Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі другі дзень — ніводнага мясцовага заражэньня COVID-19


Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць заражаных каранавіруснай інфэкцыяй COVID-19 у сьвеце дасягнула 275 тысяч чалавек, 11 402 чалавекі памерлі — такія дадзеныя на раніцу 21 сакавіка разьмешчаныя на сайце анлайн-маніторынгу Дасьледчага цэнтра сыстэмных навук і інжынэрыі (CSSE) Унівэрсытэту Джонса Хопкінса.

У Кітаі другі дзень запар няма выпадкаў мясцовага заражэньня каранавірусам, а ўсё новыя 39 выпадкаў завезеныя з іншых краінаў, паведамляе Reuters са спасылкай на Дзяржаўны камітэт аховы здароўя КНР. ​

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Самы высокі ўзровень сьмяротнасьці — у Італіі: усяго ад каранавірусной інфэкцыі там памерлі 4032 чалавекі, больш за 47 тысяч заражаныя, 4440 выздаравелі. За апошнія суткі ў краіне памерлі 627 чалавек — гэта самае вялікае павелічэньне з пачатку надзвычайнай сытуацыі ў краіне.

Гішпанія — трэцяя па колькасьці заражаных каранавірусам у сьвеце і другая ў Эўропе: пры 21 570 выпадках заражэньня там памерлі 1093 чалавека, выздаравелі 1588 інфіцыраваных. У Вялікабрытаніі колькасьць памерлых склала 178 чалавек — пры больш чым 21 тысячы пацьверджаных выпадкаў захворваньня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG