая праз усеагульны карантын у многіх краінах лягла на мясцовыя інтэрнэт-сеткі.
Абышлі абменныя пункты і даведаліся ад банкаў, чаму ўзьнік дэфіцыт даляраў.
На раніцу 19 сакавіка ад COVID-19 у Італіі памерлі 2978 чалавек. Амэрыканскія часопісы TIME і Wired, а таксама нямецкі Der Spiegel спрабуюць адказаць на пытаньні, чаму вірус так хутка пашырыўся ў Італіі і ўдарыў па ёй мацней, чым па любой іншай краіне Эўразьвязу.
Кіраўнік праваслаўнай царквы Сусьветны патрыярх Варфаламей загадаў усім цэрквам і манастырам Канстантынопальскага патрыярхату спыніць з прычыны эпідэміі каранавірусу ўсе службы і абрады прынамсі да канца сакавіка.
У беларускай дзяржаўнай кампаніі «Белдзяржстрах» патлумачылі, як дзейнічае страхоўка ў сувязі пандэміяй каранавірусу.
Міністэрства спорту і турызму 19 сакавіка праводзіць брыфінг, дзе расказвае пра сытуацыю з грамадзянамі Беларусі, якія ня могуць вярнуцца на радзіму з-за мяжы.
Турфірмы кажуць, што Расея жорстка паставілася да беларускіх грамадзян у сытуацыі зь перакрыцьцём межаў.
Беларускія транспартныя кампаніі зьвялі да мінімуму пасажырскія перавозкі ці зусім спынілі такія паслугі. Страхавыя арганізацыі цярпяць страты ад спыненьня пасажырапатоку ў Расею. Гастарбайтэры ня могуць выехаць на працу. Такая карціна першых дзён з закрытай расейскай мяжой.
МТС дазволіў абанэнтам, якія знаходзяцца ў роўмінгу, бясплатна званіць на гарачыя лініі беларускіх дыпляматычных прадстаўніцтваў за мяжой.
Як перажыць пандэмію каранавірусу, не паддацца панічным настроям, абараніць сябе, пазьбегнуць масавага псыхозу? Чаму Беларусь не абвясьціла карантыну і не закрыла межы, як зрабілі іншыя краіны? Што добрага можна знайсьці ў карантыне?
Гэта складаныя часы, калі кожны з нас мае магчымасьць задумацца над значэньнем словаў і штодзённых учынкаў, маленькіх і важных, якіх нам не хапае, — піша ў газэце La Repubblica папулярны італьянскі тэлевядоўца Фабіё Фацыё.
У Менску ў сувязі з каранавірусам COVID-19 зьменяць расклад грамадзкага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ.
На філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту выявілі інфікаваную каранавірусам студэнтку, паведамілі Свабодзе іншыя студэнты.
Дапамога ў вяртаньні ў Беларусь патрэбна прыкладна 8 тысячам турыстаў, якія сутыкнуліся з закрыцьцём межаў з прычыны пандэміі.
Яны заклікаюць далучыцца да студэнцкай забастоўкі і патрабаваньня ўвесьці карантын ва ўнівэрсытэтах.
У галоўнай вечаровай праграме навінаў 18 сакавіка дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-1» згадаў пра каранавірус толькі пасьля 10-й хвіліны.
Як цяперашні крызіс пры пандэміі каранавірусу адаб'ецца на бізнэсоўцах у Беларусі і што трэба рабіць, каб яго наступствы былі менш адчувальнымі? Спыталі ў экспэртаў.
Мапу прапанаваных пунктаў разьмясьцілі на сайце міністэрства на расейскай і ангельскай мовах.
Паводле Міністэрства замежных справаў, пасьля закрыцьця межаў дыпляматы спрыялі вяртаньню ў Беларусь 1700 чалавек. Гэтая лічба ня ўлічвае зваротаў у амбасады Беларусі ў Расеі і Ўкраіне.
Гэты рост на 19% за дзень – найбольшы ад часу, калі ў краіне пачалі адсочваць эпідэмію.
Як прайшоў першы дзень жорсткага пандэмічнага карантыну ў 3-мільённым Кіеве, паведамляе карэспандэнтка Свабоды.
Калі Расея забараніла ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам, гэта стала для жыхароў памежных беларускіх паселішчаў непрыемным сюрпрызам. Яны страцілі магчымасьць купляць у Расеі таньнейшыя тавары ды паліва для аўтамабіляў. Нямала і тых, хто можа страціць працу ў суседняй краіне.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Сяргей Шахаў заявіў, што мэдыкі пацьвердзілі, што ён захварэў на каранавірус.
Конкурс меўся прайсьці сёлета ў траўні ў нідэрляндзкім Ратэрдаме.
Праз забарону ўезду ў Расею іншаземцаў Беларуская чыгунка з 20 сакавіка скасавала 24 цягнікі, маршруты якіх праходзілі па расейскай тэрыторыі.
Дагэтуль брытанскія ўлады тлумачылі, што закрыцьцё школаў ня спыніць эпідэміі, але створыць дадатковую нагрузку на людзей у сыстэме аховы здароўя, якія маюць дзяцей.
У часе пандэміі многія беларусы прапаноўваюць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу.
Папа рымскі Францішак даў вялікае інтэрвію італьянскай газэце La Republicca. Пантыфік падзякаваў усім, хто прысьвячае сябе ратаваньню іншых і папрасіў, каб усе былі цяпер разам з тымі, хто страціў блізкіх.
Гісторыкі фіксуюць выпадкі эпідэмій заразных хваробаў у Беларусі на працягу ўсёй яе пісьмовай гісторыі пачынаючы ад ХІ стагодзьдзя.
18 сакавіка Расея перакрыла мяжу зь Беларусьсю, увёўшы памежны кантроль. Уезд грамадзянам Беларусі ў Расею прыпынены праз эпідэмію каранавірусу.
Графіці «Свабоду Севярынцу» назвалі хуліганствам, хоць раней лічылі псаваньнем маёмасьці.
Героі Лявона Вольскага сьпяваюць пра парады Аляксандра Лукашэнкі, як перамагчы каранавірус: «Трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць!»
Антаніна Яцук працуе ў сфэры арганізацыі імпрэз каля 10 гадоў і 5 гадоў у сфэры PR. Пандэміі каранавірусу прывяла да таго, што яна ўпершыню за 15 гадоў засталася без замоваў.
Пракрамлёўскія акаўнты ў сацсетках і расейскія пракрамлёўскія СМІ вядуць «кампанію па дэзынфармацыі» на некалькіх мовах краінаў ЭЗ і спрабуюць нагнятаць «сумнеў, паніку і страх» і падарваць давер грамадзтва да сыстэм аховы здароўя краінаў ЭЗ.
Ташкенцкі гарадзкі суд па крымінальных справах завяршыў разгляд па справе дачкі былога прэзыдэнта Узбэкістану Гульнары Карымавай і яе хаўрусьнікаў. Карымаву асудзілі на 13 гадоў і 4 месяцы пазбаўленьня волі, паведамляе Вярхоўны суд краіны.
«Рызыкі ў вайсковым калектыве зьведзеныя да мінімуму», — упэўнена Міністэрства абароны.
Мэдыцынскія чыноўнікі ў Кітаі заявілі, што фавіпіравір (favipiravir), прэпарат, які выкарыстоўваецца ў Японіі для лячэньня новых штамаў грыпу, аказаўся эфэктыўным для хворых на каранавірус, паведамілі японскія СМІ ў сераду.
Усе яны мелі квіткі на гэты рэйс, але турапэратар кажа, што ў іх няма віду на жыхарства ў Расеі. Адказнасьць за іхны лёс ён таксама зь сябе здымае, бо Расея закрыла межы з прычыны пандэміі каранавірусу.
Пасьля закрыцьця межаў, адмены авіярэйсаў і ўвядзеньня карантыну ў эўрапейскіх краінах праз каранавірус беларусы зь цяжкасьцямі вяртаюцца дадому.
Пасадзілі самалёт «Белавія», рэйс EW-399PO, грамадзянаў Беларусі на борце не было.
Пра сьмерць Барыса Дубоўскага паведаміла ў «Фэйсбуку» ўдзельніца курапацкай варты Натальля Саматыя.
У Беларусі павялічаны пэрыяд для знаходжаньня іншаземцаў, паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў Тэлеграме.
Загрузіць яшчэ