14 сакавіка ўрад Літвы вырашыў, што ад панядзелка, 16 сакавіка ў краіне ўводзіцца карантын дзеля таго, каб спыніць распаўсюд каранавірусу, паведамляе партал DELFI.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што здаў аналіз на каранавірус, вынікі чакаюцца празь некалькі дзён, паведамляе Голас Амэрыкі.
14 сакавіка ў Дарагічыне ў галасаваньні за адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах перамог кіраўнік руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч, паведамілі БелаПАН у прэс-службе праймэрыз.
Беларускія калёніі да 6 красавіка закрылі на карантын: спатканьні забароненыя, але дазволеныя дадатковыя 10-кіляграмовыя перадачы з садавіной, гароднінай і вітамінамі.
Як адзначае The New York Times, мыцьцё рук з мылам — адна з ключавых практык аховы здароўя, якая дазваляе значна запаволіць пандэмію і абмежаваць колькасьць інфэкцый.
Беларусы замежжа прапануюць дапамогу суайчыньнікам, якія знаходзяцца ў групе рызыкі, альбо трапілі ў складаную сытуацыю праз пандэмію каранавірускай інфэкцыі ў іх краінах.
У галасаваньні за адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Берасьці 14 сакавіка перамог сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.
У сувязі з распаўсюдам каранавірусу COVID-19 Польшча прыняла рашэньне аб спыненьні міжнародных чыгуначных зносін, у тым ліку часова прыпыняецца курсіраваньне цягнікоў беларускага фармаваньня.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
«Ёсьць паняцьце „лясныя ванны“ (Forest Bathing), калі ты літаральна заглыбляесься, акунаесься ў лес. Гэта пра мяне».
Не панікаваць, трымаць карантын, калі прызначылі, ня бегчы ў крамы запасацца прадуктамі. Гэта раяць беларускія лекаркі, якія жывуць і працуюць ў Італіі, Чэхіі і Нямеччыне
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зьвярнуўся да народу з тлумачэньнем захадаў, прынятых супраць эпідэміі каранавірусу.
«На сёньняшні дзень яго самаадчуваньне нармальнае. У частцы праведзены супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы».
Разьмешчаная на некаторых сайтах інфармацыя аб сьмерці ад каранавірусу кіраўніка аднаго зь беларускіх прадпрыемстваў зьяўляецца фэйкавай і не адпавядае рэчаіснасьці, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Прайсьці на тэрыторыю БНТУ можна толькі з студэнцкім білетам ці службовым пропускам.
Кампанія «Белавія» 13 сакавіка скасавала частку рэйсаў па Эўропе.
Доктар-рэаніматоляг Зьміцер Салошкін паказаў, як падчас эпідэміі віруснага захворваньня паводзіць сябе ў грамадзкім транспарце і краме, як мыць рукі і карыстацца ліфтам, а таксама расказаў, якія сродкі дэзынфэкцыі варта мець пры сабе.
24-гадовы лепельскі газазваршчык Аляксандар Аўсяньнікаў адстаяў у судзе сваё права на адтэрміноўку ад службы паводле «сямейных абставінаў». Ён даглядае хворую маці, але нават пасьля перамогі ў судзе прызыўная камісія не пакідае сям’ю ў спакоі.
Украіна закрые мяжу для іншаземцаў праз 48 гадзін, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксей Данілаў.
Цэлая група студэнтаў факультэту міжнародных адносін БДУ (ФМА) прымусова апынулася ў карантыне. Бацька аднаго са студэнтаў змаўчаў пра сваю паездку ў Паўночную Італію. Міністэрства кажа, што ён мог заразіць 91 чалавека. Адна са студэнтак расказала, як арганізаваны карантын.
«Гэты артыкул — фэйкавая навіна». Аднак Reuters стаіць на сваім і не адмаўляецца ад артыкулу.
Прыпыненыя матчы ангельскай Прэм'ер-лігі. Чэмпіянат Эўропы па футболе могуць перанесьці на год.
Трох ужо выпісалі здаровымі і выпусьцілі дамоў. 24 чалавекі застаюцца ў клініках, у аднаго стан сярэдняй цяжкасьці, у астатніх хвароба праходзіць лёгка або наогул бессымптомна.
Трох ужо выпісалі здаровымі і выпусьцілі дамоў. 24 чалавекі застаюцца ў клініках, у аднаго стан сярэдняй цяжкасьці, у астатніх хвароба праходзіць лёгка або наагул бессымптомна.
Праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы выступілі з сумеснай заявай супраць дыскрымінацыі ЛГБТ у Беларусі, паведамляе сайт «Вясны».
Свабода публікуе разьдзелы новай кнігі Сяргея Астраўцова «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука».
Захварэць на COVID-2019 можа як прэзыдэнт, які раней называў распаўсюд вірусу па плянэце «выдумкай», так і дыплямат ААН, і спартовая зорка. Свабода склала сьпіс вядомых асобаў, якія былі інфікаваныя каранавірусам.
Уладзімір Зяленскі заявіў, што сёньня на пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны разгледзяць пытаньне аб закрыцьці мяжы і авіязносін з шэрагам краінаў, каб прадухіліць пашырэньне COVID-19.
Ушаноўваць сьвяты крыж, абразы і рэліквіі «ўкленчваньнем ці глыбокім паклонам бяз дотыку і цалаваньня»; не выкарыстоўваць і не напаўняць крапільніцы асьвячонай вадой; знак супакою перадаваць схіленьнем галавы, бяз дотыку (пацісканьня рукі).
У пэўных старых кватэрах «самага эўрапэйскага гораду Беларусі» ніколі не было санітарнага вузла. Куды ходзяць іхныя жыхары і чаму дагэтуль застаюцца без выгодаў, — у рэпартажы са стагадовых дамоў.
Аляксандар Лукашэнка пагутарыў зь міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым пра апазыцыю і каранавірус.
Натальля Курыловіч з Паставаў жыве ў Італіі 8 гадоў. «Нам сказалі, што найлепшая дапамога — сядзець дома»
Аўтар пэтыцыі адзначае, што падобныя захады ўжо зрабілі ў суседніх Польшчы і Ўкраіне, а такама заўважае, што эпідэмію COVID-19 называюць непазьбежнай — пытаньне толькі ў маштабах.
Сусьветная арганізацыя здароўя падрыхтавала рэкамэндацыі як справіцца са стрэсам падчас эпідэміі вірусу 2019-nCoV, а таксама як дапамагчы справіцца са стрэсам сваім дзецям.
Напярэдадні судовага паседжаньня Мэнінг зрабіла спробу самагубства ў турме.
60,1% вучняў школ і гімназіяў сутыкаюцца з цкаваньнем (анг. bullying) у школах, — кажа дасьледаваньне UNICEF. Мы сабралі ад нашых чытачоў гісторыі пра школьны перасьлед і папрасілі выказацца экспэртаў.
Чалавецтва на працягу сваёй гісторыі зьведала шмат пандэміяў, якія ахоплівалі значную частка зямнога шару, часам забіраючы жыцьці мільёнаў людзей. Прапануем пералік пандэміяў, якія былі самымі сьмяротнымі ў гісторыі.
12 сакавіка на спэцыяльнай нарадзе ў Савеце міністраў прынялі рашэньне да 6 красавіка абмежаваць усе культурна-масавыя, спартовыя і навуковыя мерапрыемствы зь міжнародным удзелам, паведмляе Міністэрства аховы здароўя.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, зь лябараторна пацьверджаным каранавірусам у шпіталях Беларусі знаходзіцца 21 чалавек.
«Усе эпідэміі заканчваюцца, ёсьць пэўныя заканамернасьці, таму і каранавірусная інфэкцыя мае пайсьці на спад» — лічыць Максім Ачарэтні, галоўны лекар 3-га дзіцячага шпіталя Менску.
Беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» 12 сакавіка ўзнагародзілі штогадовай прэміяй АБСЭ «Абаронца дэмакратыі».
Эўрапейскія краіны ў чацьвер прымаюць новыя жорсткія захады ў сувязі з пандэміяй новай каранавіруснай інфэкцыі.
10 сакавіка 20-гадовага гомельскага спартоўца шпіталізавалі з каранавірусам. Інфэкцыю ён прывёз са спаборніцтваў у акрабатыцы з Партугаліі. Пад карантын трапілі 12 спартоўцаў і трэнэраў. 12 сакавіка Свабода праверыла, як паўмільённы абласны цэнтар адрэагаваў на першы выпадак каранавірусу.
У Менску перавялі на індывідуальнае навучаньне адну клясу гімназіі № 2, піша Міністэрства аховы здароўя.
У Міністэрстве адукацыі Беларусі паведамілі, што «пакуль вучоба ўва ўсіх навучальных установах ідзе ў штатным рэжыме».
На 12 сакавіка ў Польшчы выявілі 47 выпадкаў каранавіруса. Урад прыняў рашэньне закрыць навучальныя ўстановы і прыпыніць масавыя мерапрыемствы.
Спыталі вядомых беларусаў, ці мяняюць яны свае асабістыя і прафэсыйныя пляны праз пандэмію каранавірусу ў сьвеце.
Віленскае гарадзкое самакіраваньне закрывае на пяць тыдняў усе адукацыйныя ўстановы і публічныя забаўляльныя месцы, паведамляе партал DELFI.
Чжан Гуанфэнь правяла шэсьць дзён у шпіталі ва Ўхані — горадзе, які стаў эпіцэнтрам эпідэміі каранавіруса. Мэдыкі тлумачаць, што жанчына хутка паправілася, паколькі яна не пакутавала ад якіх-небудзь дадатковых праблемаў са здароўем.
На пытаньні Цімура Алеўскага для «Настоящего времени» аб распаўсюдзе каранавіруснай інфэкцыі адказаў прэзыдэнт расейскага Таварыства доказнай мэдыцыны, доктар мэдыцынскіх навук Васіль Уласаў.
Загрузіць яшчэ