Суд Цэнтральнага раёну Гомля асудзіў на 5 гадоў зьняволеньня 30-гадовага Сяргея Верашчагіна. Ён, паводле сьледзтва, кідаў бутэлькі з акна ў бок міліцыі і пры затрыманьні выцяў міліцыянта нагой у вока, што «не прывяло да кароткачасовага расстройства здароўя».