Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН напісалі дапаможнік «Правы чалавека ў пэрыяд пандэміі COVID-19»: дапамагчы ўразьлівым групам


Прадстаўніцтва ААН у Беларусі выказала заклапочанасьць пагрозьлівым і хуткім пашырэньнем COVID-19 і нэгатыўнымі сацыяльнымі ды эканамічнымі наступствамі для грамадзтва і краіны.

У ААН прызнаюць сур’ёзнасьць цяперашняга крызісу ў галіне аховы здароўя і адзначаюць, што выкарыстаньне надзвычайных паўнамоцтваў дазволена міжнародным правам у адказ на значныя пагрозы, аднак «усякія меры рэагаваньня на каранавірус павінны быць прапарцыйнымі, неабходнымі і недыскрымінацыйнымі».

Каб у такі пэрыяд правы чалавека па-ранейшаму заставаліся ў цэнтры прынятых дзяржаваю палітыкі і захадаў, ААН у Беларусі падрыхтавала дапаможнік «Правы чалавека ў пэрыяд пандэміі COVID-19». У ім, сярод іншага, гаворыцца:

  • Карантын можа быць апраўданы ў цяперашніх абставінах, аднак яго трэба ўводзіць шляхам бясьпечных і паважлівых дзеяньняў, і ён мусіць быць наколькі мага добраахвотным і ўлічваць правы людзей, якія знаходзяцца на карантыне.
  • Ва ўмовах карантыну хворыя павінныя і надалей атрымліваць адэкватнае лекаваньне, а ўцекачы — нават у выпадку закрыцьця межаў павінны мець права на прытулак.
  • «Самаізаляцыя» можа прывесьці да страты заробку і працы, таму ўрад мусіць быць гатовы рэагаваць на наступствы сваіх дзеяньняў, накіраваных на зьмяншэньне распаўсюджваньня інфэкцыі. Бізнэсы таксама мусяць гнутка рэагаваць на неспрыяльнае ўздзеяньне пандэміі на сваіх супрацоўнікаў.
  • Улады павінны быць цалкам празрыстымі ў сваіх дзеяньнях, даваць доступ да надзейнай, заснаванай на фактах і актуальнай інфармацыі аб сытуацыі з каранавірусам у краіне.
  • Пры зборы асабістых зьвестак хворых важна захоўваць іх канфідэнцыйнасьць.
  • Таксама ўлады павінны змагацца з праявамі дыскрымінацыі, стыгматызацыі ў дачыненьні да хворых на COVID-19, іх семʼяў, лекараў, а таксама прадстаўнікоў пэўных расавых, этнічных або нацыянальных групаў.

Асаблівая ўвага ў дапаможніку надаецца абароне правоў усіх уразьлівых групаў, якія ва ўмовах пандэміі COVID-19 робяцца яшчэ больш уразьлівымі і маюць патрэбу ў падтрымцы. Гэта

  • людзі зь нізкім узроўнем даходу,
  • ізаляванае сельскае насельніцтва,
  • людзі з пастаяннымі захворваньнямі (ВІЧ/СНІД, цукровы дыябэт, псыхічныя хваробы і інш.),
  • людзі з інваліднасьцю,
  • асобы бяз сталага месца жыхарства,
  • пажылыя людзі, якія жывуць адны або ў сацыяльных установах,
  • зьняволеныя,
  • мігранты з абмежаваным доступам да паслугаў аховы здароўя,
  • людзі, якія шукаюць прытулак,
  • уцекачы,
  • асобы без грамадзянства,
  • дзеці,
  • людзі, якія спажываюць наркотыкі
  • і іншыя людзі, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Цалкам дапаможнік можна пачытаць тут.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG