Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ: у сьвеце распрацоўваюць каля 20 вакцын ад новага каранавірусу


Тэставаньне патэнцыйнай вакцыны ў амэрыкаснкім Сіетле, 16 сакавіка 2020

У сьвеце распрацоўвюць ня менш за 20 вакцын ад каранавірусу новага тыпу, які выклікае хваробу COVID-19. Пошукам рашэння займаюцца некалькі краін. Першыя клінічныя выпрабаванні ўжо пачынаюцца, аднак да паўсюднай вакцынацыі пакуль далёка. Пра гэта заявіла Сусветная арганізацыя здароўя (САЗ).

Вядучыя спэцыялісты паведамляюць, што клінічныя выпрабаваньні і пацьверджаньне бясьпекі, неабходныя для выпуску працаздольнай вакцыны на рынак, могуць заняць да 18 месяцаў.

Першыя выпрабаваньні вакцыны на людзях, якія пачаліся на гэтым тыдні ў ЗША, былі беспрэцэдэнтнымі па хуткасьці, заявілі ў САЗ. Паводле зьвестак арганізацыі, гэта адбылося таму, што Кітай і іншыя краіны падзяліліся геномам новага карананавірусу з навукоўцамі па ўсім сьвеце.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Як піша The Wall Street Journal, больш за 20 тысяч чалавек пагадзіліся паўдзельнічаць у пошуку вакцыны супраць новага каранавірусу разам з брытанскімі навукоўцамі з лябараторыі hVIVO. Удзельнікаў экспэрымэнту ня будуць заражаць COVID-19, бо леку ад хваробы пакуль што няма. Для экспэрымэнту будзе выкарыстаны вірус таго ж сямейства. Тысячы чалавек будуць знаходзіцца на тэрыторыі распаўсюджваньня вірусу. Выпрабаваньне будзе пасьпяховым у выпадку, калі чалавек не захварэў. За ўдзел у экспэрымэнце людзі атрымаюць па тры з паловай тысячы фунтаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG