Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь дапамагла адправіць ізраільскіх студэнтаў на радзіму


Мяжа Беларус і Латвіі, ілюстратыўнае фота
Мяжа Беларус і Латвіі, ілюстратыўнае фота

Беларускія памежнікі сумесна з калегамі з Латвіі і амбасадай Ізраілю дапамаглі арганізаваць транзыт 21 грамадзяніна Ізраілю праз Беларусь на радзіму. Гэта адбылося ўначы з 21 на 22 сакавіка. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Памежнага камітэту Беларусі.

Пасьля афармленьня ў латвійскім пункту пропуску «Сілэне» групу студэнтаў сустрэлі два мікрааўтобусы ля мяжы. У беларускім пункце пропуску «Урбаны» для замежнікаў зрабілі асобны канал і правялі ўсе патрэбныя санітарна-эпідэміялягічныя працэдуры, паведамляюць у Памежным камітэце.

Пасьля гэтага аўтобусы адвезьлі студэнтаў у аэрапорт, адкуль яны змаглі вылецець рэйсам у Тэль-Авіў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG