Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства здароўя Беларусі далучылася да ўсясьветнага флэшмобу «Заставайцеся дома»


«Мы застаёмся на працы, каб дапамагчы вам, — Вы застаньцеся дома, каб дапамагчы нам!»

Беларускія мэдыкі — інфэкцыяністы, рэаніматолягі, анэстэзіёлягі, тэрапэўты, эпідэміёлягі, вірусолягі, спэцыялісты лябараторнага зьвяна, мэдыцынскія сёстры — далучыліся да ўсясьветнага флэшмобу лекараў #StayAtHome.

Міністэрства здароўя Беларусі падтрымлівае гэтую ініцыятыву, заявілі яго прадстаўнікі на прэс-канфэрэнцыі 23 сакавіка.

Беларускія мэдыкі выступаюць з заклікамі да самаізаляцыі

  • сталых грамадзянаў,
  • хранічна хворых пацыентаў,
  • тых пацыентаў, у каго ёсьць хаця б найменшыя прыкметы вострай рэсьпіраторнай інфэкцыі,
  • тых, хто прыбыў з-за мяжы і, адпаведна, атрымаў рэкамэндацыю да самаізаляцыі.

У гэтыя дні лекары розных краінаў сьвету ўпрошваюць людзей заставацца дома, каб спыніць распаўсюджваньне COVID-19. Беларускія лекары і эпідэміёлягі просяць не пагарджаць санітарна-эпідэмічнымі нормамі і, па-магчымасьці, сацыяльным дыстанцыяваньнем.

Паводле Мінздароўя, цяпер у Беларусі сытуацыя «кантраляваная», «стабільная», але мэдыкі рыхтуюцца да розных варыянтаў разьвіцьця падзеяў.

Мэдыкі рэкамэндуюць «сацыяльнае дыстанцыяваньне» — хоць агульнага карантыну не абвяшчалі, лепей трымацца ад людзей на дыстанцыі каля 1,5 м, тым, хто мае прыкметы рэсьпіраторнай інфэкцыі заставацца дома, а калі гэта немагчыма, насіць маску.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG